Рамірэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рамірэс
Рамірэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 сакавіка 1987 (31 год)
Рыё-дэ-Жанэйра, Бразылія
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Цзянсу Сунін
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2009
2009—2010
2010—2016
2016—
Жаінвіл
Крузэйра
Бэнфіка
Чэлсі
Цзянсу Сунін
14 (3)
59 (8)
26 (4)
160 (17)
26 (4)
Зборныя
2009— Бразылія 52 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 кастрычніка 2016.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 верасьня 2014.

Рамі́рэс Са́нтас да Насымэ́нта (па-партугальску: Ramires Santos do Nascimento; нарадзіўся 24 сакавіка 1987 году, Рыё-дэ-Жанэйра, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Цзянсу Сунін» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Бразыліі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рамірэс зьяўляецца выхаванцам клюбу «Жаінвіл», у якім дэбютаваў у 2004 годзе. У чэрвені 2007 году Рамірэс перайшоў у клюб «Крузэйра», які заплаціў за трансфэр гульца 350 тысяч даляраў. Ужо ў першым сэзоне Дорывал Жуніёр, галоўны трэнэр «Крузэйра», даверыў месца дыспэтчара Рамірэсу, які апраўдаў надзеі, ускладзеныя на яго, стаўшы лідэрам каманды, часьцей асыстуючы партнэрам, аднак і зьнярэдку забіваючы галы.

Але найлепшым сэзонам Рамірэса ў «Крузэйра» стаў 2008 год, калі гулец стаў найлепшым бамбардзірам сваёй каманды ў Кубку Лібэртадорэс, а на ўнутранай арэне «бліскаў» ня меней яскрава, атрымаўшы срэбраны мяч найлепшага гульца, выступаўчы на месцы атакуючага паўабаронцы ў чэмпіянаце Бразыліі.

«Бэнфіка»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 сакавіка 2009 году Рамірэс падпісаў кантракт з партугальскай «Бэнфікай», якая заплаціла за трансфэр футбаліста 7,5 млн эўра[1]. Футбаліст таксама ўваходзіў у сфэру інтарэсаў расейскага ЦСКА, аднак ніякіх рэальных крокаў па ягонай куплі армейцы не рабілі[2]. Рамірэс дэбютаваў у складзе «Бэнфікі» ў матчы супраць клюбу «Віторыя» (Гімарайнш) і адразу ж забіў гол[3].

«Чэлсі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 жніўня 2010 году Рамірэс дасягнуў дамоўленасьці аб пераходзе ў ангельскі клюб «Чэлсі», які заплаціў за трансфэр паўабаронцы 22 млн эўра[4].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе Рамірэс у складзе зборнай Бразыліі паехаў на Алімпіяду, замяніўшы траўмаванага Рабіньню, але там ён гуляў, у асноўным, выходзячы на замену. У 2010 годзе Рамірэс у складзе зборнай гуляў на чэмпіянаце сьвету, дзе правёў 4 першыя гульні сваёй каманды, але толькі ў матчы супраць зборнай Чылі выйшаў на поле ў стартавым складзе[3]. Апошнюю гульню зборнай гулец прапусьціў з-за дыскваліфікацыі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Крузэйра»:

«Бэнфіка»:

«Чэлсі»:

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

зборная Бразыліі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Рамірэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў