Фэрнандыньню
| Фэрнандыньню | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 траўня 1985[1][2][3] (40 гадоў) | |
| Рост | 179 см | |
| Вага | 66 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2005 | Атлетыку Паранаэнсі | 72 (14) |
| 2005—2013 | Шахтар Данецк | 184 (31) |
| 2013—2022 | Манчэстэр Сіці | 264 (20) |
| 2022—2024 | Атлетыку Паранаэнсі | 89 (7) |
| Зборныя | ||
| 2003—2004 | Бразылія (да 20)[d] | 4 (1) |
| 2011—2019 | Бразылія | 53 (2) |
Фэрнанду Луіс Роса (па-партугальску: Fernando Luiz Roza; нар. 4 траўня 1985 году, Ландрына, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фэрнанда зьяўляецца выхаванцам клюбу «Атлетыку Паранаэнсі», за якім дэбютаваў у прафэсійным футболе й правёў у клюбе некалькі сэзонаў.
У ліпені 2005 году за 7,8 млн эўра перайшоў у данецкі «Шахтар». У новым клюбе дэбютаваў 30 ліпеня 2005 году ў матчы супраць клюбу «Крыўбас» (1:0). Адгуляў вялікую ролю ў перамозе гарнякоў у нацыянальным першынстве сэзону 2005—2006 гадоў. Акрамя таго, Фэрнандыньню забіў гол у браму польскай «Легіі» ў матчы трэцяга адборачнага раўнду Лігі чэмпіёнаў.
Пасьля скандальнага сыходу Франсэліну Матузалема ўлетку 2007 году Фэрнандыньню стаў адным зь лідэраў каманды. Ён быў прызнаны лепшым гульцом чэмпіянату Ўкраіны сэзону 2007—2008 гадоў, калі «Шахтар» аформіў «залаты дубль», выйграўшы нацыянальнае першынство й кубак краіны. Вялікі ўнёсак гулец зрабіў і калі «Шахтар» стаў пераможцам Кубку УЭФА ў сэзоне 2008—2009 гадоў. У эўракубкавых матчах таго сэзону Фэрнандыньню забіў 6 мячоў, у тым ліку пакрыўдзіўшы голам брамнікам кіеўскага «Дынама» ў першым паўфінальным матчы Кубка УЭФА. У складзе «гарнякоў» шэсьць разоў заваёўваў тытулы чэмпіёну Ўкраіны, а таксама чатыры разы стаў уладальнікам Кубка Ўкраіны і тройчы Супэркубка.
6 чэрвеня 2013 году была дасягнута дамоўленасьць на пераход Фэрнандыньню ў «Манчэстэр Сіці». Сума трансфэру склала 40 млн эўра[4].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У зборнай Бразыліі дэбютаваў 10 жніўня 2011 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Нямеччыны.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Атлетыку Паранаэнсі»:
- Чэмпіён штату Парана: 2005, 2023
«Шахтар»:
- Чэмпіён Украіны: 2006, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Ўкраіны: 2008, 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Супэркубка Ўкраіны: 2008, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2009
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2014, 2018, 2019, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2019
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2014, 2016, 2018, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2018
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Статыстыка на National Football Teams