Цяляцічы
Цяляцічы | |
польск. Telatycze | |
Першыя згадкі: | к. 15 ст. |
Мясцовая назва: | Tylatyčy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Нурэц-Станцыя |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-330 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°27′0″ пн. ш. 23°17′0″ у. д. / 52.45° пн. ш. 23.28333° у. д.Каардынаты: 52°27′0″ пн. ш. 23°17′0″ у. д. / 52.45° пн. ш. 23.28333° у. д. |
Цяляцічы |
Цяля́цічы (па-польску: Telatycze, па-падляску: Tylátyčy[1]) — невялікая вёска (адміністрацыйна прысёлак вёскі Вэрпаль) у Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвсьв. Кузьмы й Дзям’яна на месцы[2]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Ўзьнясеньня Крыжа Панскага ў Такарах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Валоданьні Цяляцічы знаходзіліся ўва вялікакняскіх валоданьнях берасьцейскага павету і ўзгадваюцца ўжо напрыканцы 15 стагодзьдзя. Вядома, што яшчэ на пачату княжаньня Аляксандра Ягелончыка частка маёмасьці была занятая родам Букрабаў, апошняя частка пасьля літоўска-маскоўскай вайны і заняцьця Маскоўшчынай Севершчыны была адданая родам Ляўшоў і Быкоўскіх. Ляўшам было абяцанае, што іхняе валоданьне ў Цяляцічах будзе даўжыцца да моманту адваяваньня ранейшых маёмасьцяў на Севершчыне. Так, як ВКЛ прайграў вайну, Ляўшы засталіся ў Цяляцічах і цягам часу прынялі прозьвішча Цяляціцкіх (Тэлятыцкіх)[4]. З 16 ст. у Цяляцічах існавала царква (на сёньняшні момант тут знаходзіцца цэнтар прыхода, але сьвятыня, пабудаваная ў 1903 г., стаіць у межах суседняй вёскі Анусін[2]. Сям’я Цяляціцкіх пражывала тут ажно да 18 ст., апошнім ягоным прадстаўніком у маёнтку быў Ігнат Цяляціцкі. Пасьля гэтая сям’я была зьвязаная зь Бельскім паветам Гарадзенскай губэрніі[5]. У міжваенны пэрыяд Цяляцічы прыналежалі да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Высокае Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 43 жыхароў (10 каталікоў, 33 праваслаўных; палякамі было запісаных 11 жыхароў, беларусамі 22, украінцамі 6 і 4 іншымі)[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 201
- ^ а б Parafia Prawosławna pw. Śww. Kosmy i Damiana w Telatyczach (пол.) Праверана 28 чэрвеня 2016 г.
- ^ TOKARY – Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 28 чэрвеня 2016 г.
- ^ Tomasz Jaszczołt Uwarunkowania historyczne osadnictwa obszaru powiatu siemiatyckiego do końca XV w. (пол.) Kwartalnik historyczny. Kurier Podlaski. Głos Siemiatycz. Праверана 28 чэрвеня 2016 г.
- ^ Jerzy Hawryluk Ród z Telatyckiego sioła (пол.). Над Бугом і Нарвою. Праверана 28 чэрвеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8, Województwo poleskie, с. 9 (пол.) Праверана 28 чэрвеня 2016 г.