Перайсьці да зьместу

Адрыяну Карэя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адрыяну Карэя
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 кастрычніка 1984(1984-10-26)[1][2][3][…] (40 гадоў)
Рост 172 см
Вага 67 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2005 Курытыба 81 (2)
2005—2010 Сэвільля 157 (11)
2010—2016 Барсэлёна 114 (9)
2016—2019 Бэшыкташ 78 (3)
2019—2020 Атлетыку Паранаэнсі 15 (1)
2020—2021 Ойпэн 24 (0)
Зборныя
2003 Бразылія (да 20)[d] 4 (0)
2003—2013 Бразылія 17 (0)

Адрыяну Карэя Клару (па-партугальску: Adriano Correia Claro; нар. 26 кастрычніка 1984 году, Курытыба, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, абаронца. Раней выступаў за нацыянальную зборную Бразыліі. Адрыяну зьяўляецца адным зь нешматлікіх гульцоў у прафэсійным футболе, якія здольныя згуляць у якасьці абаронцы ці паўабаронцы па абодва бакі поля[4].

Сваю прафэсійную кар’еру Адрыяну пачаў у клюбе з роднага гораду «Курытыба», дэбютаваўшы ў складзе яшчэ ня маючы 18 гадоў. У студзені 2005 году ён далучыўся да гішпанскага клюбу «Сэвільля», падпісаўшы кантракт на 4,5 году[5]. Дэбютаваў у Ля Лізе ў хатнім матчы супраць «Барсэлёны», дзе андалюзійцы атрымалі паразу зь лікам 0:4. У наступных сэзонах Адрыяну займаў розныя пазыцыі з роўным посьпехам. Разам з клюбам атрымаў шэраг трафэяў.

16 ліпеня 2010 году Адрыяну падпісаў кантракт з «Барсэлёнай» па сыстэме «4+1». Каталёнскі клюб выклаў за гульца 9,5 млн эўра. Кантракт гульца зьмясьціў пункт выкупу гульца ў памеры ня менш за 90 млн эўра[6]. У новым клюбе Карэя атрымаў кашулю з нумарам 21, якая да таго належала ўкраінскаму абаронцу Дзьмітрыю Чыгрынскаму[7]. Дэбютаваў Адрыяну ў перадсэзонным таварыскім матчы супраць клюбу «Валэренга», выйшаўшы на замену ў другім тайме, 14 жніўня ён упершыню зьявіўся ў афіцыйным матчы ў гульні на Супэркубак Гішпаніі, дзе каталёнцы саступілі былому клюбу Адрыяну «Сэвільлі» зь лікам 1:3.

13 ліпеня 2003 году ва ўзросьце 18 гадоў Адрыяну дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі. У складзе зборнай быў удзельнікам розыгрышу Залатога кубка КОНКАКАФ 2003 году ў ЗША і Мэксыцы, дзе разам з камандай заваяваў срэбраныя мэдалі, розыгрышу Кубка Амэрыкі 2004 году ў Пэру, а таксама Кубка Амэрыкі 2011 году ў Аргентыне.

«Курытыба»:

«Сэвільля»:

«Барсэлёна»:

«Бэшыкташ»:

Бразылія:

  1. ^ а б в Adriano // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Adriano Correia Claro // Enciclopèdia de l'esport català (кат.)Grup Enciclopèdia, 2012.
  3. ^ а б в ADRIANO correia claro // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Ambidextrous talent adds to Barça versatility. FC Barselona
  5. ^ Sevilla capture Correia. UEFA.com
  6. ^ Barça and Sevilla agree Adriano deal. FC Barselona
  7. ^ Adriano signs four year deal. FC Barselona

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]