Жулію Сэзар Суарэс Эсьпіндола

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жулію Сэзар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 верасьня 1979(1979-09-03)[1][2] (44 гады)
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2005
2005—2012
2005
2012—2014
2014
2014—2017
2018
Фламэнгу
Інтэрнацыянале
К’ева (арэнда)
Кўінз Парк Рэйнджарз
Таронта (арэнда)
Бэнфіка
Фламэнгу
135 (0)
228 (0)
0 (0)
24 (0)
7 (0)
57 (0)
1 (0)
Зборныя
2004—2014 Бразылія 87 (0)

Жулію Сэзар Суарэс Эсьпіндола (па-партугальску: Júlio César Soares Espíndola; нарадзіўся 3 верасьня 1979 году, Дукі-дзі-Кашыяс, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, брамнік. У 2004—2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Бразыліі. Вядомы дзякуючы працяглым выступам за італьянскі клюб «Інтэр».

У 2009 годзе Міжнародная фэдэрацыя футбольнай гісторыі й статыстыкі абрала Жулію Сэзара трэцім брамнікам сьвету пасьля Ікера Касыльяса й Джанлюіджы Буфона[3].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жулію Сэзар, які нарадзіўся ў штаце Рыю-дэ-Жанэйру, пачаў сваю спартовую кар’еру ў клюбе «Гражан Каўнтры Клуб», дзе ён правёў сваё дзяцінства. Пасьля гэтага ён на працягу 6 гадоў гуляў за «Фламэнгу» з Рыю-дэ-Жанэйру.

У 2004 годзе Жулію Сэзар падпісаў кантракт зь «Інтэрам», але з-за перавышэньня ліміту легіянэраў у клюбе ня трапіў у заяўку й быў аддадзены ў арэнду ў «К’ева», за які аднак не згуляў ніводнай гульні. У жніўні 2005 году гулец вярнуўся ў «Інтэр» і падпісаў зь ім трохгадовы кантракт. На пазыцыі асноўнага брамніка клюбу ён зьмяніў Франчэска Тольда.

У жніўні 2012 году Жулію Сэзар падпісаў чатырохгадовы кантракт з ангельскім клюбам «Кўінз Парк Рэйнджарз»[4]. За ангельскі клюб дэбютаваў 15 верасьня ў гульні супраць супраць «Чэлсі», якая скончылася нулявой нічыёй. Ён стаў першым брамнікам каманды, выцесьніўшы брамніка нацыянальнай зборнай Ангельшчыны Робэрта Грына, які сеў на лаўку запасных.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жулію Сэзар зьявіўся ў заяўцы зборнай Бразыліі ў 2003 годзе, не правёўшы ніводнай гульні ў Кубку канфэдэрацыяў 2003 году, а дэбютаваў у зборнай 8 ліпеня 2004 году. Ён стаў пераможцам Кубку Амэрыкі 2004 году.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Фламэнгу»:

«Інтэрнацыянале»:

«Бэнфіка»:

Бразылія:

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты з бразыльскай акторкай і мадэлькай Сюзанай Вагнэр, разам зь якой выхоўвае дваіх дзяцей.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Júlio César // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Julio César Soares Espinola // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  3. ^ The world's best Goalkeeper 2009. IFFHS.de
  4. ^ Julio Cesar signs with QPR, pending visa. ESPNFC.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жулію Сэзар Суарэс Эсьпіндоласховішча мультымэдыйных матэрыялаў