Кубак Амэрыкі па футболе
| Кубак Амэрыкі | |
| | |
| Заснаваны | 1916 |
|---|---|
| Колькасьць камандаў | 12 ці 16 |
| Дзейны чэмпіён | Бразылія — 9-ы тытул (2019) |
| Найбольш пасьпяховая каманда | Уругвай — 15 тытулаў |
|
| |


Кубак Амэрыкі (па-гішпанску: Copa América) — міжнароднае футбольнае спаборніцтва сярод нацыянальных зборных, якія ўваходзяць у КОНМЭБОЛ. Вызначае найлепшую зборную Паўднёвай Амэрыкі. З 1990-х гадоў для ўдзелу ў турніры таксама запрашаюцца асобныя зборныя з Азіі і Паўночнай Амэрыкі.
З 1993 году ў турніры выступаюць 12 камандаў — усе 10 сябраў КОНМЭБОЛ і дзьве запрошаныя каманды. Мэксыка бярэ ўдзел у кожным турніры з 1993 году. У юбілейным турніры ў 2016 годзе, прысьвечаным стагодзьдзю спаборніцтваў, прымалі ўдзел 16 камандаў — 10 з КОНМЭБОЛ і яшчэ 6 з КОНКАКАФ.
Восем зь дзесяці сябраў КОНМЭБОЛ перамагалі ў турніры прынамсі аднойчы, толькі Эквадор і Вэнэсуэла ні разу не выйгравалі спаборніцтвы. Найбольшую колькасьць перамогаў мае зборная Ўругваю — 15.
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Зборная | Перамогаў | Гады |
|---|---|---|
| Уругвай | 15 | 1916, 1917, 1920, 1923, 1924, 1926, 1935, 1942, 1956, 1959, 1967, 1983, 1987, 1995, 2011 |
| Аргентына | 14 | 1921, 1925, 1927, 1929, 1937, 1941, 1945, 1946, 1947, 1955, 1957, 1959, 1991, 1993 |
| Бразылія | 9 | 1919, 1922, 1949, 1989, 1997, 1999, 2004, 2007, 2019 |
| Пэру | 2 | 1939, 1975 |
| Парагвай | 2 | 1953, 1979 |
| Чылі | 2 | 2015, 2016 |
| Балівія | 1 | 1963 |
| Калюмбія | 1 | 2001 |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кубак Амэрыкі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Інфармацыя на conmebol.com (гішп.)