3 студзеня
Выгляд
← студзень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
3 сту́дзеня — 3-і дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 363 дні (362 у невысакосным годзе).
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1906 — у Менску пачала выдавацца расейская нацыяналістычная газэта «Минское слово»
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1738 — Казімер Нарбут, асьветнік, філёзаф і настаўнік, сябра ордэна Піяраў
- 1779 — Францішак Дзеружынскі, беларускі й амэрыканскі рэлігійны дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнае сыстэмы каталіцкага касьцёлу ў ЗША
- 1892 — Джон Рональд Руэл Толкін, брытанскі пісьменьнік і мовазнаўца
- 1905 — Уладзімер Хадыка, беларускі паэт
- 1906 — Аляксей Стаханаў, савецкі перадавік сацыялістычнай працы
- 1918 — Цімафей Кавалёў, савецкі грамадзянскі і вайсковы лётчык, маёр. Герой Савецкага Саюзу (1945)
- 1944 — Міхась Раманюк, беларускі этнограф
- 1946 — Тадэвуш Кандрусевіч, каталіцкі арцыбіскуп Мітрапаліт Менска-Магілёўскі
- 1954 — Уладзімер Канаплёў, дзяржаўны дзеяч Беларусі
- 1958 — Данчык (Багдан Андрусышын), беларускі сьпявак і журналіст
- 1956 — Мэл Гібсан, аўстралійскі актор
- 1969 — Міхаэль Шумахер, нямецкі аўтагоншчык «Формулы-1»
- 1989 — Зьміцер Кісель (малодшы), моладзевы грамадзкі дзеяч, журналіст
- 1995 — Кім Джысу, паўднёвакарэйская сьпявачка, удзельніца гурта Blackpink
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1630 — Альжбета Соф’я Гагэнцолерн, дачка маркграфа і курфюрста Брандэнбургу Ёгана Георга Гагэнцолерна і Элізабэты фон Ангальт-Цэрбст
- 1855 — Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і пісьменьнік
- 1923 — Яраслаў Гашак, чэскі пісьменьнік
- 1938 — Мікалай Багародзкі, беларускі гісторык і архівіст
- 1945 — Антоні Асяндоўскі, польскі пісьменьнік, журналіст, падарожнік, хімік, географ
- 1951 — Ёсіф Лянгбард, менскі архітэктар 20 стагодзьдзя
- 1994 — Фрэнк Бэлнэп Лонг, амэрыканскі пісьменьнік у жанрах жахаў, фэнтэзі, навуковае фантастыкі, паэзіі, гатычнага раману, коміксаў і нон-фікшн
- 2008 — Аляксандар Абдулаў, расейскі актор тэатру і кіно
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Буркіна-Фасо — Дзень Рэвалюцыі (з 1966 году)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]3 студзеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў