Лукас Лейва
| Лукас Лейва | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 9 студзеня 1987[1][2] (39 гадоў) | |
| Рост | 179 см | |
| Вага | 73 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2007 | Грэмію | 38 (4) |
| 2007—2017 | Лівэрпул | 247 (1) |
| 2017—2022 | Ляцыё | 155 (2) |
| 2022—2023 | Грэмію | 18 (3) |
| Зборныя | ||
| 2006—2007 | Бразылія (да 20)[d] | 9 (6) |
| 2007 | Бразылія (да 20)[d] | 9 (4) |
| 2007—2013 | Бразылія | 24 (0) |
Лукас Пэцыні Лейва (па-партугальску: Lucas Pezzini Leiva; нар. 9 студзеня 1987 году, Дарадус, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Бразыліі. Акрамя бразыльскага пашпарту Лукас трымае таксама італьянскі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Грэмію»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лукас пачаў сваю кар’еру ў «Грэмію», якому ўжо ў першы свой сэзон дапамог дамагчыся права выступаць у найвышэйшым дывізіёне чэмпіянату Бразыліі. У наступны год ягоны клюб атрымаў перамогу ў Лігу Гаўшу й заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце Бразыліі, а сам Лукас атрымаў ганаровую ўзнагароду ад часопіса Placar.
«Лівэрпул»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]26 ліпеня 2007 году Лукас быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца «Лівэрпулу» й на наступны дзень дэбютаваў у новай камандзе ў фінальным матчы таварыскага турніру ў Ганконгу, у якім «чырвоныя» саступілі «Портсмуту».
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]22 жніўня 2007 году адбыўся афіцыйны дэбют Лукаса Лейвы ў першай зборнай Бразыліі, ён выйшаў на замену ў матчы супраць зборнай Альжыру.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Грэмію»:
- Чэмпіён штату Рыю-Грандзі-ду-Сул: 2006, 2007, 2023
«Лівэрпул»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2012
«Ляцыё»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2019
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2017, 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Lucas Leiva // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ LUCAS pezzini leiva // Argentine Soccer Database (гішп.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Лівэрпулу»
- Статыстыка на сайце Soccerbase
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Бразыліі
- Футбалісты клюбу «Грэмію» Порту-Алегры
- Футбалісты клюбу «Лівэрпул»
- Футбалісты клюбу «Ляцыё» Рым
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты
- Бразыльскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году