Кампазытар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Паштовая марка Беларусі да 200-рочча Станіслава Манюшкі

Кампазы́тар (ад лац. componere — складаць ў цэлае) — аўтар музычных твораў; чалавек, які займаецца стварэньнем музыкі.

Тэрмін «кампазытар» атрымаў распаўсюджваньне ў 16 стагодзьдзі ў Італіі. Прафэсія кампазытара прадугледжвае наяўнасьць музычна-творчага здольнасьці і патрабуе спэцыяльнага вывучэньня кампазыцыі. Падрыхтоўцы і выхаваньні кампазытараў адводзіцца спэцыяльнае месца ў сыстэме адукацыі, у кансэрваторыя ёсьць спэцыялізаваныя факультэты кампазыцыі. Таксама ў розных краінах, у тым ліку ў Беларусі існуюць саюзы кампазытараў (гл. Саюз кампазытараў Беларусі), якія спрыяюць правядзеньню фэстываляў, конкурсаў, майстар-клясаў і іншых формаў творчага ўзаемадзеяньня.

Крыніца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Музычная энцыкляпэдыя, 1981р. (рас.)