Палмэйрас Сан-Паўлу
| Палмэйрас | |
| Поўная назва | Sociedade Esportiva Palmeiras |
|---|---|
| Заснаваны | 1914 |
| Горад | Сан-Паўлу, Бразылія |
| Стадыён | Альянц-Парк Умяшчальнасьць: 43 713 |
| Чэмпіянат | Сэрыя А |
| · 2025 | 2 месца |
palmeiras.com.br (парт.) | |
«Палмэ́йрас» (па-партугальску: Palmeiras) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Сан-Паўлу, заснаваны 26 жніўня 1914 году як «Палестра Італія» італьянскімі імігрантамі. Сваю сучасную назву атрымаў 14 верасьня 1942 году. Акрамя чэмпіянату Бразыліі выступае ў Лізе Паўліста, якая ёсьць першынством штату Сан-Паўлу. «Палмэйрас» ёсьць папулярным і пасьпяховым бразыльскім клюбам, які мае каля 18 мільёнаў прыхільнікаў і 126 тысячаў афіляваных прыхільнікаў[1], асабліва сярод бразыльцаў італьянскага паходжаньня. Не зважаючы на тое, што галоўнай зьяўляецца футбольная каманда, існуюць шэраг іншых камандаў клюбу ў розных відах спорту. Клюб 10 разоў станавіўся чэмпіёнам краіны, што робіць яго самым пасьпяховым клюбам Бразыліі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На пачатку XX стагодзьдзя некалькі маладых італьянцаў пастанавілі стварыць клюб, галоўнай мэтай якога было сфармаваць футбольную каманду, якая б прадстаўляла італьянскую супольнасьць і супрацьстаяла б вялікім імёнам футбольнай эліты Сан-Паўлу. Існавала мноства італьянскіх клюбаў, але кожны зь іх прадстаўляў адну з італьянскіх правінцыяў або быў арыентаваны на дзейнасьць, адрозную ад футболу. У той час гульня пачала набіраць папулярнасьць і прыцягвала шмат гульцоў і заўзятараў. Заснавальнікі клюбу зьвязаліся з газэтай Фанфульля, якая абараняла інтарэсы італьянцаў у Бразыліі, і даручылі маладому Вінчэнца Раганьецьці — яшчэ аднаму прыхільніку гэтай ідэі — падрыхтаваць запрашэньне для тых, хто быў зацікаўлены ў стварэньні спартовага клюбу. Новая каманда атрымала назву «Палестра Італія».

У 1916 годзе каманда далучылася да галоўнай спартовай лігі гораду і згуляла свой першы афіцыйны матч. У наступным годзе дружына заняла другое месца ў чэмпіянаце штату Сан-Паўлу, упершыню сустрэўшыся з «Карынтыянсам». «Палестра» выйграла тую першую гульню зь лікам 3:0 дзякуючы трыма галам Каэтану. Каманда таксама здабыла перамогу ў матчы-рэваншы зь лікам 3:1. У 1920 годзе «Палестра Італія» стала чэмпіёнам штату Сан-Паўлу, атрымаўшы перамогу над моцнай камандай «Паўлістану» ў вырашальным матчы. «Палестра» працягвала разьвівацца як спартовы клюб, а таксама пачала набываць больш актываў. Стадыён «Палестра Італія», набыты ў 1920 годзе, быў рэканструяваны і пашыраны ў 1933 годзе. Гэта быў першы бразыльскі стадыён з бэтоннымі трыбунамі і калючым дротам. На пачатку 1930-х гадоў клюб стаў трохразовым чэмпіёнам штату Сан-Паўлу па футболе і баскетболе, што натхніла заўзятараў «Палестры» прыдумаць лёзунг: «Нагамі ці рукамі, „Палестра“ — найлепшая ў краіне»[2].
У 1942 годзе, за часам Другой сусьветнай вайны, урад прэзыдэнту Жэтулію Варгаса выдаў дэкрэт, які забараняў любой арганізацыі выкарыстоўваць назвы, павязаныя зь дзяржавамі Восі, то бок Нямеччынай, Італіяй і Японіяй. «Палестра Італія» была вымушаная зьмяніць сваю назву і абрала назву «Палестра Сан-Паўлу». Аднак зьмена назова ўсё яшчэ не суцішыла палітычны ціск з мэтай поўнай зьмены назвы. Рызыкуючы страціць усе свае актывы і быць выключанай з чэмпіянату, дзе на той час каманда была лідэрам, «Палестра» зьмяніла сваю назву ў другі раз. У ноч перад апошняй гульнёй чэмпіянату штату, заплянаванай на 20 верасьня 1942 году, рада дырэктароў «Палестры» правяла сустрэчу і зьмяніла назву. З гэтага часу каманда пачала менавацца як «Палмэйрас».


У студзені 1951 году бразыльская спартовая газэта O Globo Sportivo апублікавала артыкул аб тым, што тагачасны прэзыдэнт ФІФА Жуль Рымэ безумоўна падтрымае ідэю правядзеньня чэмпіянату сьвету сярод клюбаў у Рыю-дэ-Жанэйру. Першы Кубак Рыю адбыўся ў 1951 годзе з удзелам васьмі камандаў, падзеленых на дзьве групы па чатыры каманды ў кожнай. Сярод удзельнікаў былі бразыльскі «Вашку да Гама», венская «Аўстрыя», уругвайскі «Насьяналь» і партугальскі «Спортынг», якія спаборнічалі ў Рыю-дэ-Жанэйру, а таксама «Палмэйрас», італьянскі «Ювэнтус», югаслаўская «Црвена Зьвезда» і францускі «Алімпік» з Марсэлю, якія гулялі свае матчы ў Сан-Паўлу. Такія клюбы, як «Мальмё», венскі «Рапід», «Тотэнгэм», «Ньюкасл», «Барсэлёна», «Лязана», былі запрошаныя да ўдзелу ў турніры, але адмовіліся ад ягона на карысьць Лацінскага кубка. Важнасьць Кубка Рыю 1951 году палягала на тым, што гэта было першае міжклюбнае спаборніцтва з сусьветным ахопам, якое было створанае яшчэ да Міжкантынэнтальнага кубка. Спаборніцтвы былі арганізаваныя Бразыльскай спартовай канфэдэрацыяй пры падтрымцы і дазволе ФІФА, а спансаваліся муніцыпальнымі ўладамі Рыю-дэ-Жанэйру. Такім чынам, «Палмэйрас» фактычна ёсьць уладальнікам тытула першага ў гісторыі сусьветнага клюбнага турніру.
У 1960-я гады дзякуючы якаснай гульні «Палмэйрасу», на чале якога стаяў Адэмір да Гія, клюб стаў сымбалем футбольнай дасканаласьці. Пад кіраўніцтвам Асвалду Брандана каманда заваявала некалькі тытулаў у 1970-х гадах. Яна трохразова станавілася чэмпіёнам штату Сан-Паўлу, двухразовым чэмпіёнам Бразыліі ды ўладальнікам шэрагу іншых тытулаў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Чэмпіён Бразыліі: 11
- 1960, 1967* (як кубак), 1967* (турнір Рабэрту Гомэса Пэдросы), 1969, 1972, 1973, 1993, 1994, 2016, 2018
- 2022, 2023
- 1998, 2012, 2015, 2020
- 2023
- 1920, 1926, 1926 (дадатковы), 1927, 1932, 1933, 1934, 1936, 1938 (дадатковы), 1940,
- 1942, 1944, 1947, 1950, 1959 (супэрфінал), 1963, 1966, 1972, 1974, 1976,
- 1993, 1994, 1996, 2008, 2020, 2022, 2023, 2024
- Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 5
- 1933, 1951, 1965, 1993, 2000
- 1999, 2020, 2021
- 2022
- 1998
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актуальны на 23 лютага 2026 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Os clubes brasileiros com mais sócios-torcedores». 90min.
- ↑ «Time Line». Sociedade Esportiva Palmeiras.