Ілан Маск
Ілан Маск | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 28 чэрвеня 1971[1][2][3][…] (52 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | праграмоўца, інжынэр, прадпрымальнік, інвэстар, прамысловы магнат, Бізнес-анёл, удзельнік міжнароднага форуму |
Навуковая сфэра | тэхналягічнае прадпрымальніцтва[d] і бізнэс[4] |
Месца працы | |
Бацька | Эрал Маск[d] |
Маці | Мэй Маск[d] |
Дзеці | Нэвада Маск[d], Вівіан Уілсон[d], Грыфін Маск[d], Дэм’ен Маск[d], Сэксан Маск[d], Кай Маск[d], Экс Ай Эй-12 Маск[d], Strider Musk[d], Azure Musk[d], Exa Musk[d] і Tau Musk[d] |
Узнагароды | honoris causa[d] ганаровы доктар[d] сябра Лёнданскага каралеўскага таварыства[d] (2018) залаты мэдаль Каралеўскага таварыства аэранаўтыкі[d] (2012) асоба году паводле часопіса Time[d] (2021) Time 100[d] (2021) Financial Times Person of the Year[d] (2021) Мэдаль Джона Фрыца[d] (2021) Time 100[d] (2018) NSS Wernher Von Braun Memorial Award[d] (2009) Great Immigrants[d] (2010)
|
Подпіс | ![]() |
І́лан Рыў Маск (па-анґельску: Elon Reeve Musk; нарадзіўся 28 чэрвеня 1971 году) — прадпрымальнік і бізнэсовы магнат, фундатар, генэральны дырэктар і галоўны інжынэр кампаніі SpaceX, інвэстар, генэральны дырэктар і архітэктар прадукту Tesla, Inc., фундатар кампаніі The Boring Company, сузаснавальнік Neuralink і Openai, уладальнік сацыяльнай сеткі Twitter. Меркаваны кошт ягоных кампаніяў складае каля 243 млрд даляраў па стане на люты 2022 году[6]. Маск ёсьць самым заможным чалавекам у сьвеце ў адпаведнасьці зь індэксам Bloomberg і Forbes[7][8].
Нарадзіўшыся ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Маск наведваў Прэторскі ўнівэрсытэт перш чым у 17 гадоў пераехаць у Канаду, на радзіму ягонай маці. Тамака ён навучаўся ва Ўнівэрсытэце Кўінз у Кінгстане, а потым пераехаў у ЗША дзеля навучаньня ў Пэнсыльванскім унівэрсытэце, дзе атрымаў ступень бакаляўра ў галіне эканомікі і фізыкі. У 1995 годзе Маск пераехаў у Каліфорнію, каб навучацца ў Стэнфардзкім унівэрсытэце, але вырашыў засяродзіцца на бізнэсе, зафундаваўшы вэб-кампанію Zip2 з сваім братам Кімбалам. Кампанія была набытая кампаніяй Compaq за 307 млн даляраў у 1999 годзе, і ў тым жа годзе ён стаў сузаснавальнікам інтэрнэт-банка X.com, які трансфармаваўся ў наступным годзе ў PayPal. У 2002 годзе гэтую кампанію набыў eBay за 1,5 млрд даляраў. У 2002 годзе Маск заснаваў кампанію SpaceX, якая займаецца аэракасьмічнай вытворчасьцю і касьмічнымі транспартнымі паслугамі. У 2004 годзе прадпрымальнік далучыўся да вытворцы электрычных транспартных сродкаў Tesla, Inc., стаўшы старшынём рады дырэктароў і галоўным архітэктарам прадукту. У 2008 годзе ён заняў пасаду генэральнага дырэктара кампаніі. У 2006 годзе ён дапамог стварыць кампанію SolarCity, якая займаецца энэргетычнымі паслугамі, прадукаванымі з сонечнай энэргіі. У 2015 годзе Маск стаў сузаснавальнікам некамэрцыйнай дасьледчай кампаніі Openai, якая працуе над стварэньнем штучнага інтэлекту.
Маска часта крытыкуюць за ягоныя ненавуковыя пазыцыі і супярэчлівыя заявы. У 2018 годзе ён атрымаў пазоў у суд камісіі па каштоўным паперам і біржам ЗША за ягоныя ілжывыя тўіты, у якіх ён распавядаў аб тым, што забясьпечыў фінансаваньне прыватнага паглынаньня Tesla. Маска таксама крытыкавалі за распаўсюд дэзынфармацыі аб пандэміі каранавіруса і за ягоныя іншыя меркаваньні, датычныя штучнага інтэлекту, крыптавалютаў і грамадзкага транспарту.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ https://www.biography.com/people/elon-musk-20837159
- ^ Elon Musk // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ Elon Musk // GeneaStar
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ http://uk.businessinsider.com/tesla-the-origin-story-2014-10
- ^ «Elon Musk». Forbes.
- ^ «Bloomberg Billionaires Index». Bloomberg.
- ^ «Real Time Billionaires». Forbes.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль на TED.