Паўліньню

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Паўліньню
Паўліньню
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 ліпеня 1988 (30 гадоў)
Сан-Паўлу, Бразылія
Рост 182 см
Вага 71 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гуанчжоў Эвэргранд
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2008
2008—2009
2009—2010
2010—2013
2013—2015
2015—2017
2017—
2018—
Вільня
ЛКС Лодзь
Пан-ды-Асукар
Брагантына
Карынтыянс
Тотэнгэм Готспур
Гуанчжоў Эвэргранд
Барсэлёна
Гуанчжоў Эвэргранд (арэнда)
38 (5)
17 (0)
39 (7)
28 (6)
86 (20)
45 (6)
63 (17)
34 (9)
9 (8)
Зборныя
2011— Бразылія 55 (13)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 верасьня 2018.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
6 ліпеня 2018.

Жазэ Паўлу Бэзэра Масьел Жуніёр (па-партугальску: José Paulo Bezerra Maciel Júnior), больш вядомы як Паўліньню (парт. Paulinho; нарадзіўся 25 ліпеня 1988 году, Сан-Паўлу, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, паўабаронца кітайскага клюбу «Гуанчжоў Эвэргранд» (у арэндзе з клюбу «Барсэлёна») і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за «Жувэнтус», аднак амаль адразу перайшоў у летувіскі клюб «Вільня». У летувіскім клюбе правёў упэўнены сэзон, аднак у камандзе пачаліся праблемы зь фінансамі й Паўліньню перайшоў у польскую «Лодзь». У чэмпіянаце Польшчы ён правёў 17 матчаў пасьля чаго вярнуўся ў «Пан-ды-Асукар», які выступаў у 4-м дывізіёне Лігі Паўлісты.

У 2009 годзе перайшоў у «Брагантына», які выступаў у Сэрыі Б, дзе зарэкамэндаваў сябе добрым паўабаронцам. Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу «Карынтыянсу», у склад якога далучыўся 2010 году. Ад гэтага моманту пачалася сапраўды зорная кар’ера паўабаронцы. Разам з «Карынтыянсам» Паўліньню стаў чэмпіёнам Бразыліі й пераможцам Кубка Лібэртадорэс.

6 ліпеня 2013 году ангельскі «Тотэнгэм» пацьвердзіў падпісаньне Паўліньню пасьля таго, як ён пасьпяхова прайшоў мэдычнаае абсьледваньне. Як паведамляецца трансфэр каштаваў «шпорам» крыху менш за 17 млн фунтаў[1].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 верасьня 2011 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карынтыянс

Бразылія

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Паўліньнюсховішча мультымэдыйных матэрыялаў