Філарэт (Вахрамееў)
Мітрапаліт Філарэт | |||||||
па-беларуску: Мітрапаліт Філарэт | |||||||
Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
10 кастрычніка 1978 — 25 сьнежня 2013 | |||||||
Царква | Расейская праваслаўная царква | ||||||
Папярэднік | Антоні Мельнікаў | ||||||
Наступнік | Павал Панамароў | ||||||
Бэрлінскі мітрапаліт | |||||||
18 красавіка 1973 — 10 кастрычніка 1978 | |||||||
Папярэднік | Лявонці Гудзімаў | ||||||
Наступнік | Мелхісэдэк Лебедзеў | ||||||
Дзьмітраўскі япіскап | |||||||
14 траўня 1966 — 18 красавіка 1973 | |||||||
Папярэднік | Філарэт Дзенісенка | ||||||
Наступнік | Уладзімер Сабадан | ||||||
Ціхвінскі япіскап | |||||||
24 кастрычніка 1965 — 14 траўня 1966 | |||||||
Папярэднік | Антоні Дзямянскі | ||||||
Наступнік | Міхаіл Мудзьюгін | ||||||
Адукацыя | Маскоўская духоўная акадэмія (1961) | ||||||
Прафэсія | Выкладнік | ||||||
Дзейнасьць | Багаслоў | ||||||
Сапраўднае імя | Кірыл Варфаламеевіч Вахрамееў | ||||||
Нарадзіўся | 21 сакавіка 1935 Масква, Расейская СФСР, СССР | ||||||
Памёр | 12 студзеня 2021 (85 гадоў) Менск, Рэспубліка Беларусь | ||||||
Пахаваны | Жыровіцкі манастыр | ||||||
Бацька | Варфаламей Аляксандравіч Вахрамееў | ||||||
Маці | Аляксандра Фёдараўна (у дзявоцтве Сьмірнова) | ||||||
Прыняцьце сьвятога сану | 26 красавіка 1959 (65 гадоў таму) | ||||||
Прыцяцьце манаства | 3 красавіка 1959 (65 гадоў таму) | ||||||
Япіскапская хіратонія | 24 кастрычніка 1965 (59 гадоў таму) | ||||||
Узнагароды |
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Філарэ́т (сьвецкае імя Кіры́л Варфаламе́евіч Вахраме́еў, 21 сакавіка 1935, Масква — 12 студзеня 2021[1]) — архіярэй Расейскай праваслаўнай царквы, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Кіраўнік Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату з тытулам «Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі» (1990—2013).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і музычных пэдагогаў. Дзед — яраслаўскі купец, з 1913 году радавы дваранін. Бацька, Варфаламей Аляксандравіч, выкладнік Гнесінскай музычнай вучэльні пры Маскоўскай кансэрваторыі, аўтар падручнікаў па тэорыі музыкі і царкоўных сьпевах. Паступіў у Маскоўскую духоўную сэмінарыю (1953—1957) праз настаўленьне хроснай маці. Прыняў манаскі пострыг зь імем у гонар Філарэта Міласьцівага (702—792)
- з 15 красавіка 1975 году — мітрапаліт
- з 29 верасьня 1978 году — мітрапаліт менскі і беларускі;
- 16 кастрычніка 1989 — 25 сьнежня 2013 году — мітрапаліт менскі і гарадзенскі, зкзарх Беларусі;
- 14 красавіка 1981 — 14 лістапада 1989 году — старшыня аддзелу вонкавых царкоўных зносінаў РПЦ, сталы сябар Сьвяцейшага Сынода
- 1990—1995 гады — дэпутат Вярхоўнага Савету
У 1989 годзе пад націскам грамадзкасьці[2] стварыў камісію для перакладу Бібліі на беларускую[3]. У сьнежні 1993 году заняў пасаду старшыні Сынадальнай багаслоўскай камісіі[4].
У пачатку 1990-х гадоў, калі іншыя цэрквы ў юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату дабіліся ад яго пэўнай самастойнасьці, чыніў супраціў гэтаму працэсу ў Беларусі[5]. У 1997 годзе, паводле гісторыка Сяргея Тарасава, узяў з Крыжа Эўфрасіньні Полацкай, што прыхоўваецца ад беларускага народу ў рызьніцы патрыярха маскоўскага Троіца-Сергіевай лаўры, часьцінку крыві Хрыста дзеля стварэньня копіі рэліквіі, сам жа Крыж для грамадзкасьці назвай «дошкай», што «зусім нядаўна паступіла зь дзяржаўнага музэю»[6]. У 2004 годзе накіраваў ліст старшыню менскага гарвыканкаму Паўлаву, у якім выступіў з ініцыятывай замест аднаўленьня царквы Сьвятога Духа, унікальнага помніка архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнэсансу, збудаваць на месцы яе падмуркаў і крыптаў новую капліцу Маскоўскага патрыярхату. Яшчэ адну капліцу ў гонар Аляксандра Неўскага прапанаваў паставіць на месцы падмуркаў Малога гасьцінага двара[7]. У 2009 годзе благаславіў пабудову капліцы ў гонар Аляксандра Неўскага на тэрыторыі вайскова-забаўляльнага комплексу «Лінія Сталіна»[8]. 11 ліпеня 2013 году па атрыманьні ордэна Аляксандра Неўскага, падзякаваўшы за давер Уладзімера Пуціна, дадаў: «Служу Расеі!»[9].
25 сьнежня 2013 году Сынод Расейскай праваслаўнай царквы прыняў прашэньне мітрапаліта Філарэта аб сыходзе на адпачынак (у сувязі з дасягненьнем сямідзесяціпяцігадовага ўзросту), прызначыўшы яго ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
Памёр 12 студзеня 2021 году на восемдзясят шостым годзе жыцьця ад ускладненьняў, выкліканых каранавіруснай інфэкцыяй.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]23 верасьня 1998 году атрымаў ад Лукашэнкі Ордэн Айчыны III ступені, 22 кастрычніка 2003 году — Ордэн Францішка Скарыны, 18 сакавіка 2005 году — Ордэн Дружбы народаў 1 сакавіка 2006 году — званьне Героя Беларусі, у кастрычніку 2008 году — Ордэн Пашаны. Кавалер расейскіх ордэнаў «За заслугі перад Айчынай» (29 ліпеня 2003), Аляксандра Неўскага (11 ліпеня 2013), Ордэн Дружбы народаў (8 сьнежня 2009).
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]13 студзеня 2021 году архіяпіскап БАПЦ Сьвятаслаў выказаў спачуваньне сьвятарству і вернікам Беларускага экзархату РПЦ з нагоды сьмерці мітрапаліта Філарэта: «Няхай Госпад умацуе ўсіх вас і дасьць сілы далейшага служэньня справе адраджэньня і ўмацаваньня Беларускага Праваслаўя на Бацькаўшчыне, якому прысьвяціў сваё жыцьцё супачылы Ўладыка Філарэт. Любоў Хрыстова няхай яднае нас у служэньні адзінаму Богу ў адзінай веры»[10].
3 траўня 2022 году каля галоўнага ўваходу ў менскі сабор Сашэсьця Сьвятога Духа адкрылі бронзавы помнік мітрапаліту Філарэту[11], які стварылі пад кіраўніцтвам скульптара Андрэя Хацяноўскага[12].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатам
- Рэжым Лукашэнкі
- Расейская акупацыя Беларусі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Умер митрополит Филарет. Он лежал в больнице с короновирусом? Intex-press, 12.01.2021 г.
- ^ Абламейка С. Праваслаўныя беларусы — народ без сваёй царквы, Радыё Свабода, 1 кастрычніка 2018 г.
- ^ Архіпастыр і Беларусь // Зьвязда : газэта. — 20 сакавіка 2010. — № 51 (26659). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Мядзьведзева В. Вясна экзарха // Зьвязда : газэта. — 20 сакавіка 2010. — № 51 (26659). — С. 1, 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Гезгала С. Тэолаг, блізкі да патрыярха Кірыла, рэзка крытыкуе намер БПЦ прасіць самакіраванасці // Наша Ніва, 19 сьнежня 2014 г.
- ^ «Патрыярх лічыць яго асабістай святыняй і прыязджае да яго маліцца». Дзе знаходзіцца Крыж Ефрасінні Полацкай?, Наша Ніва, 9 чэрвеня 2021 г.
- ^ Прыватны дзёньнік: Сяргей Харэўскі // Радыё Свабода, 20 жніўня 2004 г.
- ^ Бюст Сталина убрали от православной часовни на «Линии Сталина», TUT.BY, 7 ліпеня 2015 г.
- ^ Герой Беларусі, казаў «служу Расеі!», разбудаваў БПЦ. Чым яшчэ запомніўся мітрапаліт Філарэт, Радыё Свабода, 12 студзеня 2021 г.
- ^ Архіяпіскап Сьвятаслаў. Спачуваньне з нагоды сьмерці мітрапаліта Філарэта Вахрамеева // Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, 13 студзеня 2021 г. Праверана 29 студзеня 2021 г.
- ^ Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцьця помніка мітрапаліту Філарэту // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 траўня 2022 г. Праверана 4 траўня 2022 г.
- ^ Лукашэнка на адкрыцьці помніка мітрапаліту Філарэту: ён быў духоўным айцом і сумленьнем нацыі // БелТА, 4 траўня 2022 г. Праверана 4 траўня 2022 г.