Перайсьці да зьместу

Анжэ (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анжэ
Поўная назва Angers Sporting Club de l'Ouest
Заснаваны 1919
Горад Анжэ, Францыя
Стадыён імя Раймона Капа
Умяшчальнасьць: 18 752
Прэзыдэнт Саід Шабан[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2024—2025 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Анжэ́ (па-француску: Angers) — францускі футбольны клюб з гораду Анжэ. Заснаваны ў 1919 годзе. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне імя Раймона Капа.

Клюб быў заснаваны ў 1919 годзе, у тым жа годзе калі была заснаваная Фэдэрацыя футболу Францыі[2]. На працягу гісторыі каманда неаднаразова ўдзельнічала ў спаборніцтвах двух верхніх лігах краіны. Аднак некалькі разоў «Анжэ» спускаўся ў лігу трэцяга узроўню, апошні ўдзел зь якіх быў у сэзоне 2006—2007 гадоў.

Першы сэзон, у якім Анжэ дэбютаваў у францускім другім дывізіёне, быў у 1945 годзе. У гэтым сэзоне «Анжэ» трапіў у паўночную групу, бо ў той час другі дывізіён быў падзелены на дзьве групы. «Анжэ» фінішаваў трэцім, але яму не хапіла здабытых пунктаў, каб апярэдзіць «Стад Франсэ», які выйшаў у першы дывізіён. У 1957 годзе клюб упершыню даўшоў да фіналу Кубка Францыі, дзе трываў паразу ад «Тулюзы» зь лікам 6:3.

У сэзоне 2014—2015 гадоў Лігі 2 каманда дасягнула падвышэньня пасьля доўгага знаходжаньня ў ніжэйшых дывізіёнах. У стартавым матчы лігі супраць «Манпэлье» анжэрцы выгулялі ў матчы зь лікам 2:0. Першы сэзон па вяртаньні ў эліту «Анжэ» скончыў на 9 месцы ў канчатковым заліку. Першым магутным дасягненьнем клюбу за апошнія гады стаў выхад у фінал Кубка Францыі 2017 году, такім чынам клюб паўтарыў сваё дасягненьні 60-гадовай даўніны. Пры гэтым у пачатковым матчы на першых стадыях турніру «Анжэ» амаль не саступіў клюбу «Гранвілю» зь ніжэйшых дывізіёнаў. Анжэрцы саступалі клюбу з поўначы Францыі пасьля таго, як тыя распачалі лік на 9 хвіліне, аднак «Анжэ» яшчэ ў першым тайме зраўнаваў лік, дзякуючы высілкам Жанатана Бамба. У другім тайме анжэрская дружына ўлучыла яшчэ адзін мяч у браму суперніка. У 1/32 фіналу і 1/16 фіналу клюб выгуляў у «Кана» і «Бастыі». У наступным раўндзе анжэрцы дома прымалі «Бардо» і лік па сканчэньні першай паловы гульні быў роўны 1:1. Голам за «Анжэ» адзначыўся нападнік Кевін Бэрыго. У другім тайме анжэрцы трапна пацэлілі мяч у браму бардоскі клюб, што вывела «Анжэ» ў паўфінал турніру, дзе зноўку ў хатнім матчы дружына выгуляла ў «Генгама» зь лікам 2:0. 28 траўня 2017 году «Анжэ» згуляў у фінале Кубка супраць «Пары Сэн-Жэрмэн». Анжэрцы змагаліся ўвесь матч, але ўсё ж такі саступілі зь лікам 1:0, прапусьціўшы гол на 91 хвіліне матчы.

У сэзоне 2017—2018 гадоў «Анжэ» заняў 14 месца ў табліцы, а камэрунскі нападнік клюбу Карл Тако-Экамбі скончыў сэзон з 17 галамі ва ўсім турнірах на сваім рахунку. Сэзон, які рушыў далей, стаў яшчэ больш пасьпяховым для «Анжэ», бо клюб заняў 13 радок у выніковай табліцы[3]. 8 чэрвеня 2020 году «Анжэ» пераўзышоў уласны рэкорд датычны да сумы трансфэраў, падпісаўшы брамніка Поля Бэрнардані з «Бардо» за 8 млн эўра[4]. 30 красавіка 2021 году «Анжэ» разам з «Парыжам» было забаронена праводзіць трансфэры праз парушэньні пераходных правілаў у жніўні 2020 году. Забарона набыла сілу ў трансфэрны пэрыяд улетку 2021 году[5].

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Гаіці Аб Карлен Аркюс Edit this on Wikidata 1996
3 Сьцяг Габону Аб Жак Экаміе Edit this on Wikidata 2003
4 Сьцяг Францыі Аб Усман Камара Edit this on Wikidata 2003
5 Сьцяг Францыі ПА Марыюс Куркуль Edit this on Wikidata 2007
6 Сьцяг Францыі ПА Люі Мутон Edit this on Wikidata 2002
7 Сьцяг Марока Нап Амін Сбаі Edit this on Wikidata 2002
8 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Бранка ван дэн Боомэн Edit this on Wikidata (ар. Аякс) 1995
9 Сьцяг краіны або тэрыторыі Нап Гадзюэн Каяліпу Edit this on Wikidata (ар. Лянс) 2000
12 Сьцяг Буркіна-Фасо Бр Эрвэ Кафі Edit this on Wikidata (ар. Лянс) 1996
14 Сьцяг Марока ПА Ясін Бэлькдым Edit this on Wikidata 2002
15 Сьцяг Францыі ПА П’ерык Капэль Edit this on Wikidata 1987
16 Сьцяг Францыі Бр Мэльвін Зынга Edit this on Wikidata 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Францыі Аб Марыюс Люэр Edit this on Wikidata 2007
21 Сьцяг Францыі Аб Жардан Лефор Edit this on Wikidata 1993
23 Сьцяг Францыі Аб Дан Сынатэ Edit this on Wikidata 2006
24 Сьцяг Францыі Аб Эманюэль Біюмля Edit this on Wikidata 2005
25 Сьцяг Кот д’Івуару Аб Абдуляй Бамба Edit this on Wikidata 1990
26 Сьцяг Францыі Аб Фляран Анэн Edit this on Wikidata 1990
27 Сьцяг Францыі Аб Ліліян Раолізоа Edit this on Wikidata 2000
31 Сьцяг Камэруну Нап Аруна Джыбірын Edit this on Wikidata 2006
35 Сьцяг Францыі Нап Праспэр Пэтэр Edit this on Wikidata 2007
36 Сьцяг Францыі Нап Лянрой Машын Edit this on Wikidata 2005
40 Сьцяг Малі Бр Умар Пана 2006
93 Сьцяг Альжыру ПА Гарыс Бэлькебла Edit this on Wikidata (капітан) 1994

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]