Сэктар Газа
Сэктар Газа араб. قطاع غزة | |||
| |||
![]() | |||
Афіцыйная мова | Арабская | ||
Сталіца | Газа | ||
Найбуйнейшы горад | Газа | ||
Форма кіраваньня | Паўпрэзыдэнцкая рэспубліка Махмуд Абас Рамі Хамдала | ||
Плошча • агульная |
360[1] км² | ||
Насельніцтва • агульнае (2017) • шчыльнасьць |
1,8 млн[1] 5046/км² | ||
Этнічны склад |
| ||
СУП • агульны (2014) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП $1,35 млрд $6100 | ||
Валюта | Новы ізраільскі шэкель (ILS) | ||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+2) CEST (UTC+3) | ||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ps | ||
Тэлефонны код | ++970 | ||
Цяпер зьяўляецца часткай | Палестынская аўтаномія |
Сэ́ктар Га́за (па-арабску: قطاع غزة, [qɪˈtˤɑːʕ ˈɣazza], па-габрэйску: רצועת עזה), таксама паласа́ Газа — палестынская вобласьць на ўсходнім узьбярэжжы Міжземнага мора, якая мяжуе з Эгіптам на паўднёвым захадзе на працягу 11 кілямэтраў і Ізраілем на ўсходзе і на поўначы, маючы агульную мяжу ў 51 км. Працягласьць з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — 41 км, з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — ад 6 да 12 км, плошча — 360 км². Насельніцтва — 1,8 млн чалавек[1]. Сталіца — места Газа.
У пэрыяд існаваньня Асманскай імпэрыі Газа ўваходзіла ў склад Сырыйскага вілаету. Пасьля Другой сусьветнай вайны паводле Пляну ААН па падзеле Палестыны была аднесеная ў склад тэрыторыі, прызначанай для стварэньня арабскай дзяржавы. Пасьля араба-ізраільскай вайны 1948—1949 рокаў рэгіён акупаваны Эгіптам (1948—1967), пасьля Шасьцідзённай вайны — Ізраілем. У 1994 годзе Ізраіль гарантаваў права самакіраваньня рэгіёну Газы праз Палестынскую аўтаномію. З 2007 году ў выніку перавароту рэгіён дэ-факта кантралюецца групоўкай ХАМАС, пасьля чаго Ізраіль і Эгіпет ўвялі санкцыі супраць Палестынскай аўтаноміі і перакрылі свае граніцы з Газай. У 2012 годзе Генэральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў дала Палестыне статус дзяржавы-назіральніка ў сваёй арганізацыі[2]. Сэктар Газа разам з заходнім берагам ракі Ярдан зьяўляюцца часткай палестынскай тэрыторыі, вызначанай у нарвэскіх пагадненьнях і рэзалюцыі СБ ААН 1860[3].
Рэгіён мае гадавы тэмп прыросту насельніцтва ў 2,33% згодна са зьвесткамі 2017 году[1] — 12-ы ў сьвеце паводле хуткасьці. Аднак існуе абмежаваная магчымасьць да будаўніцтва новых дамоў і аб’ектаў для гэтага росту. Да 2020 року чакаецца павелічэньне колькасьць насельніцтва да 2,1 млн чалавек; пры захаваньні цяперашніх тэмпаў рэгіён стане непрыдатным для жыцьця. Пераважную частку палестынскага насельніцтва ў Сэктары Газа складаюць мусульмане-суніты.
Нягледзячы на вывад ізраільскіх войскаў у 2005 року і вынас ізраільскіх паселішчаў, Арганізацыя аб’яднаных нацыяў, большасьць дзяржаваў і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі па-ранейшаму лічаць тэрыторыю акупаванай: Ізраіль кантралюе паветраную і марскую прастору, а таксама шэсьць зь сямі наземных пагранічных пераходаў Газы. Ён пакінуў за сабой права ўводзіць на тэрыторыю сэктару войскі пры патрэбе і ўвёў буфэрную зону з боку Газы.
Разам з Заходнім берагам ракі Ярдан сэктар Газа ўтварае Палестынскую аўтаномію.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Gaza Strip(анг.) CIA Factbook. Цэнтральная разьведвальная ўправа (15 жніўня 2018). Праверана 20 жніўня 2018 г.
- ^ General Assembly Votes Overwhelmingly to Accord Palestine ‘Non-Member Observer State’ Status in United Nations. United Nations
- ^ EU Heads of Missions’ report on Gaza 2013. ECCPalestine.org
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйны сайт кіраўніцтва Сэктара Газа
- Сэктар Газа. CIA World Factbook
- Сэктар Газа. DMOZ
- Мапы Сэктара Газа і заходняга берага ракі Ярдан