Майкон Сызэнанду
| Майкон Сызэнанду | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 26 ліпеня 1981[1][2][3] (44 гады) | |
| Рост | 184 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | скрайні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001—2004 | Крузэйру | 56 (1) |
| 2004—2006 | Манака | 58 (5) |
| 2006—2012 | Інтэрнацыянале | 177 (16) |
| 2012—2013 | Манчэстэр Сіці | 9 (0) |
| 2013—2016 | Рома | 57 (4) |
| 2017 | Аваі[d] | 9 (1) |
| 2019 | Крысіюма[d] | 14 (0) |
| 2020 | Віла-Нова Нова-Ліма[d] | 8 (0) |
| 2021 | Трэ Пэнэ | 1 (0) |
| Зборныя | ||
| 2001 | Бразылія (да 20)[d] | 4 (0) |
| 2003—2014 | Бразылія | 76 (7) |
Майкон Дуглас Сызэнанду (па-партугальску: Maicon Douglas Sisenando; нар. 26 ліпеня 1981 году, Нову-Амбургу, Бразылія) — былы бразыльскі футбаліст, абаронца. За часам сваёй гульнявой кар’еры быў гульцом нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец юнацкіх камандаў футбольных клюбаў «Грэмію», «Крысіюма» й «Крузэйру». У дарослым футболе дэбютаваў у 2001 годзе выступамі за «Крузэйра», у якім правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 58 матчах чэмпіянату.
Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу «Манака», да складу якога далучыўся ў чэрвені 2004 году за 3 млн эўра, падпісаўшы кантракт на 4 гады. Аднак згуляў за манэгаскаў толькі наступныя два сэзоны сваёй гульнявой кар’еры.
Да табару «Інтэрнацыянале» далучыўся ў ліпені 2006 году за 7 млн эўра. Кантракт быў падпісаны на 5 гадоў з заробкам у 1,5 млн эўра на год. У 2012—2013 гады гуляў некаторы час за «Манчэстэр Сіці», аднак потым перайшоў у італьянскую «Рому».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў за зборную Бразыліі ў першым матчы каманды на Залатым кубку КОНКАКАФ году ў матчы супраць зборнай Мэксыкі 12 ліпені 2003 году[4]. Паводле вынікаў турніру Майкон увайшоў у склад сымбалічнай зборнай спаборніцтва, а Бразылія заняла другое месца[4].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Крузэйру»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2003
- Чэмпіён штату Мінас-Жэйрас: 2002, 2003
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2003
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2007, 2008, 2009, 2010
- Уладальнік Кубка Італіі: 2010, 2011
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2006, 2008, 2010
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2010
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2010
Бразылія:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2004, 2007
- Пераможца Кубка канфэдэрацыяў: 2005, 2009
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль(недаступная спасылка) на Transfermarkt
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Рыю-Грандзі-ду-Сул
- Футбалісты клюбу «Крузэйру» Бэлу-Арызонці
- Футбалісты клюбу «Манака»
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Сіці»
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты клюбу «Аваі» Фларыянопаліс
- Футбалісты клюбу «Крысіюма»
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты