Фрэдэрыку Чавэс Гедэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Фрэд
Fred final copa confederacoes 2013.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1983(1983-10-03)[1][2] (38 гадоў)
Рост 184 см
Вага 83 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Флумінэнсі
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004
2004—2005
2005—2009
2009—2016
2016—2018
2018—2020
2020—
Амэрыка Мінас-Жэрайс
Крузэйру
Алімпік Ліён
Флумінэнсі
Атлетыку Мінэйру
Крузэйру
Флумінэнсі
26 (9)
43 (24)
87 (34)
153 (91)
57 (24)
36 (8)
33 (6)
Зборныя
2005—2014 Бразылія 39 (16)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 жніўня 2021.

Фрэдэры́ку Ша́вэс Ге́дэс (па-партугальску: Frederico Chaves Guedes; нар. 3 кастрычніка 1983 году) — бразыльскі футбаліст, нападнік клюбу «Флумінэнсі» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Амаль усю кар’еру выступае ў чэмпіянаце Бразыліі, аднак з 2005 па 2009 гады абараняў колеры францускага клюбу «Ліён», зь якім стаў трохразовым чэмпіёнам Францыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фрэд правёў чатыры сэзоны ў клюбе «Амэрыка Мінас-Жэрайс», пасьля чаго перайшоў у іншы больш вядомы клюб Бэлу-Арызонці «Крузэйру» ў сярэдзіне сэзону 2004 году. Пасьля 41 голу ў 43 гульнях за «Крузэйру» ў сэзоне 2005 году Фрэд быў выкуплены францускім чэмпіёнам клюбам «Ліён» за 15 мільёнаў эўра[3].

Забіўшы ў першым сваім сэзоне ў новым клюбе 14 галоў, Фрэд стаў другім бамбардзірам Лігі 1 у сэзоне 2005—2006 гадоў, і выйграў свой ​​першы чэмпіёнскі тытул зь «Ліёнам». Хоць гулец і прапусьціў два месяцы сэзону 2006—2007 гадоў з-за траўмы[4], Фрэд ўсё ж такі забіў 11 галоў у 20 гульнях, і стаў лепшым бамбардзірам клюбу, а «Ліён» зноўку ўзьняўся на вяршыню францускага футболу. Тым ня менш, падчас сэзону 2007—2008 гадоў, Фрэд атрымаў траўму падчас трэніроўкі ў складзе зборнай[5]. Пасьля вяртаньня да футболу ў кастрычніку 2007 году, з-за ўзрослай канкурэнцыі збоку чэскага галеадора Мілана Бараша й выхаванца ліёнскай футбольнай акадэміі Карыма Бэнзэма, Фрэд меў няшмат гульнявой практыкі.

Пасьля сканчэньня дамовы з францускім клюбам Фрэд падпісаў папярэдні кантракт з бразыльскім клюбам «Флумінэнсі», і, такім чынам, пагадзіўся на пяцігадовы кантракт. У сваім дэбютным матчы 15 сакавіка 2009 году нападнік адзначыўся дублем, а клюб атрымаў перамогу зь лікам 3:1.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фрэд дэбютаваў у складзе зборнай Бразыліі 27 красавіка 2005 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Гватэмалы. Фрэд забіў свой першы гол 12 лістапада 2005 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Гулец быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2006 году. Свой адзіны гол на турніры забіў у матчы супраць зборнай Аўстраліі (2:0) 18 чэрвеня 2006 году.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Ліён»:

«Флумінэнсі»:

«Атлетыку Мінэйру»:

«Крузэйру»:

Бразылія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б FRED frederico chaves guedes // Base de Datos del Futbol Argentino (гішп.)
  2. ^ а б Frederico Chaves Guedes // As (гішп.)Madrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. ^ Arbitration CAS 2005/O/985 Feyenoord Rotterdam N.V. v. Cruzeiro Esporte Club. Court of Arbitration for Sport.
  4. ^ Fred facing two months out. UEFA.com.
  5. ^ Fred injury leaves Lyon short. UEFA.com.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]