Ордэн Рэспублікі (Малдова)
Выгляд
| Ордэн Рэспублікі | |
|
| |
| Арыгінальная назва | па-румынску: Ordinul Republicii |
|---|---|
| Краіна | |
| Тып | ордэн |
| Дата заснаваньня | 30 ліпеня 1992 |
| Малодшая ўзнагарода | Ордэн Стэфана Вялікага[d] |
Ордэн Рэспублікі (па-румынску: Ordinul Republicii) — найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Малдовы за асаблівыя заслугі ва ўсіх галінах дзейнасьці на выгоду Бацькаўшчыны і чалавецтва. Па значнасьці і выплаце ільгот ордэн прыкладна адпавядае былому званьню Героя СССР[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вырабляецца са срэбра і ўяўляе сабою васьміканцовую пазалочаную зорку. У цэнтры ордэну — кола з пазалочаным абадком з выявай гербу Малдовы. Фон шчыта гербу — з эмалі чырвонага і сіняга колераў. Дыямэтар ордэна — 45 мм. Мацуецца з дапамогай кольца ордэнскага ланцуга, які складаецца з шасьці гербаў, васьмі зорак і шаснаццаці ляўровых галін. Яны чаргуюцца і мацуюцца паміж сабой кольцамі. Ланцуг зашпіляецца на зашпільку-карабін[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Список орденов, медалей и почётных званий Молдавии(недаступная спасылка)
- ↑ Кому и за что в Молдове дают ордена и медали