Біл Гейтс
Біл Гейтс | |
Bill Gates | |
![]() | |
Нарадзіўся |
28 кастрычніка 1955[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13] (65 гадоў) Сіетл, ЗША |
---|---|
Навуковая сфэра | інфарматыка, бізнэс |
Месца працы | Microsoft Corporation |
Альма-матэр | Гарвардзкі ўнівэрсытэт |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
www.microsoft.com |
Ўільям Гэнры Гейтс ІІІ (па-ангельску: William Henry Gates III, нар. 28 кастрычніка 1955 году ў Сіетле) — амэрыканскі прадпрымальнік, адзін з кіраўнікоў Фонда Біла і Мэлінды Гейтс. З 1996 да 2007 году быў самым багатым чалавекам на Зямлі па вэрсіі часопіса Форбс. У наш час яго багацьце складае прыкладна 58 млрд даляраў ЗША.
Разам з Полам Аленам зьяўляецца заснавальнікам карпарацыі Microsoft, пасаду прэзыдэнта якой Гейтс пакінуў у чэрвені 2008 году.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Біл Гейтс нарадзіўся ў Сіетле (ЗША), у сям’і адваката Ўільяма Гэнры Гейтса ІІ і ўдзельніка савету дырэктараў First Interstate Bank, Pacific Northwest Bell і нацыянальнага савета United Way Мэры Максвэл Гейтс.
Гейтс вучыўся ў прывілеяванай школе Сіетлу, дзе атрымаў магчымасьць навучыцца праграмаваньню на мінікампутары, па астатніх прадметах Гейтс меў невысокія адзнакі. У канцы навучаньня ў пачатковай школе дрэнныя паводзіны Гейтса ўсхвалявалі бацькоў і настаўнікаў так моцна, што яму давялося наведаць псыхіятра.
У 1973 годзе ён паступіў у Гарвардзкі ўнівэрсытэт, але быў выключаны праз два гады. Пасьля гэтага Гейтс пачаў займацца выключна стварэньнем праграмнага забесьпячэньня. У гэтым жа годзе сумесна з Аленам Гейтс заснаваў кампутарную кампанію Micro-Soft, якая потым пачала называцца Microsoft Corporation.
1 студзеня 1994 году Гейтс ажаніўся з Мэліндай Фрэнч. Яны маюць трох дзяцей — Джэніфэр Катрын, Роры Джона і Фібі Адэль.
У 1998 годзе Біл Гейтс падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта карпарацыі Microsoft, у 2000 годзе і з пасады галоўнага выканаўчага дырэктара.
2 красавіка 2005 году Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі абвясьціла аб узнагародзе Гейтса тытулам Рыцара-Камандора Ордэна Брытанскай імпэрыі за яго ўнёсак у разьвіцьцё брытанскіх прадпрыемстваў і за яго высілкі па зьмяншэньні жабрацтва ў сьвеце.
У 2005 годзе Біл Гейтс і яго жонка Мэлінда Гейтс былі абвешчаны людзьмі году амэрыканскім часопісам Time.
З 7 чэрвеня 2007 году Гейтс атрымаў пасьведчаньне аб сканчэньні Гарвардзкага ўнівэрсытэту.
7 студзеня 2008 году Біл Гейтс абвясьціў аб сваім намеры сысьці з пасады кіраўніка карпарацыі Microsoft у ліпені 2008 году, заняўшыся выключна дабрачыннасьцю. Сышоўшы з пасады 27 чэрвеня 2008 году Гейтс застаўся найбуйнейшым акцыянэрам Microsoft (8,7% акцыяў).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
Біл Гейтс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Біл Гейтс. Разьдзелы: 4, 6, 7, 9 // Дарога ў будучыню = Дарога ў будучыню(en). — Нью-Ёрк: «Вікінг-Пінгвін»(en), 1995. — 286 с. — ISBN 978-0-670-77289-6
- ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119081199 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ Person Profile // IMDb — 1990.
- ^ SNAC — 2010.
- ^ Discogs — 2000.
- ^ Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ GeneaStar
- ^ Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ Salzburgwiki
- ^ Babelio — 2007.
- ^ Proleksis enciklopedija — 2009.