Перайсьці да зьместу

Марк Цукербэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марк Цукербэрг
Марк Цукербэрґ
Дата нараджэньня 14 траўня 1984(1984-05-14)[1][2][3] (41 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак праграмоўца, прадпрымальнік, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, мэцэнат, генэральны выканаўчы дырэктар, філянтроп
Навуковая сфэра кампутарнае праграмаваньне[4], Інтэрнэт[4] і Facebook[4]
Месца працы
Сябра ў Цынхуаскі ўнівэрсытэт[d]
Бацька Эдўард Закербэрг[d]
Маці Карэн Кемпнэр[d]
Дзеці Максіма Чан-Закербэрг[d], Аўгуста Чан-Закербэрг[d] і Аўрэлія Чэнь Цукербэрг[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Марк Э́ліят Цукербэ́рґ (па-ангельску: Mark Elliot Zuckerberg, нар. 14 траўня 1984 году, Ўайт-Плэйнз, штат Нью-Ёрк, ЗША) — распрацоўнік і заснавальнік сацыяльнае сеткі Facebook. Месьціцца ў Крамянёвай даліне (горад Пала-Альта). Цукербэрґ навучаўся ў Гарвардзкім унівэрсытэце, дзе й запусьціў Facebook у лютым 2004 году поруч з сваімі суседзямі па пакоі Эдуарду Савэрынам, Эндру Макалумам, Дастынам Маскавіцам і Крысам Г’юзам. Першапачаткова бачына была распрацаваная дзеля выбару ўнівэрсытэцкіх кампусаў, але хутка сетка пашырылася й у рэшце рэшт, атрымала распаўсюд па-за межамі каледжаў, дасягнуўшы мільярду карыстальнікаў у 2012 годзе. У тым жа 2012 годзе кампанія стала публічнай, то бок у абарачэньне былі выпушчаныя акцыі. Яшчэ ў 2007 годзе ў веку 23 гадоў Цукербэрґ стаў наймаладзейшым у сьвеце самаробным даляравым мільярдэрам у сьвеце.

Будучы дэйцеранопам, Цукербэрґ адрозьнівае чырвоны й зялёны куды горш, чым сіні — асноўны колер Facebook[5]. У школьныя гады Марк займаўся кампутарным праграмаваньнем і распрацаваў сеткавую вэрсію гульні «Рызыка»[6].

Марк нарадзіўся 14 траўня 1984 году ў горадзе Ўайт-Плейнз штату Нью-Ёрк, што за некалькі кілямэтраў на поўнач ад гораду Нью-Ёрку. Бацька — стаматоляг Эдўард Цукербэрґ. Маці — псыхіятарка Карэн Цукербэрґ. Ягоныя прабабулі й прадзядулі паходзілі з Расейскай імпэрыі, Нямеччыны, Аўстрыі й Польшчы. Ён быў другім дзіцём і адзіным хлопчыкам з 4 дзяцей у сям'і; ягоныя сёстры — Рэндзі (старэйшая), Донна й Арыэль.

Вышэйшую адукацыю Марк Цукербэрґ не завяршыў. Яшчэ ў 2002 годзе ён паступіў у Гарвардзкі ўнівэрсытэт, дзе да 2004 году навучаўся на факультэце псыхалёгіі. Адначасна з гэтым Марк наведваў курсы ІТ. У сваёй сфэры інтарэсаў меў мовы праграмаваньня й тэхналёгіі «C, C++, Java, Visual Basic, VBscript, JavaScript, PHP й ASP»[7]. Цукербэрґ неаднаразова характарызаваў сябе як гакера па пакліканьні[8]. Яшчэ ў каледжы на Марка зьвярнулі ўвагу супрацоўнікі Microsoft, пасьля таго як ён напісаў праграму Synapse, якая дазваляла кампутару самастойна складаць пасьлядоўнасьць музычных гітоў для свайго ўладальніка.

Цукербэрґ у 2005 годзе.

У студзені 2004 году Цукербэрґ пачаў пісаць код для новага сайту[9]. 4 лютага 2004 году ён запусьціў Thefacebook, які першапачаткова разьмяшчаўся на дамэне thefacebook.com, у партнэрстве з сваімі суседзямі па пакоі Эдуарду Савэрынам, Эндру Макалумам, Дастынам Маскавіцам і Крысам Г’юзам[10][11]. Натхненьне для стварэньня Facebook, магчыма, прыйшло з акадэміі Філіп-Эксэтэр, то бок падрыхтоўчай школы, якую Цукербэрґ скончыў у 2002 годзе. Яна публікавала свой уласны студэнцкі даведнік The Photo Address Book, які студэнты называлі The Facebook. Такія фотадаведнікі былі важнай часткай сацыяльнага досьведу студэнтаў у многіх прыватных школах. Зь іх дапамогай студэнты маглі пералічваць такія атрыбуты, як то гады навучаньня, сяброў і свае нумары тэлефонаў[11].

Цукербэрґ кінуў Гарвард на другім курсе, каб завяршыць праект[12]. Ён, Маскавіц і іншыя сузаснавальнікі пераехалі ў Пала-Альта штату Каліфорнія, дзе арандавалі невялікі дом, які служыў ім офісам. Улетку Цукербэрґ пазнаёміўся зь Пітэрам Тылем, які інвэставаў у ягоную кампанію. Першы сапраўдны офіс яны адкрылі ў сярэдзіне 2004 году. Паводле словаў Цукербэрга, група плянавала вярнуцца ў Гарвард, але ў выніку пастанавіла сабе застацца ў Каліфорніі, дзе Цукербэрґ зазначыў патэнцыял Крамянёвай даліны, то бок цэнтру кампутарных тэхналёгіяў у Каліфорніі[13][14]. Сябры адхілілі прапановы буйных карпарацыяў набыць кампанію. У інтэрвію 2007 году Цукербэрґ патлумачыў гэта тым, што яны не ўважалі на колькасьць прапанаваных грошай, а важным для іх было стварыць інфармацыйную плынь для людзей.

Цукербэрґ на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе ў 2009 годзе.

Цукербэрґ паўтарыў свае мэты часопісу Wired у 2010 годзе, заявіўшы што рупіцца місіяй, каб зрабіць сьвет адкрытым[15]. Раней, у красавіку 2009 году, ён зьвярнуўся па кансультацыю да былога фінансавага дырэктара Netscape Пітэра Кары наконт стратэгіі фінансаваньня Facebook[16]. 21 ліпеня 2010 году Цукербэрґ паведаміў, што Facebook дасягнуў адзнакі ў 500 мільёнаў карыстальнікаў[17].

У інтэрвію PBS у 2011 годзе неўзабаве па сьмерці Стыва Джобса Цукербэрґ сказаў, што Джобс параіў яму, як стварыць кіраўнічую каманду ў Facebook, якая была б засяроджаная на стварэньні такіх жа якасных і добрых рэчаў, як гэта рабілася ў Apple Inc.[18]. 19 жніўня 2013 году The Washington Post паведаміла, што профіль Цукербэрґа ў Facebook быў узламаны беспрацоўным вэб-распрацоўнікам[19].

На канфэрэнцыі TechCrunch Disrupt 2013 году, якая адбылася ў верасьні, Цукербэрґ заявіў, што ён працуе над тым, каб у ягонай сацыяльнай сеткі налічвалася 5 мільярдаў людзей. Ён растлумачыў, што гэта павязана з мэтай праекту Internet.org, у рамках якога Facebook пры падтрымцы іншых тэхналягічных кампаній імкнецца павялічыць колькасьць людзей, падлучаных да Інтэрнэту[20][21]. На кангрэсе ў Барсэлёне ў 2014 годзе розныя СМІ падкрэсьлівалі сувязь паміж акцэнтам Facebook на мабільныя тэхналёгіі й прамовай Цукербэрґа, які заявіў, што мабільныя сродкі ўяўляюць сабою будучыню кампаніі[22]. Разам зь іншымі дзеячамі амэрыканскіх тэхналягічных кампаніяў, як то Джэфам Бэзасам і Тымам Кукам, 8 сьнежня 2014 году Цукербэрґ вёў перамовы з прадстаўнікамі Кітаю.

На пачатак 2010 году ягонае багацьце ацэньвалася ў 6,9 млрд даляраў. У сьпісе найбагацейшых амэрыканцаў, апублікаваным Forbes у верасьні 2010 году, Цукербэрґ заняў 29-е месца з багацьцем у 7 млрд даляраў. Усяго за год яно павялічылася на 245% — у рэйтынгу 400 найбагацейшых людзей ЗША, апублікаваным часопісам Forbes у 2011 годзе, Цукербэрґ заняў 14-е месца з багацьцем у 17,5 млрд даляраў ЗША[23].

Афіцыйны заробак Цукербэрґа складае ўсяго 1 даляр[24].

  1. IMDb (анг.) — 1990.
  2. Mark Zuckerberg // GeneaStar
  3. Mark Zuckerberg // Munzinger Personen (ням.)
  4. 1 2 3 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  5. Why Facebook is blue — six facts about Mark Zuckerberg — CNN.com Архіўная копія ад 2010-12-14 г.
  6. Марк Цукерберг – гений, бросивший учебу. brodude.ru (2014-06-27).
  7. Carlson, Nicholas (2010-07-21) FOUND: Mark Zuckerberg's Hacker-For-Hire Profile From 2002 Business Insider. businessinsider.com. Праверана 2015-04-05 г. Архіўная копія ад 2015-04-11 г.
  8. Levy, Steven Geek Power: Steven Levy Revisits Tech Titans, Hackers, Idealists  (анг.). — 2010. — В. 5. — Т. 18. — ISSN 1059-1028.
  9. Hoffman, Claire (28.06.2008). «The Battle for Facebook». Rolling Stone.
  10. Seward, Zachary M. (25.07.2007). «Judge Expresses Skepticism About Facebook Lawsuit». The Wall Street Journal.
  11. 1 2 Antonas, Steffan (10.05.2009). «Did Mark Zuckerberg’s Inspiration for Facebook Come Before Harvard?». ReadWrite Social.
  12. Klepper, David (9.11.2011). «Mark Zuckerberg, Harvard dropout, returns to open arms». Christian Science Monitor.
  13. Teller, Sam (1.11.2005). «Zuckerberg To Leave Harvard Indefinitely». The Harvard Crimson.
  14. Kevin J. Feeney (24.02.2005). «Business, Casual». The Harvard Crimson.
  15. Singel, Ryan (28.05.2010). «Epicenter: Mark Zuckerberg: I Donated to Open Source, Facebook Competitor». Wired.
  16. MacMillan, Robert (1.04.2009). «Yu, Zuckerberg and the Facebook fallout». Reuters.
  17. Zuckerberg, Mark (22.07.2010). «500 Million Stories». The Facebook Blog.
  18. «Facebook’s Zuckerberg says Steve Jobs advised on company focus, management». Bloomberg News.
  19. Caitlin Dewey (19.08.2013). «Mark Zuckerberg’s Facebook page was hacked by an unemployed web developer». The Washington Post.
  20. Edwards, Victoria (21.09.2013). «6 Things We Learned From Marissa Mayer and Mark Zuckerberg at TechCrunch Disrupt 2013». TechCrunch.
  21. Stevenson, Alastair (22.08.2013). «Mark Zuckerberg Creates Tech Justice League to Bring Internet to the Masses». Search Engine Watch.
  22. Meyer, David (16.01.2014). «Facebook’s Zuckerberg to headline Mobile World Congress this year». Gigaom.
  23. Forbes: состояние Марка Цукерберга стремительно возрастает Архіўная копія ад 2011-09-25 г.
  24. Екатерина Мереминская (2014-04-01) Цукерберг заработал доллар. Зарплата создателя Facebook Марка Цукерберга составила $1 за 2013 год. gazeta.ru. Праверана 2018-12-13 г. Архіўная копія ад 2020-10-26 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]