Камала Гарыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Камала Гарыс
1990 — 1998
2004 — 2011
3 студзеня 2011 — 3 студзеня 2017
Папярэднік Джэры Браўн[d]
3 студзеня 2017 — 3 студзеня 2019
Папярэднік Barbara Boxer[d]
3 студзеня 2019 — 3 студзеня 2021
3 студзеня 2021 — 18 студзеня 2021
Наступнік Alex Padilla[d]
з 20 студзеня 2021
Папярэднік Майк Пенс[d]
7 лістапада 2020 — 20 студзеня 2021
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 20 кастрычніка 1964(1964-10-20)[1][2][3] (59 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Даглас Эмгаф[d][7]
Бацька: Дональд Гарыс[d][8]
Маці: Шамала Гопалан[d][8]
Адукацыя:
Узнагароды:

Камала Дэйві Гарыс (па-ангельску: Kamala Devi Harris; 20 кастрычніка 1964, Оўклэнд, Каліфорнія) — амэрыканскі юрыст і палітычны дзеяч, які прадстаўляе Дэмакратычную партыю. Сэнатар ЗША ад Каліфорніі з 2017 году; да гэтага — генэральны пракурор Каліфорніі (2011-2017 гг.), і акруговы пракурор Сан-Францыска (2004-2011 гг.).

Гарыс удзельнічала ў прэзыдэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах у 2020 годзе, балатуючыся на атрыманьне прэзыдэнтскай намінацыі ад Дэмакратычнай партыі; непрацяглы час была сярод лідэраў дэмакратычных праймэрыз, аднак напрыканцы 2019 году зьняла сваю кандыдатуру і ўрэшце падтрымала пераможцу праймэрыз Джозэфа Байдэна. Кандыдат у віцэ-прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, стала першай у гісторыі жанчынай афраамэрыканскага і азіяцкага паходжаньня, якая стала кандыдатам у віцэ-прэзыдэнты ЗША.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юнацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў пэрыяд міжрасавых хваляваньняў у ЗША. Яе маці, Шамала Гопалан, была біёлягам. Яна эмігравала ў ЗША за некалькі гадоў да нараджэньня дачкі дзеля вучобы ў прэстыжным Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Бэрклі. Яе бацька, Дональд Гарыс, эміграваў у Каліфорнію зь Ямайкі ў 1961 годзе, каб вывучаць эканоміку ў Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Бэрклі. Пазьней ён стаў прафэсарам у Стэнфардзе, адным зь вядучых унівэрсытэтаў ЗША. Бацькі Гарыс пазнаёміліся, быўшы актывістамі ў Бэрклі. Акрамя Камалы, яны маюць дачку Маю. Празь некалькі гадоў пасьля вясельля бацькі Гарыс разьвяліся.

Маці Гарыс не была багатай, і ў дзяцінстве Камалу сапраўды вазілі на аўтобусе ў школу з раёну, дзе ёй даводзілася жыць, у іншы, пераважна белы і багаты. Празь нейкі час разам з маці і сястрой Камала пераехала ў Канаду. Гарыс вярнулася ў ЗША ўжо ў юнацтве — для навучаньня ў Говардзкім унівэрсытэце. Ён разьмешчаны ў Вашынгтоне, і гістарычна ў ім вучыліся ў асноўным афраамэрыканцы. Яна спэцыялізавалася на паліталёгіі і эканоміцы. Пазьней яна вывучала права ва Ўнівэрсытэце Каліфорніі, які закончыла ў 1989 годзе.

Праца пракурорам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарыс набыла вядомасьць сярод юрыстаў Каліфорніі, і ў 2003 годзе яе выбралі акруговым пракурорам Сан-Францыска. Праз год яе раскрытыкуюць прадстаўнікі праваахоўных органаў: Гарыс адмовіцца дамагацца сьмяротнага пакараньня для ўдзельніка банды, абвінавачанага ў забойстве паліцыянта. Усе сем гадоў на пасадзе акруговага пракурора Сан-Францыска (з 2004 па 2011 год) Гарыс вяла жорсткую барацьбу са злачыннасьцю. За гэтыя гады павялічылася колькасьць абвінаваўчых прысудаў за цяжкія злачынствы і злачынствы, зьвязаныя з наркотыкамі.

У асноўным яе дасягненьні ў барацьбе са злачыннасьцю дазволілі ёй перамагчы на выбарах генэральнага пракурора Каліфорніі ў 2010 годзе. Адна зь яе канкурэнтак на пасаду кандыдата ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, Тулсі Габард, пазьней раскрытыкавала Гарыс за вялікую колькасьць людзей, пасаджаных у турму за захоўваньне марыхуаны. Гарыс сапраўды жорстка змагалася з нарказлачыннасьцю ў штаце, нягледзячы на тое, што сама неяк прызналася ў тым, што спрабавала наркотык.

З тых часоў рэкрэацыйнае выкарыстаньне марыхуаны легалізавалі ў Каліфорніі. Першапачаткова Гарыс выступала супраць гэтай ідэі, але ў канчатковым выніку выказалася ў падтрымку дэкрыміналізацыі канабісу.

Палітычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарыс выбралі ў Сэнат ЗША ў лістападзе 2016 году. Яна стала ўсяго толькі другой чорнай жанчынай у гісторыі ЗША, якая заняла месца ў гэтай палаце Кангрэсу. У Сэнаце Гарыс стала вядомай дзякуючы жорсткім пытаньням, якія яна задавала чальцам каманды прэзыдэнта Дональда Трампа, асабліва генэральным пракурорам Джэфу Сэшнсу і Ўільяму Бару, а таксама кандыдату на пасаду вярхоўнага судзьдзі Брэту Кавана.

Рэспубліканцы спрабавалі паставіць на Гарыс таўро «радыкальнага» чальца Дэмакратычнай партыі. У якасьці прыкладу яны паказвалі на тое, што яна выступае супраць выкарыстаньня мэтаду гідраўлічнага разрыву пласту для здабычы нафты і газу. Рэспубліканцы таксама бяздоказна сьцьвярджалі, што менавіта Гарыс, а ня Байдэн, будзе кіраваць Белым домам пасьля ўступленьня на пасаду, паставіўшы пад сумнеў разумовыя здольнасьці Байдэна.

Аднак ня будзе нічога дзіўнага ў тым, што Гарыс будзе балятавацца на пост прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі ў 2024 годзе, калі Байдэн, якому ў гэтым месяцы споўніцца 78, адмовіцца ад перавыбраньня праз чатыры гады.

Палітычныя погляды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пасадзе пракурора Гарыс у асноўным падтрымлівае палітыку памяркоўнага крыла Дэмакратычнай партыі, якое прадстаўляе Байдэн. Але яе пазыцыя па праблемах, зьвязаных з наркотыкамі і злачыннасьцю, нярэдка абурала палітыкаў і зь лібэральнымі, і з памяркоўнымі поглядамі. Зьмяшанае этнічнае паходжаньне сыграла Гарыс на руку ў пэрыяд абвастрэньня расавых праблем у ЗША. За шэсьць гадоў, якія яна правяла на пасадзе генпракурора самага населенага штату краіны, у 2013 і 2014 гадах у ЗША прайшлі масавыя расавыя пратэсты з прычыны ўжываньня зброі паліцыяй. Пратэстоўцы патрабавалі рэформаў.

Гарыс прапанавала супрацоўнікам праваахоўных органаў прайсьці трэнінгі для барацьбы са скрытымі расавымі забабонамі. Але яна адмовілася падтрымліваць абавязковае выкарыстаньне нацельных камэраў, якія могуць дапамагчы высьветліць, ці апраўдана паліцыянт ужыў сілу.

Яе таксама крытыкавалі прагрэсіўныя дэмакраты, калі яна не падтрымала законапраект, які б абавязаў яе офіс, Генпракуратуру, расьсьледаваць ужываньне сілы паліцыяй. Праблема расізму была адной з асноўных падчас прэзыдэнцкай кампаніі — 2020 з увагі на маштабныя пратэсты Black Lives Matter і патрабаваньні рэфармаваць праваахоўныя органы. Пасьля страляніны ў Мінэсоце ў траўні 2020 году Гарыс паспрабавала збалянсаваць сваю пазыцыю. Яна заявіла, што краіна павінна «пераасэнсаваць» грамадзкую бясьпеку, але адкрыта не падтрымала патрабаваньні некаторых дэмакратаў паменшыць фінансаваньне паліцыі.

Сямейнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2014 годзе Гарыс выйшла замуж за амэрыканскага юрыста Дагласа Эмгафа і выхоўвае яго дарослых сыноў і дачку ад першага шлюбу.

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Smart on Crime: A Career Prosecutor's Plan to Make Us Safer. — Chronicle Books, 2009. — ISBN 978-0811865289.
  • Superheroes Are Everywhere. — Penguin Young Readers Group, 2019. — ISBN 978-1984837493.
  • The Truths We Hold: An American Journey. — Diversified Publishing, 2019. — ISBN 978-1984886224.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]