Луізан
| Луізан | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 лютага 1981[1][2] (45 гадоў) | |
| Рост | 193 см | |
| Вага | 82 кг | |
| Пазыцыя | задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999 | Жувэнтус[d] | 18 (1) |
| 2000—2003 | Крузэйру | 62 (7) |
| 2003—2018 | Бэнфіка | 337 (26) |
| Зборныя | ||
| 2001 | Бразылія (да 20)[d] | 4 (0) |
| 2001—2011 | Бразылія | 44 (3) |
Андэрсан Луіс да Сылва (па-партугальску: Ânderson Luís da Silva) больш вядомы як Луізан (парт. Luisão; нар. 13 лютага 1981 году, Ампару, Бразылія) — былы бразыльскі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі. Неаднаразовы ўдзельнік чэмпіянатаў сьвету.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачатак
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Луізан пачаў кар’еру ў клюбе «Жувэнтус», за які правёў 18 матчаў і забіў 1 гол. У 2000 годзе гулец перайшоў у «Крузэйру», за які правёў 60 матчаў і забіў 9 галоў[3].
«Бэнфіка»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У студзені 2004 году Луізан перайшоў у партугальскую «Бэнфіку», якая заплаціла за пераход бразыльца 1 млн эўра.
У сваёй дэбютнай гульні за клюб каманда згуляла ўнічыю 3:3 з «Бэленэнсішам». Першыя некалькі месяцаў у «Бэнфіцы» Луізан выступаў няўдала, было нават закранута пытаньне аб магчымасьці ягонага вяртаньня ў Бразылію. У наступным сэзоне гулец заняў цьвёрдае месца ў цэнтры абароны клюбу, правёўшы 29 матчаў, і ў канцы сэзону забіў вырашальны мяч у браму «Спортынга», які прынёс «Бэнфіцы» ня толькі перамогу, але й чэмпіёнскі тытул.
Улетку 2008 году, пасьля сэзону, у якім Луізан прапусьціў частку матчаў з-за траўмаў і доўга набіраў форму, у выніку чаго страціў месца ў складзе, ён захацеў зьмяніць клюб. Ім цікавіліся «Ювэнтус»[4] і маскоўскі «Спартак»[5], аднак зьдзелкі не адбыліся. У выніку бразылец застаўся ў камандзе.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі ў ліпені 2001 году[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Крузэйра»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2003
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2003
- Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс: 2003
«Бэнфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2005, 2010, 2014, 2015, 2016, 2017
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2004, 2014, 2017
- Уладальнік Кубка партугальскае лігі: 2009, 2010, 2011, 2012, 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2005, 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2004
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Luisão // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Anderson Luís Silva // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Player Profile: Luisao. portugoal.net
- ↑ «Ювентус» может пополнить защитник сборной Бразилии. sports.ru
- ↑ «Спартак» готов предложить 10 миллионов евро за Луизао. sports.ru
- ↑ Brazil – Record International Players. RSSSF
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Бэнфіка»
- Профіль на PortuGOAL
- Статыстыка на ForaDeJogo
- Статыстыка(недаступная спасылка) на Zerozero
- Статыстыка на National Football Teams