Асен
Выгляд
Асен лац. Asien | |
Asin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Aso + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Асін, Ясін, Ашын, Ясен |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Асен» |
Асен, Асін, Ясі́н (Ясен), Ашын — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асін або Асэн (Asin, Asen[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Осман, Асьміна, Ашнар; германскія імёны Osman, Osminna, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[3][4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: sylva mea Oszynowycza (9 ліпеня 1489 году)[5]; Adam Asenowicz (7 і 9 лютага 1785 году)[6]; Карпь Есиновичъ (1528 год)[7].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Карп Ясінавіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Алеська, падданы Асяновічаў — жыхар маёнтку Цімкавічаў, які ўпамінаецца ў 1713 годзе[8]
- Леанард Ясіновіч (Ясинович) — шляхціч з ваколіцаў Смолваў, які меў у валоданьні зямлю на 1882 год[9]
Ясенічы (Jasienicz) — літоўскі шляхецкі род з Упіцкага павету[10].
Ясіновічы (Jasinowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[11].
Асіновіч (Asinowicz) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[12].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Асінішкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Gantier V. La langue, les noms et le droit des anciens Germains. — Berlin 1901. P. 279.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 122.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 38.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 6.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 421.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 384, 797.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 95.
- ^ Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII―XVIII вв.: Владение Тимковичи. — Минск, 1982. С. 118.
- ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1882. С. 378.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 169.
- ^ Spis nazwisk rodzin szlacheckich zamieszkałych w pow. święciańskim w XIX wieku., Genealogia Wileńszczyzny
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 127.