Сяргей Адамавіч Кавалёў
Сяргей Адамавіч Кавалёў | |
Дата нараджэньня | 2 сакавіка 1930[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 9 жніўня 2021[2] (91 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык, праваабаронец, біяфізік |
Навуковая сфэра | правы чалавека[3], палітыка[3] і біяфізыка[3] |
Месца працы | |
Сябра ў | Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы[d] |
Узнагароды | прэмія Бруна Крайскага[d] прэмія «Чалавек чалавеку»[d] (1994) прэмія Уляфа Пальмэ[d] (2004) прэмія Тэадора Гекера[d] (1995) мэдаль Гёзаў[d] (1998) прэмія ПАСЕ «Правы чалавека»[d] Нюрнбергская міжнародная прэмія ў галіне правоў чалавека[d] (1995) прэмія Віктара Голанца[d] (2005) прэмія Гайнца Р. Пагельса ў галіне правоў чалавека[d] (1996) узнагароды Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя[d] прэмія Карла Асецкага[d] (2000) ганаровы доктар Эсэцкага ўнівэрсытэту[d] (1996)
|
Сярге́й Ада́мавіч Кавалёў (па-расейску: Сергей Адамович Ковалёв; 2 сакавіка 1930, Сярэдзіна-Буда, Сумская вобласьць, Украіна — 9 жніўня 2021, Масква) — савецкі дысыдэнт, праваабаронца, грамадзкі дзяяч. Першы ўпаўнаважаны па правах чалавека ў Расейскай Фэдэрацыі (1994—1995). Адзін з аўтараў Расейскай Дэклярацыі Правоў Чалавека і грамадзяніна (1991 год) і 2-й главы Канстытуцыі Расеі — «правы і свабоды чалавека і грамадзяніна» (1993). Быў старшынём Расейскага гісторыка-асьветніцкага і праваабарончага таварыства «Мэмарыял», прэзыдэнт арганізацыі «Інстытут правоў чалавека».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. У 1932 годзе яго сям’я пераехала пад Маскву, у пасёлак Падліпкі. У 1954 годзе скончыў біялягічны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава. Біяфізык, займаўся вывучэньнем вузавых мэмбран, спэцыяліст у галіне нэўронных сетак.
Жыў і працаваў у Маскве. Апублікаваў больш за 60 навуковых прац; у 1964 годзе атрымаў вучоную ступень кандыдата біялягічных навук, абараніўшы дысэртацыю па тэме «Электрычныя ўласьцівасьці міакардыяльных валокнаў сэрца жабы»[4]. У 1964—1969 гадах працаваў у МДУ загадчыкам аддзелу матэматычных мэтадаў у біялёгіі міжфакультэцкай лябараторыі (лябараторны корпус «А»)[4].
Кавалёў пачаў займацца грамадзкай дзейнасьцю зь сярэдзіны 1950-х гадоў — ён браў удзел у барацьбе супраць «вучэння Лысенкі», прызнанага пасьля антынавуковым. Абараняў генэтыку.
Праваабарончая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1966 годзе арганізаваў у Інстытуце біяфізыкі збор подпісаў пад зваротам у прэзыдыюм Вярхоўнага Савету СССР у абарону А. Сіняўскага і Ю. Даніэля, якія былі асуджаныя за арт. 70 («антысавецкая прапаганда») за публікацыю сваіх мастацкіх твораў за граніцай[5]. У 1969 годзе звольнены з пасады загадчыка аддзелу матэматычных мэтадаў у біялёгіі міжфакультэцкай лябараторыі МДУ[5]. З 1968 году стаў актыўным удзельнікам руху ў абарону правоў чалавека ў СССР. У траўні 1969 году ўвайшоў у склад «ініцыятыўнай групы абароны правоў чалавека ў СССР» — першай незалежнай праваабарончай грамадзкай асацыяцыі ў краіне. З 1971 году адзін зь вядучых удзельнікаў выданьня «хронікі бягучых падзей» — машынапіснага інфармацыйнага бюлетэня савецкіх праваабаронцаў.
28 сьнежня 1974 году арыштаваны па абвінавачваньні ў «антысавецкай агітацыі і прапагандзе»[4]. У сьнежні 1975 году суд у Вільні прысудзіў яго да 7 гадоў пазбаўленьня волі і 3 гадоў высылкі[4] (на суд прыяжджаў А. Д. Сахараў). Тэрмін адбываў у калёніі строгага рэжыму Перм-36 і ў Чыстапольскай вязьніцы; у ссылку быў адпраўлены ў Магаданскую вобласьць. Па адбыцьці тэрміну высылкі пасяліўся ў горадзе Калініне (Цьвер). У Маскву вярнуўся ў 1987 годзе[4]. Да 1990 году працаваў у Інстытуце праблем перадачы інфармацыі АН СССР[4].
Сяргей Кавалёў-адзін з герояў дакумэнтальнага фільму «Яны выбіралі свабоду», тэлекампанія RTVi, 2005).
У Вярхоўным Савеце РСФСР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сьнежні 1989 году па рэкамэндацыі Андрэя Сахарава вылучыў сваю кандыдатуру і падчас выбараў у сакавіку 1990 году быў абараны ў першым туры галасаваньне народным дэпутатам РСФСР ад аднаго з маскоўскіх акругоў[5]. У 1990—1993 годзе — сябра Вярхоўнага Савету РСФСР, сябра Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету, старшыня парлямэнцкага Камітэту па правам чалавека. Быў адным аўтараў Дэклярацыі Правоў Чалавека і грамадзяніна, прынятай у студзені 1991 году[5]. Камітэт па правах чалавека пад яго старшынствам правёў празь Вярхоўны Савет законы «Аб рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій» (1991), «Аб надзвычайным становішчы»(1991)[5].
12 сьнежня 1991 году, будучы чальцом Вярхоўнага Савету РСФСР, прагаласаваў за ратыфікацыю Белавескага пагадненьня аб спыненьні існаваньня СССР[6][7].
У Дзярждуме
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1993—2003 гадах — дэпутат Дзяржаўнай Думы (у 1993 і 1995 гадах абіраўся адпаведна ў Варшаўскім і Чартанаўскім аднамандатных акругах Масквы, у 1999 — па фэдэральным сьпісе выбарчага блёку «Саюз правых сіл»). У студзені 1994 году вылучаўся на пасаду старшыні Дзяржаўнай Думы.
У 1993—1996 гадах старшыня Камісіі па правах чалавека пры прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі. У студзені 1996 году ў адкрытым лісьце[8] на імя Барыса Ельцына заявіў аб сваёй адстаўцы з пасады старшыні камісіі, а таксама выхадзе з Прэзыдэнцкай рады. У сваім лісьце Кавалёў дае разгорнутую і рэзка адмоўную характарыстыку дзеяньняў прэзыдэнта Ельцына, кажа пра тое, што той адышоў ад палітыкі дэмакратычных рэформаў і аддае перавагу сілавым мэтадам вырашэньня палітычных праблем:
<…> Я лічыў сваім абавязкам заставацца, хоць і «на грамадзкіх пачатках», на сваіх пасадах ўнутры органаў дзяржаўнай улады да тых часоў, пакуль гэты статус дазваляў мне хоць неяк, хаця б у асобных выпадках, супрацьстаяць антыправавым і антыгуманнай тэндэнцыям у дзяржаўнай палітыцы. Быць можа, і цяпер гэтыя магчымасьці не да канца вычарпаныя. Але я не магу больш працаваць з прэзыдэнтам, якога не лічу ні прыхільнікам дэмакратыі, ні гарантам правоў і свабодаў грамадзян маёй краіны.— "С. А. Кавалёў". адкрыты ліст прэзыдэнту Расіі Б. М. Ельцыну
У 1994—1995 гадах — першы Ўпаўнаважаны па правах чалавека ў Расейскай Фээрацыі. Журналіст «Эхо Москвы» Цімур Алеўскі адзначаў у 2012 годзе:"быў такі амбудсмэн Кавалёў, вядомы праваабаронца. Гэта быў першы амбудсмэн, які ў 1995 годзе сядзеў у Грозным, для таго каб расейскія самалёты не бамбілі горад. Ён лічыў, што вось ён павінен там быць, каб паспрабаваць спыніць бамбардзіроўкі. Не спыніў і пазбавіўся сваёй пасады"[9].
Быў адным з заснавальнікаў руху «Выбар Расеі» і партыі «Дэмакратычны выбар Расеі» (ДВР). Да 2001 году — сябра палітрады ДВР. Пасьля самаліквідацыі ДВР адмовіўся ўступаць у партыю СПС, застаючыся пры гэтым сябрам яе фракцыі ў Дзяржаўнай Думе.
У 1996—2003 гадах сябра Парлямэнцкай асамблеі Савета Эўропы. У сьнежні 2000 году фракцыя СПС у Дзярждуме панізіла Кавалёва на пасадзе: замест прадстаўніка СПС у дэлегацыі Расеі ў ПАРЭ ён стаў намесьнікам прадстаўніка (што ня мае права голасу). Новым прадстаўніком стаў Алег Навумаў. Дзьмітрый Рагозін, старшыня думскага камітэту па міжнародных справах, адзначыў, што Кавалёў «займаў антырасейскія пазіцыі»[10].
На прэзыдэнцкіх выбарах 2000 году Кавалёў падтрымліваў Яўлінскага, заявіўшы, што Уладзімер Пуцін — гэта вэктар, які «накіраваны на канструяваньне аўтарытарнай паліцэйскай дзяржавы, дзе ва ўладзе ў відавочным або, што таго горш, у не зусім відавочным выглядзе будуць прысутнічаць спэецслужбы»[5]. У 2001 годзе падпісаў ліст у абарону тэлеканалу НТВ[11].
Кавалёў і Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў кіраўніком камісіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў справе зьніклых у Беларусі і сьцьвярджаў: «Беларуская ўлада заведама датычная да зьнікненьняў і найбольш верагодных забойстваў Ганчара і Красоўскага, — тлумачачы сваю пазыцыю: — Палітык стварае ня толькі атмасфэру ў краіне, ён стварае, калі хочаце, мэханізмы ўладнага самавольства». Пра Беларусь і Расею Сяргей Кавалёў казаў: «Месца права ў нашых краінах займае ўладная самадурства»[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sergej A. Kowaljow // Munzinger Personen (ням.)
- ^ https://www.yabloko.ru/cat-news/2021/08/09#43385
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в г д е Федеральное Собрание Российской Федерации: Биографический справочник / А. С. Барсенков, В. А. Корецкий. — М., 1997.
- ^ а б в г д е Биологический оппозиционер Сергей Ковалёв(недаступная спасылка) // Газета.Ru
- ^ На гибель Советского Союза // «Национальные интересы». — 2006. — № 5.
- ^ Уладзімер Прыбылоўскі, Рыгор Точкін (1994-12-21) Кто и как упразднил СССР?. «Новая ежедневная газета», № 242 (316).
- ^ С. А. Ковалёв. Открытое письмо Президенту Российской Федерации Б. Н. Ельцину // «Известия», 24 января 1996
- ^ Они: Владимир Лукин. Ведущие: Владимир Роменский, Тимур Олевский // Эхо Москвы, 2 сьнежня 2012.
- ^ Сергея Ковалёва отлучают от ПАСЕ. Lenta.ru (2000-12-27). Праверана 2010-09-21 г. Архіўная копія ад 2014-02-22 г.
- ^ ліст вядомых дзеячаў навукі, культуры і палітыкі ў абарону НТВ newsru.com
- ^ Памёр расейскі праваабаронца Сяргей Кавалёў, Радыё Свабода, 9-08-2021
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
- Нарадзіліся 2 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Памерлі 9 жніўня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Данскіх могілках
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёну
- Узнагароджаныя Вялікім крыжам ордэна Заслугі перад Рэспублікай Польшча
- Вялікія камандоры ордэна вялікага князя Гедыміна
- Ляўрэаты прэміі Бруна Крайскага
- Нарадзіліся ў Сумской вобласьці
- Кандыдаты біялягічных навук
- Савецкія дысыдэнты
- Савецкія праваабаронцы
- Расейскія праваабаронцы
- Рэпрэсаваныя ў СССР
- Расейскія грамадзкія дзеячы
- Ляўрэаты прэміі імя Сахарава
- Расейскія палітыкі
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расейскай Фэдэрацыі