Уладзімер Сытчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Сытчанка
Дата нараджэньня 5 жніўня 1951(1951-08-05)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 27 кастрычніка 2021(2021-10-27) (70 гадоў)
Прычына сьмерці Ковід-19[2]
Месца вучобы
Занятак маляр
Месца працы
Жанры кніжная ілюстрацыя[d], малярства і плякат

Уладзімер Сытчанка (5 жніўня 1951, Маладэчна - 27 кастрычніка 2021) — беларускі мастак, Дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1975). Вучыўся ў В.Шаранговіча, П.Любамудрава. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1975 году. Працаваў ў розных жанрах станковай і кніжнай графікі, а таксама ў жывапісе і плякаце. Палотны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, фондах грамадзкага аб'яднаньня "Беларускі саюз мастакоў".

Быў кніжным ілюстратарам, аздабляў такія кнігі, як «Прыгоды Электроніка і яго сяброў», «Кар'ер» Васіля Быкава, кнігі Анатоля Вярцінскага. У яго афармленьні выдадзена больш за 400 кніг розных жанраў.

Выкладаў ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 2000). Аўтар вучэбна-мэтадычнага дапаможніка «Роля сыстэмнасьці ў арганізацыі працоўнага месца ў навучальным працэсе на ФД і ДПМ». Удзельнік шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх выстаў. Сябра грамадзкага аб'яднаньня "Беларускі саюз мастакоў" з 1988 году. Выкладаў малюнак на факультэце дызайну і дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва БДАМ.

Памер ад Covid-19 27 кастрычніка 2021 году[3].

Асноўныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Афармленьне кнігі: Паэзія заходніх беларускіх паэтаў ”Ростані волі”1990, В.Быкаў ”У тумане” 1990, В.Адамчык ”Голас крыві брата твайго” 1991, А.Вярцінскі ”Хлопчык глядзіць” 1992, Г.Ферры ”Лясны бадзяга” 1993, А.Аўруцін ”Па другую старану дыхання” 1997, К.Камейша “Крыгагром” 2001, Беларускія народныя казкі “Ванячка і ведзьма” 2002, Т.Мушынская “Сьвята печанай бульбы” 2004, П.Прыходзька “Бярозавы Лісток” 2004.
  • Станкавая графіка. Лінарыты: ” Нядзелька”1981, “Натурморт з люстэркам” 1981, “Джогер” 1984, “Вуліца Камсамольская” 1984. “Партрэт Ул. Дубавецкага” 1991,” Стары” 1993, “Надзея” 1994, “Князь Вячка“ 1995,
  • Гравюры на аргаліце : “Ростані волі”, ”Паўстанцы”, ”Пагоня”, ”Ф.Скарына” “Цяжкая доля” 1990.
  • Акварэлі. “Натурморт з лялькай” 1978, “ Аўтапартрэт” 1979, “Натурморт з макамі” 1986, “ Партрэт Т.Мурзіной” 2002.
  • Малюнкі: ”Акраіна Менску” 1999, “Тацьцяна” 1999, “Маці” 1987,”Натурморт з нажніцамі” 2002,” Усе сабраліся” 2006, “Цішыня” 2007,
  • Сэрыя агітплякатаў:”Усе на ўдарную вахту”,Новых перамог у новым годзе”……1978-1986.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дыплёмы за ўдзел у Беларускіх рэспубліканскіх конкурсах
  • Ляўрэат прэміі часопісу “Вяселка” 1994 году
  • Грамата за добрасумленную працу ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў 2009г.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]