Партыя справядлівасьці і разьвіцьця (Турэччына)
Партыя справядлівасьці і разьвіцьця | |
па-турэцку: Adalet ve Kalkınma Partisi | |
Заснавальнік | Рэджэп Таіп Эрдаган |
---|---|
Дата заснаваньня | 14 жніўня 2001[1] |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | эканамічны лібэралізм[d], нэаасманізм[d], кансэрватыўная дэмакратыя[d], сацыяльны кансэрватызм, нацыянал-кансэрватызм, цэнтралізм[d], Erdoğanism[d] і эўраскептыцызм |
Колькасьць | 10 100 083, 11 157 656[1], 11 241 230[1] і 11 041 464[1] |
Афіцыйны сайт |
akparti.org.tr/en (анг.) akparti.org.tr (тур.) akparti.org.tr/ar (ар.) |
Партыя справядлівасьці і разьвіцьця (па-турэцку: Adalet ve Kalkınma Partisi) — кіруючая палітычная партыя ў Турэччыне. Пазыцыянуе сябе як умерана кансэрватыўную партыю, якая арыентуецца на заходнія каштоўнасьці, такія як рыначная эканоміка і ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз. Заснаваная ў 2001 годзе выхадцамі з забароненай ісламісцкай Партыі дабрабыту.
На выбарах у парлямэнт у 2011 годзе набрала 49,8% галасоў, падвысіўшы гэты паказчык у параўнаньні з выбарамі 2007 году (47%). Да партыі належаць прэзыдэнт Турэччыны Абдула Гюль і прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган.
У адрас партыі гучаць абвінавачаньні ў адыходзе ад прынцыпаў сьвецкай дзяржавы, закладзеных Ататуркам. У 2008 годзе справа партыі разглядалася ў Канстытуцыйным Судзе, іск аб ейнай ліквідацыі, пададзены Генэральным пракурорам, быў адхілены (для прыняцьця гэтага рашэньня не хапіла аднаго голасу), але было зьменшана напалову фінансаваньне партыі з Цэнтральнага банку краіны.