Перайсьці да зьместу

Мэц (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэц
Поўная назва Football Club de Metz
Заснаваны 1932
Горад Мэц, Францыя
Стадыён Сэн-Сымфарыен
Умяшчальнасьць: 26 700
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2024—2025 Ліга 2, 3 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Мэц» (па-француску: Metz) — францускі футбольны клюб з гораду Мэц. Двухразовы ўладальнік Кубка Францыі (1984, 1988). Клюб быў утвораны ў 1932 годзе і вялікую частку сваёй гісторыі правёў у Лізе 1, аднак пэрыяд паміж 2008 і 2014 гадамі правёў у Лізе 2. У красавіку 2014 году «Мэц» забясьпечыў сабе месца ў Лізе 1 на наступны сэзон, перамогшы «Асэр». Свае хатнія матчы каманда праводзіць на муніцыпальным стадыёне «Сэн-Сымфарыен», які месьціцца ў межах гораду.

Футбольны клюб «Мэц» быў заснаваны ў 1932 годзе ў выніку аб’яднаньня двух аматарскіх спартовых клюбаў і неўзабаве пасьля гэтага набыў прафэсійны статус. Ён зьяўляецца адным з найстарэйшых прафэсійных футбольных камандаў у Францыі. Карані клюбу сыходзяць яшчэ далей, у іншы клюб «Мэц» (ням. SpVgg Metz), які быў утвораны ў 1905 годзе, калі горад уваходзіў у склад Нямецкай імпэрыі. Той «Мэц» гуляў у Вэсткрайс-Лізе да сэзону 1913—1914 гадоў, калі за пачатку Першай сусьветнай вайны ўсе матчы былі спынены. Некаторыя гульцы гэтага клюбу былі часткай клюбу «Мэсын» у 1919 годзе, які ў 1932 годзе стаў часткай аб’яднанай каманды «Мэц». «Мэсын» быў вядучым клюбам Лятаранскага дывізіёну, атрымаўшы чэмпіёнскія тытулы ў 1920, 1921, 1922, 1924, 1926, 1927, 1929 і 1931 гадах[2].

Клюб «Мэц» у 1933 годзе.

Клюб «Мэц» пачаў выступы ў францускім другім дывізіёне ў паўночнай зоне ў 1933 годзе. Стаўшы чэмпіёнам гэтай лігі ў 1935 годзе, клюб зарабіў прасоўваньне ў Лігу 1 у першы раз у гісторыі. Каманда стала клюбам сярэдзіны табліцы францускага чэмпіянату і знаходзілася ў гэтым статусе да пачатку Другой сусьветнай вайны. Падчас вайны дэпартамэнт Мозэль, у якім знаходзіцца горад Мэц, быў анэксаваны Нямеччынай. Клюб зьмяніў назоў на нямецкі варыянт FV Metz і пачаў выступы ў нямецкай Гаўлізе Вэстмарк. У трох завершаных сэзонах гэтай лігі з 1941 па 1944 гады клюб кожны год займаў выніковае другое месца[3].

Не зважаючы на тое, што горад быўшы адбіты войскам хаўрусьнікаў увосень 1944 году, клюб ня браў удзелу ў францускім чэмпіянаце сэзону 1944—1945 гадоў, але вярнуўся да ўдзелу ў Лізе 1 на сэзон 1945—1946 гадоў. Сэзон для клюбу выйшаў няўдалым, бо каманда заняла 17-ы радок з 18 клюбаў, аднак, пашырэньне лігі да 20 клюбаў дало магчымасьць застацца «Мэцу» ў найвышэйшым дывізіёне да 1950 году, калі каманда заняла апошняе месца. Аднак гэта не зашкодзіла камандзе, якая хутка вярнулася ў элітны дывізіён, заняўшы другі радок у Лізе 2 пасьля «Ліёну». «Мэц» адзначыўся моцнай гульнёй па вяртаньні, заняўшы адразу пятае месца. Тым ня менш, пасьля гэтага клюб сэзон за сэзонам змагаўся за захаваньне месца ў Лізе 1, што скончылася перадапошнім месцам у 1958 годзе і вяртаньнем у Лігу 2. Спатрэбілася тры сэзоны, каб футбалісты каманды здолелі вярнуцца ў Лігу 1 у 1961 годзе, але пратрымаўся ў найвышэйшым дывізіёне толькі адзін год. Наступныя пяць сэзонаў «Мэц» правёў у другім дывізіёне.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Даніі Бр Ёнатан Фішэр Edit this on Wikidata 2001
2 Сьцяг Францыі Аб Максім Кален Edit this on Wikidata 1991
4 Сьцяг Габону Аб Юры-Мішэль Мбуля Edit this on Wikidata 2003
5 Сьцяг Францыі ПА Жан-Філіп Гбамэн Edit this on Wikidata 1995
7 Сьцяг Грузіі Нап Гіоргі Цытаішвілі Edit this on Wikidata (ар. Дынама К.) 2000
8 Сьцяг Малі ПА Бубакар Траарэ Edit this on Wikidata (ар. Ўулвз) 2001
9 Сьцяг Грузіі Нап Гіоргі Абуашвілі Edit this on Wikidata (ар. Калхэці-1913) 2003
10 Сьцяг Францыі Нап Гат’е Эн Edit this on Wikidata 1996
11 Сьцяг Сэнэгалу Нап Малік Мбай Edit this on Wikidata 2004
12 Сьцяг Сэнэгалу ПА Альфа Турэ Edit this on Wikidata 2006
14 Сьцяг Сэнэгалу Нап Шэйк Сабалі Edit this on Wikidata 1999
15 Сьцяг Ганы Аб Тэры Егбэ Edit this on Wikidata 2001
17 Сьцяг Францыі Нап Жазэф Мангандо Edit this on Wikidata 2005
19 Сьцяг Камэруну Нап Марган Бакеле Edit this on Wikidata 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Францыі ПА Жэсі Дэманге Edit this on Wikidata 1998
21 Сьцяг Францыі ПА Бэнжамэн Стамбулі Edit this on Wikidata 1990
23 Сьцяг Сэнэгалу Нап Ібу Санэ Edit this on Wikidata 2005
24 Сьцяг Люксэмбургу Нап Браян Маджа Edit this on Wikidata 2009
25 Сьцяг Францыі Аб Клео Мэльерэ Edit this on Wikidata 2005
27 Сьцяг Бэльгіі Аб Яніс Лоўсан Edit this on Wikidata 2004
29 Сьцяг Марока ПА Ісмаэль Герці Edit this on Wikidata 2004
30 Сьцяг Сэнэгалу Нап Абіб Дыяльлё Edit this on Wikidata 1995
38 Сьцяг Сэнэгалу Аб Садыбу Санэ Edit this on Wikidata 2004
39 Сьцяг Кот д’Івуару Аб Кафі Куао Edit this on Wikidata 1998
61 Сьцяг Сэнэгалу Бр Пап-Мамаду Сі Edit this on Wikidata 1997
97 Сьцяг Сэнэгалу Аб Фадэ Бальлё-Турэ Edit this on Wikidata 1997
99 Сьцяг Швэцыі Нап Юэль Асора Edit this on Wikidata 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]