Джозэф Рабінэт Байдэн
Джозэф Рабінэт Байдэн | |
![]() | |
з 20 студзеня 2021 | |
Папярэднік | Дональд Трамп |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 лістапада 1942[1][2][3][…] (80 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Нэйлія Гантэр[d][5] і Джыл Байдэн[d] |
Дзеці: | Бо Байдэн[d][4], Наомі Байдэн[d][5], Гантэр Байдэн[d][4] і Эшлі Байдэн[d][7] |
Бацька: | Джозэф Рабінэт Байдэн-старэйшы[d][5] |
Маці: | Джын Байдэн[d][8] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Джозэф Рабінэт «Джо» Байдэн-Малодшы (па-анґельску: Joseph Robinette "Joe" Biden, Jr., ІРА: ['dʒoʊsɛf rɒbɪ'nɛt 'bаɪdɛn]; 20 лістапада 1942, Скрэнтан, Пэнсыльванія) — амэрыканскі палітык. 46-ы прэзыдэнт ЗША, раней 47-мы віцэ-прэзыдэнт краіны.
З 3 студзеня 1973 году па 15 студзеня 2009 году — сэнатар-дэмакрат ад штату Дэлавэр, узначальваў сэнацкія камітэты па судовых справах, па міжнародных адносінах. З 27 жніўня 2008 году афіцыйны кандыдат у віцэ-прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі (у пары з Баракам Абамам). Заступіў на пасаду віцэ-прэзыдэнта адначасова з Баракам Абамам 20 студзеня 2009 году.
У пачатку красавіка 2020 году стала вядома, што Джо Байдэн, пасьля выхаду з гонкі яго супэрніка — сэнатара Бэрні Сандэрсу, стаў адзіным кандыдатам Дэмакратычнай партыі на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах у пары з Камалай Харыс як кандыдаткай на пасаду віцэ-прэзыдэнта.
Па стане на 7 лістапада 2020 году Байдэн набраў патрэбную для перамогі колькасьць галасоў выбаршчыкаў, перамогшы ў штаце Пэнсыльванія[9].
Інаўгурацыя 46-га Прэзыдэнта ЗША адбылася 20 студзеня 2021 году. Джо Байдэн зьмяніў на гэтай пасадзе Дональда Трампа.
Прэзыдэнцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 студзеня 2021 году прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн падпісаў 15 указаў, у тым ліку: 1) «Аб увядзеньні 100-дзённага рэжыму нашэньня масак і забесьпячэньні абавязковага нашэньня масак у дзяржаўных установах», 2) «Аб падаўжэньні мараторыю на высяленьне грамадзянаў, якія апынуліся бяз сродкаў у выніку выкліканага каронавірусам крызісу», 3) «Аб працягу замарозкі выплатаў па адукацыйных крэдытах», 4) «Аб спыненьні будаўніцтва нафтаправода Кістоўн на мяжы з Канадай», 5) «Аб увядзеньні мараторыю на здачу ў арэнду тэрыторыяў арктычнай зоны для здабычы нафты і прыроднага газу». Замежнай палітыкі тычыліся ўказы: 1) «Аб адмене рашэньня аб выхадзе ЗША з СААЗ»; 2) «Аб вяртаньні ЗША да абавязкаў у рамках Парыскага пагадненьня па клімаце; 3) «Аб адмене надзвычайнага становішча на амэрыкана-мэксыканскай мяжы і фэдэральнага фінансавання будаўніцтва агароджаў на мяжы з Мэксыкай»; 4) «Аб адмене забароны на ўезд на тэрыторыю ЗША грамадзянаў некаторых мусульманскіх краінаў»; 5) «Аб умацаваньні праграмы абароны дзяцей мігрантаў АДПД, што дае часовае вызваленьне ад дэпартацыі маладым людзям, якіх прывезьлі ў ЗША дзецьмі»; 6) «Аб грамадзянстве для мігрантаў»[10].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б Joe Biden // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Joseph Robinette Biden // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ а б в г https://www.gala.fr/stars_et_gotha/joe_biden
- ^ а б в г д е ё ж з Broder J. M. Father’s Tough Life an Inspiration for Biden (анг.) // The New York Times / J. Kahn — Manhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2008. — ed. size: 443000 — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ^ а б в г д е Biographical Directory of the United States Congress (анг.) — GPO, 1903.
- ^ https://www.la-croix.com/Monde/joe-biden-actualite-info
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ CNN: Байдэн перамог
- ^ Вяртаньне ЗША ў СААЗ і Парыскае пагадненьне па клімаце // Газэта «Зьвязда», 21 студзеня 2021 г. Праверана 12 сакавіка 2021 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |