Перайсьці да зьместу

Аль-Гіляль Рыяд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аль-Гіляль
Поўная назва па-арабску: نادي الهلال السعودي
па-ангельску: AlHilal Saudi Club
Заснаваны 16 кастрычніка 1957
Горад Рыяд, Саудаўская Арабія
Стадыён Міжнародны імя караля Фагда
Умяшчальнасьць: 68 752
Прэзыдэнт Фагад бін Нафэль[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Про-ліга
 · 2024—2025 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
alhilal.com (ар.)​ (анг.)

«Аль-Гіляль» (па-арабску: الهلال‎) — саудаўскі футбольны клюб з гораду Рыяду. Заснаваны ў 1957 годзе. Свае хатнія матчы клюб ладзіць на Міжнародным стадыёне імя караля Фагда. Гэта самы тутулаваны клюб Саудаўскай Арабіі, з улікам таксама міжнародных спаборніцтваў. У 2009 годзе быў прызнаны самым пасьпяховым футбольным клюбам Азіі ў XX стагодзьдзі[1].

Ідэя стварэньня клюбу ўзьнікла ў 1957 годзе. Першая назвай каманды быў «Алімпійскі клюб», але яна праіснавала ўсяго адзін год. 3 сьнежня 1958 году кароль Сауд асабіста зьмяніў яе на сучасную. Свой першы Кубак караля футбалісты ўзьнялі ў 1961 годзе. У 1964 годзе «Аль-Гілаль» зноў выйграў кубак, атрымаўшы перамогу ў сэрыі пэнальці над двухразовымі чэмпіёнамі Азіі «Аль-Ітыгадам». Клюб стаў першым пераможцам чэмпіянату Саудаўскай Арабіі, які пачаў ладзіцца з сэзону 1976—1977 гадоў. Дзякуючы посьпехам, у 1970-х гадах да клюбу прыяднаўся шэраг гульцоў і трэнэраў замежжа, у тым ліку бразыльскія легенды Марыю Загальлю і Рывэліну. За дзесяць гадоў клюб здабыў чатыры тытулы чэмпіёнаў лігі, а таксама чатыры разы браў Кубак караля. 1990-я гады былі адзначаныя зьменмі ў складзе дамінуючых камандаў, якія змагаліся за тытул. Гэтак, напрыклад, узмоцніў свой склад клюб «Аль-Шабаб». Акрамя таго адрадзіліся заклятыя супернікі «Аль-Наср» і «Аль-Ітыгад», якія зрабілі лігу больш канкурэнтнай. Аднак, гэта не зашкодзіла «Аль-Гілялю» за гэты час заваяваць 23 тытулы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]