Луіс Густаву
Луіс Густаву | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 ліпеня 1987[1][2][3] (33 гады) Піндаманьянгаба, Сан-Паўлу[d], Бразылія | |
Рост | 187 см | |
Вага | 81 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фэнэрбахчэ | |
Нумар | 20 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1900—2007 2007 2007—2008 2008—2011 2011—2013 2013—2017 2017—2019 2019— |
Карынтыянс Алагаану → КРБ (арэнда) → Гофэнгайм (арэнда) Гофэнгайм Баварыя Вольфсбург Алімпік Марсэль Фэнэрбахчэ |
21 (1) 14 (1) 27 (0) 72 (2) 64 (6) 111 (7) 67 (7) 25 (3) |
Зборныя | ||
2011— | Бразылія | 40 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Лу́іс Густа́ву Ды́яс (па-партугальску: Luiz Gustavo Dias; нарадзіўся 23 ліпеня 1987 году, Піндаманьянгаба, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну турэцкага клюбу «Фэнэрбахчэ» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Пачынаў сваю кар’еру як левы абаронца.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Луіс Густаву ёсьць выхаванцам футбольнай школы клюбу «Карынтыянс Алагаана». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2007 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якой правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел у 21 матчы чэмпіянату. У тым жа годзе нядоўга на правах арэнды абараняў колеры клюбу КРБ.
Сваёй гульнёй прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу нямецкага «Гофэнгайму», у склад якога далучыўся на правах арэнды 31 жніўня 2007 году. 1 красавіка 2008 году падпісаў з клюбам паўнавартасны кантракт да лета 2011 году. Усяго згуляў за гофэнгаймскі клюб чатыры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры.
1 студзеня 2011 году далучыўся да табару «Баварыі», якая заплаціла за гульца больш за 15 млн эўра. 16 жніўня 2013 году, было паведамлена, што бразылец падпісаў кантракт з клюбам «Вольфсбург» да 2018 году[4].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
10 жніўня 2011 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Нямеччыны, якая скончылася паразай лацінаамэрыканцаў зь лікам 2:3. Луіс Густаву быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2014 году.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2013
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2013
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
«Вольфсбург»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2015
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2015
Бразылія
- Уладальнік Кубка канфэдэрацыяў: 2013
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Луіс Густаву — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Профіль на Transfermarkt
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 23 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
- Бразыльскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Футбалісты клюбу «Карынтыянс Алагаану» Масэё
- Футбалісты клюбу КРБ Масэё
- Футбалісты клюбу «Гофэнгайм»
- Футбалісты клюбу «Баварыя» Мюнхэн
- Футбалісты клюбу «Вольфсбург»
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Марсэль
- Футбалісты клюбу «Фэнэрбахчэ» Стамбул