Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін
Выгляд
(Перанакіравана з «МДІМЗ»)
| Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін | |
| рас. Московский государственный институт международных отношений (МГИМО) | |
| Заснаваны | 14 кастрычніка 1944 |
|---|---|
| Тып | публічны |
| Рэктар | Анатоль Таркуноў |
| Колькасьць пэрсаналу | 1100 |
| Колькасьць студэнтаў | 4500 |
| Месцазнаходжаньне | |
| Горад | Масква |
| Краіна | Расея |
| Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Асацыяцыя MBA[d] і Унівэрсытэцкая сетка БРІКС[d] |
| Вэб-сайт | mgimo.ru |
Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін (МДІМЗ) (па-расейску: Московский государственный институт международных отношений (МГИМО)) — вышэйшая навучальная ўстанова Расеі. Заснаваны ў 1943 годзе ў якасьці факультэту Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1944 годзе рэарганізаваны ў самастойны інстытут. Зараз на дванаццаці факультэтах атрымліваюць адукацыю звыш 4500 студэнтаў, у тым ліку і студэнты з замежных краінаў. Асноўныя напрамкі — дыпляматыя, сусьветная эканоміка, журналістыка, PR, міжнароднае права і іншыя.