Перайсьці да зьместу

Рэджэп Таіп Эрдаган

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэджэп Таіп Эрдаган
па-турэцку: Recep Tayyip Erdoğan
Прэзыдэнт Турэччыны
28 жніўня 2014 — цяперашні час
Папярэднік: Абдула Гюль
прэм’ер-міністар Турэччыны
14 сакавіка 2003 — цяперашні час
Прэзыдэнт:
Папярэднік: Абдула Гюль
Мэр Стамбулу
27 сакавіка 1994 — 6 лістапада 1998
Папярэднік: Нурэцін Сёзен
Наступнік: Алі Мюфіт Гуртуна
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 лютага 1954(1954-02-26)[1][2] (70 гадоў)
Партыя: Партыя справядлівасьці і разьвіцьця
Сужэнец: Эмінэ Эрдаган
Дзеці: сыны: Ахмет Бурак і Неджмедзін Білал
дочкі: Эсра і Сюмэе
Бацька: Ахмет Эрдаган
Адукацыя: Унівэрсытэт Мармара
Узнагароды:
юбілейны мэдаль „У памяць 1000-годзьдзя Казані“ Ордэн Гейдара Аліева Nishan-e-Pakistan Order of the Golden Fleece Ордэн Леапольда ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені ордэн Рэспублікі Ордэн Залатога Арла ордэн Дастык I ступені Вялікая стужка ордэна Леапольда I National Order of the Ivory Coast Нацыянальны ордэн Мадагаскара National Order of Niger National Order of the Lion of Senegal Collar of Honour ордэн Вызваліцеля ордэн «Данакер» Order of Manas, 1st class Order of Mubarak the Great ордэн Кароны каралеўства Grand Cross of the National Order of Mali National Order of Mali Order of the Republic міжнародная прэмія ў галіне правоў чалавека імя Кадафі[d] прэмія Штайгер[d] Міжнародная прэмія караля Фэйсала за служэньне ісламу[d] (2010) залатая таблічка Амэрыканскай акадэміі дасягненьняў[d] (13 чэрвеня 2004) ордэн Заслуг Order of the Somali Star ганаровы доктар Шанхайскага ўнівэрсытэту міжнародных дасьледаваньняў[d] (2012) ганаровы доктар Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў[d] National Order of Merit honorary doctor of Marmara University[d] Ігнобэлеўская прэмія[d] (верасень 2020) Order of Sheikh-ul-Islam
ордэн Заіда Order "For contribution to the development of cooperation"[d] Order of the National Flag прэмія Аміра Аманулы-хана[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Эрдаган.

Рэджэ́п Таі́п Эрдага́н (па-турэцку: Recep Tayyip Erdoğan, вымаўл. [reˈdʒep taːˈjip ˈerdoː.an]; нар. 26 лютага 1954, Стамбул, Турэччына) — турэцкі палітычны і дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Турэччыны2003), прэзыдэнт Турэччыны (з 28 жніўня 2014)[3]. Лідэр умерана-ісламісцкай Партыі справядлівасьці і разьвіцьця.

Рэджэп Таіп Эрдаган нарадзіўся 26 лютага 1954 году ў квартале Касымпаша стамбульскага раёну Бэёглу ў сям’і працаўніка берагавой аховы на чарнаморскім узьбярэжжы. Паводле інфармацыі турэцкай газэты «Міліет», у адным са сваіх інтэрвію Эрдаган выказаўся пра тое, што ягоная сям’я — гэта выхадцы з Аджарыі (Грузія), якія перасяліліся ў Рызэ. Падлеткам ён гандляваў ліманадам і булачкамі на небясьпечных вуліцах гораду[4]. У 1965 годзе Эрдаган скончыў пачатковую школу Піяле Паша, а ў 1973 — рэлігійны ліцэй імамаў-хатыбаў у Стамбуле[5]. Дыплём атрымаў, здаўшы выпускныя экзамэны ў ліцэі Эюп.

У 1976 годзе ён стаў старшынём моладзевай ячэйкі Партыі нацыянальнага выратаваньня ў стамбульскім раёне Бэёглу, а затым у тым жа годзе і моладзевага аддзяленьня партыі ў Стамбуле[5]. У 1978 ажаніўся з Эмінэ Гюльбаран. Да 1980 году Эрдаган працаваў у стамбульскіх транспартных арганізацыях. 12 верасьня 1980 году ў краіне адбыўся вайсковы пераварот, і ўсе палітычныя партыі былі забаронены. Начальнік Эрдагана ў гарадзкой радзе транспарту, палкоўнік у адстаўцы, загадаў яму згаліць вусы, але Рэджэп адмовіўся гэта зрабіць і быў у выніку звольнены з працы[4]. Пасьля вайсковага перавароту Эрдаган працаваў мэнэджарам у прыватным сэктары. У 1981 годзе ён скончыў факультэт эканомікі і камэрцыйных навук Унівэрсытэту Мармара.

У 1984 годзе Рэджэп Таіп Эрдаган стаў старшынём аддзяленьня Партыі дастатку ў Бэёглу, а ў 1985 годзе — старшынём стамбульскага аддзяленьня партыі, а таксама сябрам вышэйшай кіруючай рады партыі[5]. На ягоныя палітычныя погляды аказаў вялізны ўплыў заснавальнік «палітычнага ісламу» Нэджмэтын Эрбакан[6][7].

Палітычная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1994 годзе быў абраны мэрам Стамбулу. У 1996 годзе Партыя дастатку ўдзельнічала ў кіруючай ісламскай кааліцыі, але пасьля ваеннага перавароту 1997 году была забароненая, а сам Эрдаган за прапаганду поглядаў, якія распальваюць нацыянальную варажнечу, быў асуджаны на 4 месяцы турэмнага зьняволеньня.

У ліпені 2001 году Эрдаган заснаваў Партыю справядлівасьці і разьвіцьця, якая перамагла на парлямэнцкіх выбарах у лістападзе 2002 году. Наяўнасьць судзімасьці перашкодзіла Эрдагану стаць прэм’ер-міністрам, але пасьля пачатку апэрацыі супраць Іраку турэцкая эліта, арыентаваная на ЗША, дала згоду на зьмену законаў, і Эрдаган узначаліў урад (у 2002—2003 урад узначальваў стаўленік Эрдагана Абдула Гюль). Турэччына прыняла рашэньне ўвесьці войскі на поўнач Іраку, дзе пражываюць курды.

Эрдаган зьяўляецца прыхільнікам уваходжаньня Турэччыны ў Эўразьвяз. У 2005 годзе падтрымаў Альянс цывілізацыяў, ініцыятыву прэм’ер-міністра Гішпаніі Хасэ Люіса Радрыгеса Сапатэры, накіраваную на памяншэньне трэньняў паміж заходнім і ісламскім сьветамі.

У 2009 годзе ўдзельнічаў у Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе, дзе падверг рэзкай крытыцы прэзыдэнта Шымона Пэрэса, які бараніў пазыцыю Ізраілю пры правядзеньні ў Сэктары Газа апэрацыі «Адліванае волава»[8].

У ліпені 2009 году падчас удзелу ў саміце вялікай васьмёркі ў Аквіле рэзка асудзіў Кітай за здушэньне ўйгурскай дэманстрацыі ў г. Урумчы, выкарыстоўваючы моцныя выразы:

«Супраць уйгураў быў практычна зьдзейсьнены генацыд»[9]

30 верасьня 2012 быў пераабраны лідэрам кіроўнае партыі[10].

10 жніўня 2014 перамог на першых у краіне непасрэдных выбарах прэзыдэнта, пасаду зойме 28 жніўня 2014.

  1. ^ а б Recep Tayyip Erdoğan // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Recep Tayyip Erdogan // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ Премьер-министр Турции Реджеп Тайип Эрдоган победил на первых прямых выборах Президента Турции
  4. ^ а б Рэджэп Таіп Эрдаган: палітычны партрэт (рас.) // Расейская служба Бі-бі-сі, 4 лістапада 2002 г. г.
  5. ^ а б в Life story. AK Parti Official Web Site. Праверана 29-08-2008 г. Архіўная копія ад 2012-02-13 г.
  6. ^ Сканаў былы прэм’ер-міністар Турэччыны Нэджмэтын Эрбакан // islamnews.ru, 28.02.2011 г.
  7. ^ Нэджмэтын Эрбакан мае намер ізноў вярнуцца ў вялікую палітыку // turkishnews.ru, 06.08.2010 г.
  8. ^ Сварка паміж Пэрэсам і Эрдаганам у Давосе
  9. ^ Прэм’ер-міністар Турэччыны: над уйгурамі-мусульманамі зьдзейсьнены генацыд, News.Bakililar.az, 11 ліпеня 2009 г.
  10. ^ Прэм’ер Турэччыны Эрдаган пераабраны лідэрам кіроўнае партыі // Вести.ру, 30 верасьня 2012 г.
  11. ^ Прэм’ер-міністар Турэччыны стаў «ганаровым грамадзянінам» Тэгерану. ІА REGNUM (02.02.2009). Архіўная копія ад 2012-06-02 г.
  12. ^ Саакашвілі ўзнагародзіў Эрдагана Ордэнам Залатога руна
  13. ^ Роза Атунбаева уручыла турэцкаму госьцю ордэн «Данакер»
  14. ^ Нурсултан Назарбаеў уручыў Рэджэпу Таіпу Эрдагану ордэн «Алтын Кыран» за ўнёсак у разьвіцьцё і ўмацаваньне двухбаковых стасункаў
  15. ^ Афіцыйны сайт прэміі «Квадрыга» Праверана 2011-07-13 г. Архіўная копія ад 2011-08-23 г.
  16. ^ СМІ.ru | Прэм’ер-міністар Турэччыны — ганаровы доктар МДІМЗ

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]