Перайсьці да зьместу

Барыс Забораў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барыс Забораў
Дата нараджэньня 16 кастрычніка 1935(1935-10-16)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 студзеня 2021(2021-01-20)[2][1] (85 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр, мастак-гравэр, скульптар
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў і Акадэмія прыгожых мастацтваў[d]
Жанры партрэт
Плынь рэалізм[d]

Бары́с Абра́мавіч Забо́раў (16 кастрычніка 1935, Менск — 20 студзеня 2021, Францыя[3]) — беларускі і францускі жывапісец і графік, сын мастака Абрама Заборава.

З 1949 па 1954 год навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні, потым у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР. У 1956 годзе перавёўся ў Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава, скончыў яго ў 1961 г. па спэцыяльнасьці «мастак тэатру».

Быў сябрам Саюза мастакоў БССР (да 1979).

Жыў у Менску, у 1979 годзе эміграваў. Жыў у Францыі ў Парыжы.

Працаваў у галіне кніжнай графікі і ў розных жанрах станковага жывапісу.

Займаўся мастацкім афармленьнем кніг. Сярод іх зборнік вершаў баўгарскіх паэтаў «Ад круч балканскіх», «Вей, ветрык» Яна Райніса, «Гамлет» і «Санэты» У. Шэксьпіра, «Выбраная лірыка» Я. Купалы, «Раскідач» Р. Барадуліна, «Кароль Мацюсь» Я. Корчака і інш. Зрабіў ілюстрацыі да твораў Ф. Дастаеўскага («Пакорлівая»), А. Пушкіна («Казка аб цары Салтане»), О. Ўайльда «Казкі». У Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь захоўваецца каля 50 графічных аркушаў Б. Заборава.

Выканаў 7 кніжных знакаў (эксьлібрысаў)[4].

У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь знаходзяцца 5 жывапісных палотнаў 1960 — 1970-х гадоў: партрэты Ўладзімера Маякоўскага і эстонскай мастачкі Імры Арэк, карціны «Палескія музыкі» (1968) і «Зімовае сьвята», апошняе да эміграцыі палатно «Рамантычны пэйзаж» (1977).

17 лютага 2009 году мастак перадаў музэю карціну «Гумно» (2008)[5].

З 27 кастрычніка па 10 сьнежня 2010 году творы Барыса Заборава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь[6].

Дзmве карціны Заборава захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Менску[7].

З 2014 году расейскі літаратурна—мастацкі часопіс «Знамя» пачаў друкаваць біяграфічныя ўспаміны Б. Заборава «То, што нельга забыць»[8].

Карціна Барыса Заборава «Аўтапартрэт з мадэллю захоўваецца ў галерэі Уфіцы ў Фларэнцыі[9].

  • Дакументальны фільм «Мастак Барыс Забораў» (1996; рэжысэр — Валер Рубінчык)[10]
  1. 1 2 3 4 Fichier des personnes décédées mirror
  2. https://nn.by/?c=ar&i=266990
  3. Памёр мастак Барыс Забораў. Наша Ніва (2020-01-21). Праверана 2020-01-21 г.
  4. Беларускі кніжны знак / склад. А. Тычына, В. Шматаў. — Мн.: Беларусь, 1975. — 127 с. — 12 000 ас.
  5. К церемонии передачи картин Б.А.Заборова и Дучица от МИДа НХМ РБ. Национальный художественный музей Республики Беларусь.
  6. Борис Заборов. Живопись. Рисунок. Скульптура. Национальный художественный музей Республики Беларусь.
  7. Заборов Борис
  8. Борис Заборов То, что нельзя забыть : часопіс. — Знамя, 2017. — № 6.
  9. Памёр мастак Барыс Забораў, Наша Ніва, 20-01-2020
  10. Дакументальны фільм «Мастак Барыс Забораў» (1996)
  • Борис Заборов То, что нельзя забыть: автобиографическое повествование. — Санкт-Петербург: Вита Нова, 2018. — 348 с. — ISBN 978-5-93898-671-8
  • Zaborov : monographie / Mikhail German, Pascal Bonafoux, Béatrice Picon-Vallin. — Paris : ACATOS Publishing, 2006. — 496 С. — ISBN 2-940332-34-7.
  • Художники Советской Белоруссии / редкол.: В. И. Версоцкий, Н. И. Гончаров, Н. Т. Гутиев и др.. — Мн.,: Беларусь, 1976. — 400 с. — 18 000 ас.