Перайсьці да зьместу

Сымфонія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сымфо́нія (ад грэц. συμφονία — «сугучча») — твор для аркестра, які складаецца зь некалькіх частак, найбуйнейшая музычная форма сярод канцэртнай аркестравай музыкі.

Звычайна клясычная сымфонія (як і саната) складаецца з чатырох частак. Першая частка ў хуткім тэмпе, пішацца ў санатнай форме; другая, у павольным, пішацца ў форме рандо, радзей у форме санаты ці варыяцыі; трэцяя — скэрца ці мэнуэт — у трохчасткавай форме, чацьвертая частка, таксама ў хуткім тэмпе — у санатнай форме або ў вялікай форме рандо. Калі першая частка напісаная ва ўмераным тэмпе, то за ёй наадварот, можа сьледваць хуткая другая частка і павольная трэцяя частка (напрыклад, як ў дзявятай сымфоніі Бэтховэна).

Заснавальнікам клясычнай мадэлі сымфоніі лічыцца Ёзэф Гайдн. У клясычнай сымфоніі толькі першая і апошняя часткі маюць аднолькавую танальнасьць, а сярэднія пішуцца ў танальнасьці, якія зьяўляюцца роднаснымі галоўнай, па якой і вызначаецца танальнасьць ўсех сымфоніяў. Выбітныя прадстаўнікі клясычнай сымфоніі — Вольфганг Амадэй Моцарт і Людвіг ван Бэтховэн.

Рамантычная сымфонія стала спалучэньнем клясычнай формы з рамантычнай экспрэсіяй і уплывам песень на характар тэматыкі. Разьвіваецца таксама тэндэнцыя праграмнасьці. Зьяўляюцца лейтматывам. Галоўнай тэндэнцыяй рамантызму зьяўлялася разрастайнасьць формы, складу аркестра і шчыльнасьці гучаньня.

Пачынаючы з другой паловы XIX стагодзьдзя і, асабліва ў XX стагодзьдзі строгія формы сымфоніі сталі разбурацца. Стала неабавязковым чатырохчастковасьць: сымфоніі могуць утрымліваць ад адной (напр. сымфоніі В. Сільвестрава), да адзінаццаці (14-я Сымфонія Д. Шастаковіча). Неабавязковай становіцца выкарыстаньне санатнай формы. Пасьля 9-й сымфоніі Л. Бэтховэна кампазытары сталі ўводзіць у сымфоніі вакальныя партыі. Аднак пастаяннай застаецца маштабнасьць і зьмястоўнасьць музычнага матэрыялу.

Вядомыя аўтары сымфоніяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ёзэфа Гайдна — 104 сымфонія
Вольфганг Амадэй Моцарт — 41 (68) сымфоніяў
Людвіг ван Бэтговэн — 9 сымфоніяў
Франц Шубэрт — 9 сымфоніяў
Робэрт Шуман — 4 сымфоніі
Фэлікс Мэндэльсон — 5 сымфоніяў
Гектар Бэрліёз — некалькі праграмных сымфоніяў
Антанін Дворжак — 9 сымфоніяў
Яганэс Брамс — 4 сымфоніі
Пётар Чайкоўскі — 6 сымфоніяў (а таксама сымфонія «Манфрэд»)
Антон Брукнэр — 10 сымфоніяў
Густаў Малер — 10 сымфоніяў
Караль Шыманоўскі — 4 сымфоніі
Ян Сыбэліюс — 7 сымфоніяў
Сяргей Рахманінаў — 3 сымфоніі
Ігар Стравінскі — 5 сымфоніяў
Сяргей Пракоф’еў — 7 сымфоніяў
Дзьмітры Шастаковіч — 15 сымфоніяў (таксама некалькі камэрных сымфоніяў)
Барыс Лятошынскі — 5 сымфоніяў
Чарлз Айвз — 4 сымфоніі
Вітальд Лютаслаўскі — 4 сымфоніі
Альфрэд Шнітке — 9 сымфоніяў
Гія Канчелі* — 7 сымфоніяў
Кшыштоф Пендэрэцкі* — 7 сымфоніяў
Валентын Сыльвестраў* — 7 сымфоніяў

* — Жывыя кампазытары, якія могуць павялічыць колькасьць напісаных імі сымфоніяў.