Перайсьці да зьместу

Дантэ Банфім Коста Сантус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дантэ Банфім Коста Сантус
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1983(1983-10-18)[1][2][3] (42 гады)
Рост 188 см
Вага 87 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ніцца
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004 Жувэнтудзі[d] 55 (2)
2004—2006 Ліль 12 (0)
2006—2007 Шарлеруа 24 (2)
2007—2009 Стандард Льеж 62 (2)
2009—2012 Барусія Мёнхэнглядбах 93 (8)
2012—2015 Баварыя 86 (3)
2015—2016 Вольфсбург 23 (1)
2016—4 Ніцца 262 (7)
Зборныя
2013—2014 Бразылія 13 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 кастрычніка 2025.

Дантэ Банфім Коста Сантус (па-партугальску: Dante Bonfim Costa Santos; нар. 18 кастрычніка 1983 году, Салвадор, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца францускага клюбу «Ніцца» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Гуляў у акадэміях некалькіх лігаў. Зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы клюбу «Жувэнтудэ». Дарослую кар’еру пачаў у 2002 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якой правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 22 матчах чэмпіянату.

Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу францускага «Лілю», да складу якога далучыўся ў пачатку 2004 году. З пачатку 2006 году да канца 2008 году гуляў за бэльгійскія «Шарлеруа» і «Стандард», з апошнім зь якіх у 2008 годзе заваяваў тытул чэмпіёну Бэльгіі й Супэркубак краіны.

27 сьнежня 2008 году заключыў кантракт зь мёнхэнглядбаскай «Барусіяй» на 4,5 году, якая заплаціла за бразыльца 2,5 млн эўра. Да складу «Баварыі» прыяднаўся ўлетку 2012 году, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. У складзе новага клюбу ў першым жа матчы выйграў Супэркубак Нямеччыны.

6 лютага 2013 году ва ўзросьце 29 гадоў дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі ў таварыскай гульні супраць зборнай Ангельшчыны. Разам са зборнай браў удзел у Кубку канфэдэрацыяў 2013 году й чэмпіянаце сьвету 2014 году.

«Стандард»:

«Баварыя»:

Бразылія:

  1. Dante // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. DANTE bonfim costa santos // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Bonfim Costa Santos Dante // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]