Перайсьці да зьместу

Ахмэт Давутоглу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ахмэт Давутоглу
па-турэцку: Ahmet Davutoğlu
29 жніўня 2014 — 28 жніўня 2015
Папярэднік Рэджэп Таіп Эрдаган
Наступнік Ахмэт Давутоглу
з 17 лістапада 2015
міністар замежных справаў[d]
2 траўня 2009 — 6 ліпеня 2011
Папярэднік Ali Babacan[d]
Наступнік Ахмэт Давутоглу
міністар замежных справаў[d]
6 ліпеня 2011 — 29 жніўня 2014
Папярэднік Ахмэт Давутоглу
Наступнік Меўлют Чавушаглу[d]
28 жніўня 2015 — 24 лістапада 2015
Папярэднік Ахмэт Давутоглу
Наступнік Ахмэт Давутоглу
24 лістапада 2015 — 24 траўня 2016
Папярэднік Ахмэт Давутоглу
Наступнік Біналі Ілдырым
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 лютага 1959(1959-02-26)[1][2][3] (65 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Сарэ Давутоглу[d][6][7]
Адукацыя:

Ахмэ́т Давуто́глу (па-турэцку: Ahmet Davutoğlu) — турэцкі акадэмік, палітык і былы дыпламат, 26-ы прэм’ер-міністр Турэччыны. Былы лідэр Партыі справядлівасьці і разьвіцьця (ПСіР) з 2014 па 2016 году. Раней працаваў міністрам замежных справаў з 2009 па 2014 гады і галоўным дарадцам прэм’ер-міністра Рэджэпа Таіпа Эрдагана з 2003 па 2009 гады. На агульных выбарах 2011 году быў абраны чальцом парлямэнту ад ПСіР, выбіраючы ад гораду Конья. У 2015 годзе быў пераабраны дэпутатам. Падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра 22 траўня 2016 году[8].

Пасьля абраньня Эрдагана на пасаду прэзыдэнта Турэччыны Давутоглу быў абвешчаны камітэтам ПСіР на пасаду кіраўніка партыі[9][10]. На пазачарговым зьезьдзе партыі адзінагалосна быў абраны кіраўніком і, як сьледзтва, зьмяніў Эрдагана на пасадзе прэм’ер-міністра, сфармаваўшы 62-ы ўрад Турэцкае Рэспублікі[11][12]. У ягоным кабінэце дамінавалі блізкія паплечнікі Эрдагана, як то Ялчын Акдаган, што прывяло да здагадак, што ён будзе паслухмяна падпарадкоўвацца Эрдагану[13]. У чэрвені 2015 году ПСіР страціла парлямэнцкую большасьць на агульных выбарах. Пасьля гэтага Давутоглу падаў у адстаўку, але заставаўся ва ўладзе, пакуль не ўдалося сфармаваць новы ўрад. Пасьля сэрыі няўдалых кааліцыйных перамоваў з апазыцыйнымі партыямі Давутоглу было даручана сфармаваць першы ў гісторыі часовы выбарчы ўрад Турэччыны, які старшынстваваў на пазачарговых выбарах, прызначаных на лістапад 2015 году. ПСіР вярнула парлямэнцкую большасьць у лістападзе пасьля пераканаўчай перамогі, а Давутоглу апасьля сфармаваў свой трэці ўрад.

Пасьля пагаршэньня адносінаў паміж Давутоглу і Эрдоганам праз рознагалосьсі адносна сьпісаў кандыдатаў у дэпутаты, палітыкі ўраду і рэалізацыі выканаўчай прэзыдэнцкай сыстэмы кіраваньня Давутоглу абвесьціў пра адстаўку з пасады лідэра ПСіР і прэм’ер-міністра празь сем месяцаў пасьля агульнай перамогі на выбарах у лістападзе 2015 году. На пасадзе старшыні партыі яго замяніў Біналі Ілдырым[14]. Не зважаючы на ​​тое, што ягоныя зьнешнепалітычныя пэрспэктывы характарызаваліся як нэаасманскія альбо панісламісцкія, Давутоглу зрабіў заяўку Турэччыны на ўступ ў Эўрапейскі Зьвяз стратэгічнай мэтай свайго ўраду[15]. Яго крытыкуюць за няздольнасьць змагацца супраць палітычнай карупцыі і за пашырэньне ўрадавага аўтарытарызму. Новы законапраект аб нацыянальнай бясьпецы, які пабачыў сьвет на пачатку 2015 году, прымусіў апазыцыю абвінаваціць ягоны ўрад у ператварэньні Турэччыны ў паліцэйскую дзяржаву[16].

У верасьні 2019 году Давутоглу сышоў з ПСіР і абвінаваціў сваю былую партыю ў тым, што яна больш ня можа вырашаць пытаньні Турэччыны. 12 сьнежня 2019 году ён стварыў уласную Партыю за будучыню і стаў ейным першым кіраўніком[17].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]