Карэйскі каляндар
Карэйскі каляндар — традыцыйны месяцова-сонечны каляндар, які, як і іншыя традыцыйныя календары ўсходне-азіяцкіх краінаў, быў заснаваны на кітайскім календары. Даты вылічваюцца з мэрыдыяну Карэі, а рытуалы і сьвяты календара заснаваныя на карэйскай культуры.
Грэгарыянскі каляндар быў афіцыйна прыняты ў 1895 годзе, але традыцыйныя сьвяты і сьветаўспрыманьне старых пакаленьняў усё яшчэ заснаваныя на старым календары.[1] Найбуйнейшым сьвятам ў Карэі цяпер зьяўляецца Сэолнаал, першы дзень традыцыйнага карэйскага Новага году. Іншымі важнымі сьвятамі зьўляюцца Дэборэўм, таксама вядомы як Барэўмдаал (першая поўня), Дана (сьвята вясны) і Часэк (сьвята жніва).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Традыцыйны каляндар вызначаў свае гады праз назвы Карэйскай эры з 270 па 963 год. Пасьля гэтага выкарыстоўваліся назвы Кітайскай эры да 1895 году, калі афіцыйны ўжытак месяцовага календара быў спынены.
Грэгарыянскі каляндар пачаў ужывацца новай Карэйскай імпэрыяй 1 студзеня 1895 году, але з нумарацыяй гадоў ад заснаваньня дынастыі Часон у 1393 годзе. З 1897 году для календара выкарыстоўваліся назвы Карэйскай эры да часу, пакуль у 1910 годзе Японія не далучыла Карэю да сваёй тэрыторыі. Пасьля гэтай падзеі для падліку гадоў Грэгарыянскага календара, што выкарыстоўваўся ў Карэі, ужываліся назвы Японскай эры да часу, пакуль японская акупацыя Карэі ня скончылася ў 1945 годзе.
З 1945 да 1961 году ў Паўднёвай Карэі гады Грэгарыянскага календара адлічваліся ад заснаваньня Качасона ў 2333 годзе да н. э. (які зьяўляўся першым годам) — паводле легендаў, даты заснаваньня Карэі Тангунам. З гэтай прычыны нумары гэтых гадоў складалі ад 4278 да 4294. Такая нумарацыя неафіцыйна выкарыстоўвалася ў Карэйскім месяцовым календары да 1945 году, але цяпер яна выкарыстоўваецца толькі зрэдчасу.
У Паўночнай Карэі з 1997 году выкарыстоўваецца каляндар Чучхэ для адліку гадоў ад нараджэньня Кім Ір Сэна.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Korean Holidays (анг.)