Сан-Паўлу (штат)
| Сан-Паўлу | |
| парт. São Paulo | |
| Гімн | Bandeirantes Anthem[d] |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | |
| Статус | штат |
| Уваходзіць у | Паўднёва-Ўсходні рэгіён[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Сан-Паўлу |
| Дата ўтварэньня | 1889 |
| Насельніцтва | |
| Плошча |
|
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 514 м |
| Месцазнаходжаньне Сан-Паўлу | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC-3, America/Sao_Paulo |
| Код ISO 3166-2 | BR-SP |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Сан-Па́ўлу (па-партугальску: São Paulo) — штат на паўднёвым усходзе Бразыліі. Мяжуе са штатамі Мінас-Жэрайс на поўначы і з паўночнага ўсходу, Парана на поўдні, Рыю-дэ-Жанэйру на ўсходзе і Мату-Гросу-ду-Сул на захадзе. З паўднёвага ўсходу штат абмываецца Атлянтычным акіянам. Адміністрацыйным цэнтарам ёсьць горад Сан-Паўлу. Штат мае буйны прамысловы комплекс, фармуючы 33,9% ВУП Бразыліі[3]. Штат таксама мае другі паводле паказчыку індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу і ВУП на душу насельніцтва. Гэты трэці штат паводле чаканай працягласьці жыцьця, чацьверты па ўзроўні нізкай дзіцячай сьмяротнасьці сярод іншых фэдэратыўных адзінак Бразыліі. Адзін толькі Сан-Паўлу багацейшы за Аргентыну, Уругвай, Парагвай і Балівію разам узятыя[4]. Маючы больш чым 46 мільёнаў жыхароў паводле зьвестак на 2019 год, Сан-Паўлу зьяўляецца самым густанаселеным бразыльскім штатам і самай густанаселенай тэрытарыяльнай адзінкай у Амэрыцы[5]. Галоўным горадам штату ёсьць Сан-Паўлу, які разам зь іншымі прылеглымі гарадамі Кампінас, Сантус, Саракаба і Сан-Жазэ-дус-Кампус, фармуе вялікую мэтраполію.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ archINFORM (ням.) — 1994.
- ^ https://censo2022.ibge.gov.br/panorama/
- ^ «São Paulo State». UNICAMP.
- ^ «Forget the nation-state: cities will transform the way we conduct foreign affairs». World Economic Forum.
- ^ «Estimativas da população residente no Brasil e Unidades da Federação com data de referência em 1º de julho de 2014». IBGE.