Перайсьці да зьместу

Раё Вальекана Мадрыд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раё Вальекана
Поўная назва Rayo Vallecano de Madrid
Заснаваны 29 траўня 1924
Горад Мадрыд, Гішпанія
Стадыён Эстадыё дэ Вальекас
Умяшчальнасьць: 14 708
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2024—2025 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rayovallecano.es (гішп.)

«Ра́ё Вальека́на» (па-гішпанску: Rayo Vallecano) — гішпанскі футбольны клюб, які месьціцца ў горадзе Мадрыдзе. Клюб быў заснаваны 29 траўня 1924 году. Хатнія сустрэчы праводзіць на стадыёне «Эстадыё дэ Вальекас», чыя назва паходзіць ад прадмесьця Вальекас, у якім стадыён знаходзіцца. Ёсьць трэцім паводле посьпехаў мадрыдзкім клюбам пасьля «Рэалу» і «Атлетыка».

«Раё Вальекана» быў заснаваны 29 траўня 1924 году родным горадзе Прудэнсіі Прыега, жонкі першага прэзыдэнта клюбу Хуліяна Ўэрты. Натхнёныя магутным аргентынскім клюбам «Рывэр Плэйт», у 1949 годзе, пасьля дамоўленасьці з мадрыдзкім «Атлетыка», на спартовую кашулю дружыны была дададзеная чырвоная дыяганальная палосачка, а клюб упершыню ў сваёй гісторыі дасягнуў трэцяга дывізіёну гішпанскага першынства[2].

У 1980-х і 1990-х гадох клюб выступаў нестабільна, чаргуючы сэзоны ў Ля Лізе і Сэгундзе. Сэзон 1984—1985 гадоў клюб і зусім правёў у трэцяй паводле значнасьці лізе гішпанскага футболу[3]. У 1999 годзе клюб зноўку набыў права ўдзелу ў найвышэйшым дывізіёне. Менавіта адсюль пачаўся самы яскравы пэрыяд у гісторыі клюбу. У сэзоне 2000—2001 гадоў «Раё» здолеў дасягнуць стадыі чвэрцьфіналу Кубка УЭФА, дзе саступіў будучаму фіналісту «Алявэсу». Цікава, што квіток у турнір клюб атрымаў дзякуючы квоты праз сумленную гульню[4].

Клюбны сьцяг на трэніравальнай пляцоўцы «Раё».

Усьлед рушыў цяжкі час, бо клюб пасьлядоўна вылятаў з дывізіёнаў у 2003 і 2004 гадох. У сэзоне 2005—2006 гадоў трэнэрскую пасаду заняў Мічэль, былая легенда мадрыдзкага «Рэалу» ў 1980-х і 1990-х гадох[5]. «Раё» скончыў сэзон 2006—2007 гадоў на другім месцы ў трэцім дывізіёне, атрымаўшы права ўдзелу ў плэй-оф на прасоўваньне далей, аднак трываў паразу ў фінале ад «Эйбару» зь лікам 1:2[6]. У наступнай кампаніі дружына вярнулася ў Сэгунду пасьля чатырохгадовай адсутнасьці, усё ж такі прасунуўшыся праз плэй-оф. Гэтым разам былі перагуляныя «Бэнідорм» у паўфінале і «Самора» ў фінале зь лікам 2:1[7].

У першым сэзоне па вяртаньні мадрыдцы фінішавалі на камфортным 5 месцы. У тым жа годзе жаночая дружына клюбу ўпершыню здабыла тытул чэмпіёнак Гішпаніі, але ў Лізе чэмпіёнаў выбыла з турніру ўжо на стадыі 1/32 фіналу. У сэзоне 2010—2011 гадоў «Раё Вальекана» заняў 2 месца і вярнуўся, такім чынам, у найвышэйшы дывізіён пасьля васьмігадовай адсутнасьці. У канцы сакавіка 2012 году, у падтрымку пратэстаў у Гішпаніі ў 2011—2012 гадоў, каманда прыняла рашэньне зрабіць адзін дзень выходных, каб далучыцца да дэманстрацыяў[8]. У жніўні 2015 году «Раё Вальекана» набыла большую частку правоў на клюб «Аклагома-Сіці», франшызы NASL. Набыты клюб атрымаў назву «Раё Аклагома-Сіці». Гэта было першым заходным крокам гішпанскага клюбу на амэрыканскі спартовы рынак, што адлюстравала спонсарская ўгода 2013 году з Qbao, якая павінна была пашырыць вядомасьць клюбу за мяжой[9]. Аднак, праект быў згорнуты амаль праз год з чыньніку вылету «Раё» зь Ля Лігі і спрэчак паміж суўладальнікамі амэрыканскага клюбу, што прывяло да зьмяньшэньня фінансаваньня з амэрыканскага боку. Вылет з топ-дывізіёну скончыў пяцігадовую сэрыю знаходжаньня клюбу ў эліце.

Першы сэзон сталічнага клюбу ў Сэгундзе склаўся няўдала праз праблемы як на гульнявой пляцоўцы, гэтак і па-за ейнымі межамі. Праз клюб прайшлі 3 розныя трэнэры, і, нарэшце, выбар спыніўся на легендарным Мічэле[10]. Ён ажывіў клюб і выцягнуў яго з зоны вылету на 12 радок. Наступны сэзон пачаўся з таго, што спартовым дырэктарам «Раё» стаўся былы брамнік клюбу Давід Кабэньнё. Паводле выніку сэзону мадрыдцы перамаглі ў Сэгундзе, зарабіўшы 76 пунктаў у 42 гульнях, трыюмфальна вярнуўшыся ў Ля Лігу. У сэзоне 2018—2019 гадоў «Раё» трываў паразу ў дэрбі супраць «Хэтафэ» зь лікам 2:1. 4 траўня 2019 году клюб паводле вынікаў вярнуўся ў Сэгунду праз паразу ад «Левантэ» зь лікам 4:1[11]. У гэтым сэзоне «Раё» заняў апошнюю 20 пазыцыю ў турнірнай табліцы.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Дані Кардэнас Edit this on Wikidata 1997
2 Сьцяг Румыніі Аб Андрэй Рацю Edit this on Wikidata 1998
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Пэп Чаварыя Edit this on Wikidata 1998
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Пэдра Дыяс Edit this on Wikidata 1998
5 Сьцяг Бразыліі Аб Луіс Фэліпэ Edit this on Wikidata 1997
6 Сьцяг Сэнэгалу ПА Патэ Сыс Edit this on Wikidata 1994
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Ісаак Палясон Edit this on Wikidata 1994
8 Сьцяг Аргентыны ПА Оскар Трэха Edit this on Wikidata 1988
9 Сьцяг Бразыліі Нап Алешандрэ Алеман Edit this on Wikidata 1998
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Сэрхіё Камэльлё Edit this on Wikidata 2001
11 Сьцяг Францыі ПА Рандзі Нтэка Edit this on Wikidata 1997
13 Сьцяг Аргентыны Бр Аўгуста Батальля Edit this on Wikidata 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Гішпаніі ПА Жэрар Гумбаў Edit this on Wikidata (ар. Гранада) 1994
16 Сьцяг Ганы Аб Абдул Мумін Edit this on Wikidata 1998
17 Сьцяг Гішпаніі ПА Унаі Лёпэс Edit this on Wikidata 1995
18 Сьцяг Гішпаніі Нап Альвара Гарсія Edit this on Wikidata 1992
19 Сьцяг Гішпаніі Нап Хорхэ дэ Фрутас Edit this on Wikidata 1997
20 Сьцяг Альбаніі Аб Іван Балью Edit this on Wikidata 1992
21 Сьцяг Гішпаніі Нап Фран Пэрэс Edit this on Wikidata 2002
22 Сьцяг Уругваю Аб Альфонса Эсьпіна Edit this on Wikidata 1992
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Оскар Валентын Edit this on Wikidata (капітан) 1994
24 Сьцяг Францыі Аб Флярыян Ляжэн Edit this on Wikidata 1991
32 Сьцяг Сэнэгалу Аб Набэль Мэндзі Edit this on Wikidata (ар. Бэтыс) 2004
33 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Ёшуа Вэртраўд Edit this on Wikidata (ар. Кастэльён) 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]