Пэдра Радрыгес Ледэсма
| Пэдра Радрыгес Ледэсма | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 28 ліпеня 1987[1][2][3] (38 гадоў) | |
| Рост | 169 см | |
| Вага | 62 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Ляцыё | |
| Нумар | 9 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2007 | Барсэлёна С[d] | 71 (11) |
| 2007—2009 | Барсэлёна Б[d] | 51 (16) |
| 2008—2015 | Барсэлёна | 204 (58) |
| 2015—2020 | Чэлсі | 137 (29) |
| 2020—2021 | Рома | 27 (5) |
| 2021— | Ляцыё | 142 (24) |
| Зборныя | ||
| 2008 | Гішпанія (да 21)[d] | 2 (0) |
| 2010—2017 | Гішпанія | 65 (17) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Пэ́дра Радры́гес Ледэ́сма (па-гішпанску: Pedro Rodríguez Ledesma; нар. 28 ліпеня 1987 году, Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Ляцыё» й нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў сваю кар’еру ў камандзе аднаго зь ніжэйшых гішпанскіх дывізіёнаў «Сан-Ісыдра» на родных Канарскіх астравах у сэзоне 2003—2004 гадоў, адзначыўшыся гульнямі як за юнацкі, гэтак і за асноўны склад. Адтуль перабраўся ў юніёрскую каманду «Барсэлёны», за розныя юніёрскія й моладзевыя каманды «сіне-гранатавых» адыграў тры сэзоны.
Першы матч за асноўны склад «Барсэлёны» правёў 11 верасьня 2007 году ў фінале Кубка Каталёніі, дзе ягоная каманда саступіла «Хімнастыку» з Тарагоны зь лікам 1:2. 12 студзеня 2008 году Пэдра дэбютаваў у першай камандзе, правёўшы адну хвіліну пераможнага матчу супраць «Мурсіі» (4:0).
Зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2010 годзе трапіў у заяўку зборнай Гішпаніі па футболе на чэмпіянат сьвету 2010 году ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе стаў чэмпіёнам сьвету. У 2012 годзе разам са зборнай стаў чэмпіёнам Эўропы. Свой першы хет-трык Пэдра забіў 12 кастрычніка 2012 году ў матчы на менскім стадыёне «Дынама» супраць зборнай Беларусі (0:4)[4].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2009, 2010, 2011, 2013, 2015
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2009, 2012, 2015
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2009, 2010, 2011, 2013
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2009, 2011, 2015
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2009, 2011, 2015
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2009, 2011
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2017
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2018
- Пераможца Лігі Эўропы: 2019
Гішпанія:
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы: 2012
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Старэйшы брат Пэдра Кірыян Радрыгес Ледэсма выступае ў цяперашні час у адным з клюбаў гішпанскіх ніжэйшых дывізіёнаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Pedro // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Pedro Rodríguez Ledesma // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ PEDRO // legaseriea.it
- ↑ Plaudits take back seat for Spain striker Pedro. UEFA.com