Перайсьці да зьместу

Біналі Ілдырым

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Біналі Ілдырым
па-турэцку: Binali Yıldırım
24 траўня 2016 — 9 ліпеня 2018
Папярэднік Ахмэт Давутоглу
з 7 ліпеня 2018
12 ліпеня 2018 — 18 лютага 2019
Папярэднік Ісмаіл Кахраман[d]
Наступнік Mustafa Şentop[d]
3 лістапада 2002 — 22 ліпеня 2007
22 ліпеня 2007 — 12 чэрвеня 2011
12 чэрвеня 2011 — 7 чэрвеня 2015
з 17 лістапада 2015
18 лістапада 2002 — 8 траўня 2007
29 жніўня 2007 — 8 сакавіка 2011
6 ліпеня 2011 — 25 сьнежня 2013
24 лістапада 2015 — 24 траўня 2016
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 сьнежня 1955(1955-12-20)[1] (68 гадоў)
Партыя:
Дзеці: Эркам Ілдырым[d] і Булент Ілдырым[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
State Medal of Honour of the Republic of Turkey

Біналі́ Ілдыры́м (па-турэцку: Binali Yıldırım; 20 сьнежня 1955 году) — турэцкі палітык, апошні прэм’ер-міністар Турэччыны. Займаў гэтую пасаду з 2016 па 2018 год, да таго як пасада была ліквідаваная паводле вынікаў рэфэрэндуму і да пераходу краіны да прэзыдэнцкай рэспублікі.

Ілдырым нарадзіўся ў горадзе Рэфахіе. Атрымаў адукацыю ў Марской школе тэхнічнага ўнівэрсытэту Стамбулу, вывучаючы марскую архітэктуру і акіянічную інжынэрыю, а потым атрымаў ступень магістру ў той жа навучальнай установы[3]. Пасьля сканчэньня школы Ілдырым займаў пасаду генэральнага дырэктару Стамбульскай кампаніі хуткіх паромаў з 1994 па 2000 гады ў той час калі Рэджэп Таіп Эрдаган быў мэрам Стамбулу. З мэтай пашырэньня марскіх пераправаў дзеля палягчэньня транспартных затораў у Стамбуле Ілдырым усталяваў шэраг паромных маршрутаў. У 1999 годзе ён быў узнагароджаны мэдалём за якасьць групы Skål International за ўнёсак у мадэрнізацыю марскіх перавозак і турыстычнай галіны. Быў зьняты з пасады пераемнікам Эрдагана, мэрам Алі Мюфітам Гюртунам па абвінавачваньні ў карупцыйных дзеяньнях, калі наймаў кампаніі для абслугоўваньня паромаў, якой кіравалі чальцы ягонай сям’і[4].

У 2002 годзе быў абраны дэпутатам парлямэнту Турэччыны на першай выбарчай акрузе Стамбулу. Быў пераабраны дэпутатам на ўсеагульных выбарах 2007 году кандыдатам ад роднай правінцыі Эрзынджан. 18 лютага 2019 году, займаючы пасаду сьпікеру турэцкага парлямэнту, Біналі Ілдырым абвесьціў, што сыдзе ў адстаўку ў сувязі з тым, што будзе балятавацца на пасаду мэру Стамбулу на мясцовых выбарах, якія прайшлі ў Турэччыне 31 сакавіка 2019 году[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Біналі Ілдырымсховішча мультымэдыйных матэрыялаў