Перайсьці да зьместу

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МІ РБ
Папярэднік Дзяржаўны камітэт па друку
Дата ўтварэньня 10 студзеня 1992 (32 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, пр. Пераможцаў, д. 11
Міністар Марат Маркаў
Першы намесьнік Андрэй Кунцэвіч(be)
Намесьнік пасада вакантная
Зьвязаныя кампаніі «Белкніга», «Белсаюздрук»
Бюджэт 30 735 мільёнаў рублёў [1] (2010 год; 10 267 тысячаў $[2])
Сайт mininform.gov.by

Міністэ́рства інфарма́цыі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінінфарм Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вяшчаньне. Міністар інфармацыі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 13 чэрвеня 2024 году пасаду міністра займае Марат Маркаў[3].

Паводле Ўставы міністэрства мае наступныя задачы:

  • парадкаваньне вяшчаньня, кнігавыданьня, паліграфіі ды кнігараспаўсюду;
  • нагляд за выкананьнем выдавецкімі, паліграфічнымі ды кнігазбытавымі ўстановамі заканадаўства аб вяшчаньні;
  • павышэньне выніковасьці вяшчаньня, кнігавыданьня, паліграфіі ды кнігараспаўсюду
  • урадавы ўплыў на ровень свабоды выказваньня сярод грамадзянаў;
  • узгадненьне парадкаваньня з адпаведнымі ведамствамі Расеі, Садружнасьці незалежных дзяржаваў і Эўразійскай эканамічнай супольнасьці;
  • ладжаньне міжнароднай вяшчальнай супрацы;
  • стварэньне праўных абмежаваньняў вяшчальнай ды выдавецкай дзейнасьці;
  • распрацоўка захадаў па кіраваньні вяшчаньнем, кнігавыданьнем, паліграфіяй ды кнігараспаўсюдам;
  • распрацоўка і ажыцьцяўленьне ўрадавых укладаньняў у вяшчаньне, кнігавыданьне, паліграфію ды кнігараспаўсюд.

Паводле Ўставы мае паўнамоцтвы на:

  • ухваленьне заяваў аб вяшчаньні, кнігавыданьні, паліграфіі ды кнігараспаўсюдзе;
  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • атрыманьне абавязковых бясплатных асобнікаў дакумэнтаў;
  • прыпыненьне выпуску СМІ;
  • стварэньне ведамасных фондаў[4].

Паводле пастановы Вярхоўнага Савету ад 10 студзеня 1992 г. № 1389 зь Дзяржаўных камітэтаў па друку й па тэлебачаньні й радыёвяшчаньні ўтварылі Міністэрства інфармацыі. Пастановай ад 14 сакавіка 1994 г. № 145 урад далучыў Мінінфарм да Міністэрства культуры і друку. Міністэрства было адноўлена ўказам прэзыдэнта ад 24 верасьня 2001 г. № 516[5].

  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 16 сакавіка 2011 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 7 красавіка 2011 г.
  3. ^ «Двое Эйсмантаў для кантролю над прэсай — перабор». Фрыдман — пра прызначэнне Маркава Новы час
  4. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2001 г. № 1545 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (19 жніўня 2010). Праверана 15 траўня 2011 г.
  5. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасьня 2001 г. № 516 (рас.). Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 траўня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]