Перайсьці да зьместу

Джамаль Хашогжы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джамаль Хашогжы
Дата нараджэньня 13 кастрычніка 1958(1958-10-13)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 кастрычніка 2018(2018-10-02)[1] (59 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці забойства[d]
Месца вучобы
Занятак журналіст, палітычны публіцыст
Месца працы
Бацька Ahmad Khashoggi[d][3]
Маці Esaaf Khashoggi[d][3]
Дзеці Razan Khashoggi[d][3], Salah Khashoggi[d][3], Noha Khashoggi[d][3] і Abdullah Khashoggi[d][3]
Узнагароды
Сайт jamalkhashoggi.com

Джама́ль Ахма́д Хамза́ Хашо́гжы[4][a] (араб. جمال خاشقجي, 13 кастрычніка 1958, Мэдына, Саудаўская Арабія — 2 кастрычніка 2018, Стамбул, Турэччына) — журналіст, аглядальнік і пісьменьнік з Саудаўскай Арабіі.

Пляменьнік саудаўскага бізнэсоўца Аднана Хашогжы. У 1982 годзе скончыў дзяржаўны ўнівэрсытэт Індыяны (ЗША), пасьля чаго супрацоўнічаў з рознымі саудаўскімі выданьнямі, у прыватнасьці двойчы быў галоўным рэдактарам уплывовай штодзённай газэты Аль-Ватан.

Атрымаў вядомасьць як крытык улады Саудаўскай Арабіі, у прыватнасьці спадчыннага прынца Мухамэду ібн Салмана, які займае пасаду віцэ-прэм’ера і міністра абароны краіны. Выступаў супраць перасьледу актывістаў, а таксама з крытыкай зьнешняй палітыкі краіны ў дачыненьні да Емэну, Эгіпту, Канады.

У сьнежні 2016 году ўлады Саудаўскай Арабіі забаранілі яму займацца журналістыкай за адкрытую крытыку Дональда Трампа[5] У верасьні 2017 году ён выехаў у ЗША, дзе вёў калёнку ў Washington Post. У ёй ён усё больш адкрыта выступаў супраць спадчыннага прынца Мухамэда ібн Салмана.

2 кастрычніка 2018 году Джамаль Хашогжы накіраваўся ў консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Яму спатрэбілася атрымаць дакумэнт, неабходны для паўторнага шлюбу. Яго нявесьце Хаціджэ Джэнгіз не дазволілі зайсьці ў памяшканьне. Яна чакала яго да паўночы, аднак Джамаль так і не выйшаў з консульства[6].

Турэцкая паліцыя заявіла, што Хашогжы «жорстка катавалі, забілі, а яго цела пасеклі на часткі» ў консульстве. Пазьней дарадца прэзыдэнта Эрдагана Ясін Актай, прадстаўнікі паліцыі і міністар па справах ЭЗ Амэр Чэлік заявілі, што ў апэрацыі па ліквідацыі Хашогжы было задзейнічана 15 саудаўскіх агентаў[7].

Афіцыйная пазыцыя саудаўскага ўрада заключалася ў тым, што Хашогжы хутка пакінуў будынак консульства. У прыватнасьці гэты пункт гледжаньня 5 кастрычніка 2018 году выказаў прынц Мухамэд ібн Салман у сваім інтэрвію агенцтву Bloomberg, заявіўшы, што ён «выйшаў назад праз некалькі хвілін альбо за гадзіну»[8].

У Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША і Міністэрстве замежных спраў Турэччыны выказалі занепакоенасьць зьнікненьнем Хашогжы, заклікаўшы Саудаўскую Аравію да супрацоўніцтва дзеля вызначэньня яго месцазнаходжаньня[9][10]. Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў аб тым, што ўзяў пад асабісты кантроль справу аб зьнікненьні Хашогжы, назваўшы яго сваім сябрам і змагаром за свабоду думкі[11].

Праз 18 дзён пасьля зьнікненьня Хашогжы ўлады Саудаўскай Арабіі празь дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва абвясьцілі, што журналіст загінуў у выніку «бойкі» зь людзьмі, якіх ён сустрэў у консульстве. Таксама пракуратура паведаміла аб затрыманьні 18 падданых Саудаўскай Арабіі, якія паспрабавалі «схаваць тое, што здарылася»[12][13][14][15]. У той жа час кароль Саудаўскай Арабіі падпісаў загады аб вызваленьні ад пасад шэрагу вышэйшых супрацоўнікаў Службы агульнай выведкі, а таксама аб стварэньні адмысловага камітэту па яе рэфармаваньні і выразным вызначэньні паўнамоцтваў[16][17][18][19][20].

25 кастрычніка 2018 году пракуратура Саудаўскай Арабіі прызнала, што забойства Хашогжы было не выпадковым, а наўмысным[21]. 30 кастрычніка пракуратура Турэччыны заявіла, што журналіст быў задушаны пры ўваходзе ў кансулят[22]. Было адзначана, што саўдыты не адказалі на зададзеныя турэцкім бокам пытаньні аб наяўнасьці пляну, імёнаў мясцовых саўдзельніка злачынцаў і месцазнаходжаньні цела журналіста.

  1. Міжнародны фанэтычны альфабэт: xaːˈʃoɡʒi — шэраг СМІ падаваў прозьвішча памылкова: Хашогі, Хашогджы, Хашокджы
  1. Jamal Khashoggi: Turkey says journalist was murdered in Saudi consulateНавіны Бі-Бі-Сі, 2018.
  2. Ḫāšuqǧī, Ǧamāl Aḥmad // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. 1 2 3 4 5 6 Geni.com (мн.) — 2006.
  4. Захад ня верыць у выпадковую сьмерць Хашогжы // Тэлеканал «Белсат», 22 кастрычніка 2018 г. Праверана 4 лістапада 2018 г.
  5. Osborne Samuel (5 December 2016) Saudi Arabia bans journalist for criticising Donald Trump. The Independent.
  6. Turkish police suspect Saudi journalist Khashoggi was killed at consulate. Middle East Eye.
  7. Eyüp Serbest Parçalayıp 15 kişiye taşıttılar. Hürriyet.
  8. Stephanie Flanders, Vivian Nereim, Donna Abu-Nasr, Nayla Razzouk, Alaa Shahine and Riad Hamade (5 October 2018) Saudi Crown Prince Discusses Trump, Aramco, Arrests: Transcript. Bloomberg.
  9. Statement by Secretary Pompeo on Journalist Jamal Khashoggi. Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША (8 October 2018). Праверана 9 October 2018 г.
  10. Statement of the Spokesperson of the Ministry of Foreign Affairs, г Hami Aksoy, in Response to a Question Regarding Saudi Citizen and Journalist Г Jamal Khashoggi. Міністэрства замежных спраў Турэччыны (9 October 2018). Праверана 9 October 2018 г.
  11. Erdoğan: «Turkey has closed the chapter of the IMF not to open it again». Прэзыдэнт Турэччыны (7 October 2018). Праверана 9 October 2018 г.
  12. Генэральны пракурор: Папярэднія вынікі расьсьледаваньня па пытаньні грамадзяніна Джамала Хашогжы паказалі, што ён загінуў. Расьсьледаваньне гэтай справы працягваецца. У ім фігуруюць 18 грамадзян Саудаўскай Аравіі. Saudi Press Agency (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018 г.
  13. Афіцыйная крыніца: Каралеўства прыняло неабходныя меры для высьвятленьня праўды ў пытаньні грамадзяніна Джамала Хашогжы і абяцае прыцягнуць усіх датычных асоб да адказнасьці. Saudi Press Agency (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018 г.
  14. Саудовская Аравия признала гибель журналиста Джамаля Хашогджи в стамбульском консульстве. Он якобы умер в результате драки. Meduza (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018 г.
  15. Саудовская Аравия признала смерть Хашогги, задержаны 18 человек. BBC Russian. Праверана 20 октября 2018 г.
  16. Королевский указ об освобождении замглавы Службы общей разведки Ахмеда Асири от должности. Saudi Press Agency (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018 г.
  17. Королевский указ об отставке ряда офицеров Службы общей разведки. Саудовское информационное агентство (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018 г.
  18. Служитель Двух Святынь распорядился сформировать межведомственный комитет, возглавляемый наследным принцем для реструктуризации службы общей разведки, модернизации ее правил и положений и четкого определения полномочий. Saudi Press Agency (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018 г.
  19. В Саудовской Аравии освободили от должности замглавы службы общей разведки. РИА Новости (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018 г.
  20. Саудовский король поручил точно определить задачи разведки. РИА Новости (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018 г.
  21. https://www.newsru.com/world/25oct2018/prednamer.html
  22. Пракуратура Турэччыны пра забойства Хашогжы: Задушылі пры ўваходзе ў консульства, Эўрарадыё