Перайсьці да зьместу

Эзгін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Eskin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Aso + Ginn
Aso + суфікс -кін (-kin)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ажгін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Эзґін»

Эзгін (Ажгін) — мужчынскае імя.

Ескін, пазьней Эскін або Эзкен (Eskini, Eskin[1], Esken[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Осман, Асьміна, Ашнар; германскія імёны Osman, Osminna, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[4][5], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[6] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[7]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ивану Высокого Двора два чоловеки: Езкгин а Сидор (1440—1492 гады)[9]; в повете Брясловъском… чоловекъ на ймя Пашъко Ажкгиновичъ… земъли Ажъкгиновъщыне (4 жніўня 1546 году)[10].

  1. ^ Knudsen G. Danmarks gamle personnavne. Bd. 1: Fornavne. — København, 1948. S. 276.
  2. ^ Hartig J. Die münsterländischen Rufnamen im späten Mittelalter. — Köln — Graz, 1967. S. 131.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 148.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 38.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 6.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  8. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 33.
  10. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546 гг.). — Менск, 2008. С. 229.