Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Шатляндыі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зборная Шатляндыі па футболе»)
Шатляндыя
Лягатып
Фэдэрацыя Шатляндзкая футбольная асацыяцыя[d]
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр
Капітан Эндру Робэртсан
Найбольш гульняў Кені Далгліш Edit this on Wikidata (102)
Найлепшы бамбардзір Кені Далгліш, Дэніс Лоў Edit this on Wikidata
Першая гульня
Шатляндыя 0:0 Ангельшчына
(Партык, Шатляндыя; 30 лістапада 1872)
Самая буйная перамога
Шатляндыя 11:0 Ірляндыя
(Глазга, Шатляндыя; 23 лютага 1901)
Самая буйная параза
Уругвай 7:0 Шатляндыя
(Базэль, Швайцарыя; 19 чэрвеня 1954)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 9 (упершыню: 1954)
Дасягненьні групавы этап
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 4 (упершыню: 1992)
Дасягненьні групавы этап
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Мужчы́нская збо́рная Шатля́ндыі па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Шатляндыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Шатляндзкая футбольная асацыяцыя. Зборная ёсьць адной з самых найстарэйшых у сьвеце, таксама шатляндзкая зборная зьяўляецца ўдзельнікам першага ў сьвеце міжнароднага матчу, які каманда правяла 30 лістапада 1872 году супраць зборнай Ангельшчыны.

Ілюстрацыя да першага міжнароднага матчу ў сьвеце паміж зборнымі Ангельшчыны і Шатляндыі.

Шатляндыя і Ангельшчына ўважаюцца за найстарэйшыя нацыянальныя футбольныя зборныя ў сьвеце[2]. Каманды, якія прадстаўлялі абодва бакі, упершыню згулялі адзін з адным у пяці матчах паміж 1870 і 1872 гадамі. Абедзьве краіны правялі першы афіцыйны міжнародны футбольны матч 30 лістапада 1872 году на Гамільтан Крэсэнт у шатляндзкім Партыку. Матч завяршыўся безгалявой нічыёй[2]. Усе адзінаццаць гульцоў, якія прадстаўлялі Шатляндыю ў той дзень, выступалі за глазгаўскі аматарскі клюб «Кўінз Парк»[2]. Цягам наступных сарака гадоў зборная Шатляндыі гуляла выключна супраць трох іншых зборных з складу Злучанага Каралеўства, як то супраць зборных Ангельшчыны, Ўэйлзу і Ірляндыі. Сустрэчы супраць ангельцаў былі асабліва напружаныя[3].

Адной з найважнейшых перамог перад Другой сусьветнай вайной стала перамога зь лікам 5:1 над зборнай Ангельшчыны ў 1928 годзе, пасьля якой тую зборную пачалі менаваць як «Чараўнікі Ўэмблі». У 1929 годзе зборная згуляла свой першы матч па-за межамі Брытанскіх астравоў, выгуляўшы зборную Нарвэгіі зь лікам 7–3 у Бэргене[4]. Зборная Шатляндыі працягвала рэгулярна ладзіць таварыскія матчы супраць эўрапейскіх камандаў, атрымліваючы перамогі над зборнымі Нямеччыны і Францыі, але ў 1931 годзе саступілі зборным Аўстрыі і Італіі[4].

Шатляндыя, як і іншыя зборныя Злучанага Каралеўства, ня брала ўдзелу ў трох першым чэмпіянатах сьвету, якія ладзіліся ў 1930-я гады. Гэта было павязана з тым, што ўсе чатыры асацыяцыі былі выключаныя зь ФІФА праз спрэчку адносна статусу аматарскіх гульцоў[5]. Чатыры асацыяцыі, улучна з футбольнай арганізацыяй Шатляндыі, вярнуліся ў ФІФА толькі па Другой сусьветнай вайне[5]. Матч паміж камандай Злучанага Каралеўства і камандай астатняга сьвету быў згуляны ў Шатляндыі на Гэмпдэн Парку ў 1947 годзе, каб адзначыць гэтае замірэньне[5].

Нацыянальная зборная Шатляндыі ў 1972 годзе.

Паўторны прыём Шатляндзкай футбольнай асацыяцыі ў ФІФА азначаў, што зборная Шатляндыі магла браць удзел у чэмпіянаце сьвету 1950 году. ФІФА паведаміла, што месцы будуць нададзеныя дзьвюм найлепшым камандам з Брытанскіх астравоў. У адмысловым турніры, якія быў згуляны паміж зборнымі каралеўства, выявіў, што Ангельшчына і Шатляндыя трапяць у фінальную частку сусьветнага першынства. Тым ня менш, Шатляндзкая футбольная асацыяцыя адхіліла ўдзел сваёй зборнай на турніры, бо задача ў адборачным турніры была толькі здабыць перамогу ў ім, але тады шатляндцаў апярэдзілі ангельцы, якія выгулялі ў паўночных суседзяў у іх удома зь лікам 0:1. Асацыяцыя настаяла на сваёй пастанове, не зважаючы на просьбы гульцоў зборнай, а таксама капітана Ангельшчыны Білі Райтa і іншых ангельскіх гульцоў[6]. Замест гэтага шатляндзкая зборная была накіраваная ў тур па Паўночнай Амэрыцы.

Тыя ж кваліфікацыйныя правілы дзеялі з боку асацыяцыя і перад чэмпіянатам сьвету 1954 году. Зборная Шатляндыі зноў заняла другі радок у турніры Брытанскіх астравоў, але на гэты раз асацыяцыя дазволіла камандзе паехаць на чэмпіянат сьвету, але «падрыхтоўка да турніру была жахлівай»[7]. Асацыяцыя накіравала на турнір толькі 13 гульцоў, хоць ФІФА дазваляла надаслаць заяўку з 22 чалавек[8]. Не зважаючы на ​​гэтае штучнае абмежаваньне, прадстаўнікі арганізацыі сваю дэлегацыю ня зьменшылі, а нават узялі з сабою жонак[8]. У дэбютным матчы шатлядцы саступілі зборнай Аўстрыі зь лікам 0:1, што прывяло да адстаўкі трэнэра Эндзі Біці за некалькі гадзінаў да наступнай гульні. Другі супернік у абліччы зборнай Уругваю быў дзейным чэмпіёнам і аніколі раней ня меў паразаў у фінальнай частцы чэмпіянату сьвету. У выніку прадстаўнікі Паўднёвай Амэрыкі разграмілі зборную Шатляндыі зь лікам 7:0[7][9].

Чэмпіянаты сьвету

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1930ня брала ўдзелу
  • 1934ня брала ўдзелу
  • 1938ня брала ўдзелу
  • 1950зьнялася
  • 1954 — групавы этап
  • 1958 — групавы этап
  • 1962не прайшла кваліфікацыю
  • 1966не прайшла кваліфікацыю
  • 1970не прайшла кваліфікацыю
  • 1974 — групавы этап
  • 1978 — групавы этап
  • 1982 — групавы этап
  • 1986 — групавы этап
  • 1990 — групавы этап
  • 1994не прайшла кваліфікацыю
  • 1998 — групавы этап
  • 2002не прайшла кваліфікацыю
  • 2006не прайшла кваліфікацыю
  • 2010не прайшла кваліфікацыю
  • 2014не прайшла кваліфікацыю
  • 2018не прайшла кваліфікацыю
  • 2022не прайшла кваліфікацыю
  • 2026 — групавы этап

Чэмпіянаты Эўропы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1960ня брала ўдзелу
  • 1964ня брала ўдзелу
  • 1968не прайшла кваліфікацыю
  • 1972не прайшла кваліфікацыю
  • 1976не прайшла кваліфікацыю
  • 1980не прайшла кваліфікацыю
  • 1984не прайшла кваліфікацыю
  • 1988не прайшла кваліфікацыю
  • 1992 — групавы этап
  • 1996 — групавы этап
  • 2000не прайшла кваліфікацыю
  • 2004не прайшла кваліфікацыю
  • 2008не прайшла кваліфікацыю
  • 2012не прайшла кваліфікацыю
  • 2016не прайшла кваліфікацыю
  • 2020 — групавы этап
  • 2024 — групавы этап
  1. https://www.scottishfa.co.uk/en/news/sebastien-pocognoli-appointed-scotland-mens-national-team-head-coach
  2. 1 2 3 Mitchell, Paul The first international football match. BBC. Праверана 12.09.2013 г. Архіўная копія ад 14.08.2016 г.
  3. A history of fierce football rivalry. BBC (13.10.1999). Праверана 25.10.2007 г. Архіўная копія ад 15.09.2007 г.
  4. 1 2 Scotland – International Matches 1921–1930. Rec Sport Soccer Statistics Foundation. Праверана 15.05.2007 г. Архіўная копія ад 11.05.2011 г.
  5. 1 2 3 The four British associations return to FIFA after the Second World War: 25th FIFA Congress in Luxembourg in 1946. FIFA. Праверана 20.02.2010 г. Архіўная копія ад 14.06.2010 г.
  6. BBC – A Sporting Nation – Scotland and the 1950 World Cup. BBC. Праверана 25.12.2019 г. Архіўная копія ад 30.05.2022 г.
  7. 1 2 Founding Fathers Humbled. Scottish Football Association. Праверана 27.09.2013 г. Архіўная копія ад 12.12.2008 г.
  8. 1 2 Murphy, Alex. Docherty: spirit is Scotland's secret weapon // The Times, 04.06.2007 г. Архіўная копія ад 29.04.2011 г.
  9. World Cup 1954 finals. Rec Sport Soccer Statistics Foundation. Праверана 17.09.2008 г. Архіўная копія ад 06.03.2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]