Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Рэспублікі Карэі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэспубліка Карэя
Лягатып
Фэдэрацыя Карэйская футбольная асацыяцыя[d]
Канфэдэрацыя АФК
Трэнэр
Капітан Сон Хын Мін
Найбольш гульняў Сон Хын Мін Edit this on Wikidata (150)
Найлепшы бамбардзір Ча Бом Гын, Сон Хын Мін Edit this on Wikidata
Першая гульня
Рэспубліка Карэя 5:3 Мэксыка
(Лёндан, Ангельшчына; 2 жніўня 1948)
Самая буйная перамога
Рэспубліка Карэя 16:0 Нэпал
(Інчхон, Рэспубліка Карэя; 29 верасьня 2003)
Самая буйная параза
Рэспубліка Карэя 0:12 Швэцыя
(Лёндан, Ангельшчына; 5 жніўня 1948)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 12 (упершыню: 1954)
Дасягненьні Чацьвертае месца (2002)
Кубак Азіі
Удзел 15 (упершыню: 1956)
Дасягненьні Чэмпіёны (1956, 1960)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Рэспу́блікі Карэ́і па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Рэспубліку Карэі на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Карэйская футбольная асацыяцыя.

Карэя стала японскай калёніяй у 1905 годзе і была цалкам анэксаваная ў 1910-м. Некаторыя карэйцы гулялі за нацыянальную зборную Японіі, найболей вядомым зь іх быў Кім Ён Сік, які выступаў у складзе японскай дружыны на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 году[1]. Па стварэньні Рэспублікі Карэі напрыканцы 1940-х гадоў у 1948 годзе была заснаваная новая Карэйская футбольная асацыяцыя, якая далучылася да ФІФА. У тым жа годзе нацыянальная зборная дэбютавала на міжнароднай арэне і перамагла зборную Мэксыкі зь лікам 5:3 у матчы летніх Алімпійскіх гульняў 1948 году ў Лёндане[2].

Матч зборных Рэспублікі Карэі і Аргентыны на чэмпіянаце сьвету 1986 году.

У 1954 годзе каманды Рэспублікі Карэі ўпершыню ўзяла ўдзел у кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету, адабраўшыся на чэмпіянат сьвету 1954 году ў Швайцарыі, перамогшы зборную Японіі з агульным лікам 7:3[3]. Такім чынам, карэйская дружына стала толькі другой азіяцкай камандай, якая ўдзельнічала ў чэмпіянатах сьвету, пасьля зборнай Нідэрляндзкай Ост-Індыі (Інданэзіі), якая спаборнічала на турніры 1938 году, і першай цалкам незалежнай азіяцкай дзяржавай. Каманда саступіла ў абодвух сваіх матчах мундыялю з буйным лікам, спачатку 0:9 ад зборнай Вугоршчыны, а потым 0:7 ад зборнай Турэччыны. Іхны трэці заплянаваны матч, які мусіў быў быць згуляны супраць зборнай ФРН, гэттак і ня быў згуляны. Каб чарговы трапіць на сусьветнае першынство футбалістам Рэспублікі Карэі спатрэбілася 32 гады. Між тым, дружына стала пераможцам першага Кубка Азіі, які быў разыграны ў 1956 году. У 1960 годзе другі азіяцкі кубак быў арганізаваны ў Рэспубліцы Карэі, і гаспадары здолелі абараніць свой тытул.

У 1985 годзе зборная перамагла ва ўсходнеазіяцкім турніры ў межах кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1986 году, у тым ліку дзякуючы дзьвюм перамогам над зборнай Японіі ў фінальным раўндзе, чым упершыню з 1954 году забясьпечыла сабе месца на чэмпіянаце сьвету. Пасьля таго як адзін з найлепшых форвардаў Бундэсьлігі таго часу Ча Бом Гын[4][5] далучыўся да зборнай, склад дружыны на сусьветнае першынство 1986 году пачалі называць «залатым пакаленьнем» у краіне[6]. Карэйцы ўсчалі чэмпіянат з паразы ад зборнай Аргентыны, але здолелі зьвесьці ўнічыю 1:1 матч супраць зборнай Баўгарыі. У апошнім матчы групы карэйская каманда сутыкнулася з зборнай Італіі, саступіўшы ў драматычным матчы зь лікам 2:3. Пасьля гульні карэйскія газэты раскрытыкавалі арбітра сустрэчы амэрыканца Дэйвіда Сочу, сьцьвярджаючы, што ягоныя меркаваньні аб гульнявых сытуацыях былі кепскімі[7][8].

  1. ↑ KIM Yong Sik // Japan National Football Team Database Архіўная копія ад 19.03.2016 г.
  2. ↑  Hong, Fan Sport and Nationalism in Asia: Power, Politics and Identity. — Routledge, 2016. — С. 93–97. — ISBN 9781317574019
  3. ↑ A rivalry is born in Tokyo // FIFA Архіўная копія ад 11.2016 г.
  4. ↑ Top 10 Bundesliga Imports. Goal (01.08.2010). Праверана 09.03.2019 г.
  5. ↑ Nalapat, Abilash (18.08.2015) Matthaus on Germany's close ties with Asia and Maradona vs. Messi. ESPN. Праверана 26.10.2018 г.
  6. ↑ 한국 축구, 새로운 황금세대를 찾아라! // OhmyNews, 10.08.2006 г.
  7. ↑ 이탈리아 부끄러운 과거/86년 멕시코월드컵 한국전 // Munhwa Broadcasting Corporation, 20.06.2002 г.
  8. ↑ 美國人주심 편파적 파울선언 남발 // Maeil Business Newspaper, 11.06.1986 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]