27 кастрычніка
← кастрычнік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2023 год Усе дні |
27 кастры́чніка — 300-ы дзень году (301-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 65 дзён.
Падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1567 — каралём Жыгімонтам II Аўгустам выдадзеная «лясная ўстава» — першы падобны дакумэнт на славянскай мове
- 1658 — Трынаццацігадовая вайна: адбылася бітва пад Чавусамі паміж войскам казацкага палкоўніка Нячая, што перайшоў на бок Рэчы Паспалітае, і маскоўскімі захопнікамі
- 1922 — пачынаецца «Марш на Рым», у выніку якога да ўлады ў Італіі прыходзяць фашысты
- 1938 — француская кампаніі «DuPont» абвясьціла пра стварэньне новага сынтэтычнага матэрыялу — нэйлёну
- 1939 — войскі Летувы ўвайшлі ў Вільню пасьля таго, як СССР перадаў горад і частку прылеглых тэрыторыяў Летуве
- 1947 — заснаваньне Беларускае каталіцкае місіі ў Лёндане
- 1984 — уведзеная ў строй Байкала-Амурская магістраль
- 1989 — на вайсковай базе пад Станькавам на Койданаўшчыне, згодна з савецка-амэрыканскай дамовай пра ліквідацыю ракетаў сярэдняй і меншай дальнасьці, была зьнішчаная апошняя ракета СС-23. З гэтага моманту Беларусь стала бязьядзернай тэрыторыяй
- 1990 — у Гайнаўцы (Польшча) у новым будынку адкрыўся Беларускі этнаграфічны музэй
- 1992 — Вярхоўны Савет Беларусі прыступіў да разгляду пытаньня аб Рэфэрэндуме пра роспуск Вярхоўнага Савету і датэрміновых выбарах
- 2017 — Абвяшчэньне незалежнасьці Каталёніі[1].
Нараджэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1469 — Эразм Ратэрдамскі, нідэрляндзкі гуманіст
- 1782 — Нікалё Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар
- 1839 — Іцхак Якаў Рэйнэс, беларускі артадаксальны рэбэ
- 1875 — Леў Клейнбарт, расейскі і беларускі публіцыст, крытык, журналіст, літаратар
- 1890 — Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст
- 1911 — Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнавец. Найбольш вядомыя ягоныя кнігі: трылёгія «На парозе будучыні», «Гарадок Устронь» ды «Шэметы». Мікола Лобан быў адным са складальнікаў «Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі» і некалькіх слоўнікаў беларускай мовы.
- 1944 — Мікалай Карачанцаў, савецкі і расейскі актор тэатра і кіно, Народны артыст РСФСР
- 1947 — Аляксей Шкадарэвіч, беларускі фізык-вынаходнік і стваральнік вытворчасьці лазэрных прыбораў у Беларусі
Сьмерці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 939 — Этэльстан, кароль Ангельшчыны з Ўэсэкскай дынастыі
- 1430 — Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі, пры якім дзяржава стала самай вялікай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора
- 1505 — Іван III, вялікі князь маскоўскі
- 1605 — Акбар Вялікі, трэці падышаг дынастыі Вялікіх Маголаў
- 1605 — Ігар Стравінскі, расейскі кампазытар, дырыгент і піяніст, адзін са славутых прадстаўнікоў сусьветнай музычнай культуры XX стагодзьдзя
- 1837 — Міхал Гузікаў, беларускі музыка, аўтар уласнай мадэлі ксыляфону
- 1887 — Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў
- 1907 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў
- 1937 — Каміла Крушэльніцкая, кіраўніца нелегальнага каталіцкага гуртка ў Маскве ў першай палове 1930-х гадоў
- 2002 — Міхей, расейскі сьпявак
Сьвяты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
27 кастрычніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў