Сьпявак

Сьпявак (ж.р. — сьпявачка) — той, хто сьпявае, займаецца сьпевамі; выканаўца вакальнай музыкі: песень, рамансаў, арый, хораў і да т. п.; музыкант, выканаўца музыкі на музычным інструмэнце, якім зьяўляецца яго ўласны голас. Сьпявак — найбольш распаўсюджаная разнавіднасьць вакаліста.
Клясыфікацыя паводле жанраў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьпевакі спэцыялізуюцца ў вызначаным музычным жанры:
- опэрны сьпявак
- камэрны сьпявак — выконвае вакальную музыку на канцэрце, часьцей за ўсё ў суправаджэньні фартэпіяна ці іншага музычнага інструмэнту
- джазавы сьпявак
- эстрадны сьпявак
- Рэп-сьпявак
- рок-сьпявак
- бард
- харыст — артыст хору, у царкве — пеўчы
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьпявак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў