Бікрам Самват

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бікрам Самват (Вікрам Самват, Бікрам Самбат) альбо Самвацкі каляндар — шырока распаўсюджаны[1] ў Індыі каляндар, у якім працягласьць сонечнага году ў пэўнай ступені зьвязаная з працягласьцю месяцовых месяцаў. Быў уведзены індыйскім імпэратарам Бікрамам (Вікрамадыт’ям). Зьяўляецца афіцыйным календаром у Нэпале.

Паходжаньне і распаўсюджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольшы распаўсюд каляндар Бікрам Самват атрымаў у Паўночнай і Цэнтральнай Індыі. Апроч таго каляндар выкарыстоўваецца ў Нэпале, і таксама зьўляецца падобным па структуры да бэнгальскага календара, які выкарыстоўваецца ў Банглядэш. Пачатак эры паводле гэтага календара прыпадае на 57 год да н. э. і зьвязаны зь імем Бікрама (Вікрамадыт’я). Пра Бікрама складзеныя шматлікія легенды, у якіх ён апісваецца як нацыянальны герой і ідэальны кіраўнік, які быў вядомы сваёй шчырасьцю, працай для іншых, мужнасьцю і адсутнасьцю пагарды. Таксама Бікрам згаданы як абаронца, які вызнаў прэч чужынскіх захопнікаў. Магчыма адшукаць пэўнае падабенства ў імі Бікрама зь імем Цэзара, якія як сымбаль і тытул шмат якія пазьнейшыя кіраўнікі дадавалі да сваіх імёнаў.

Але тым ня менш у гісторыі Індыі існуюць шматлікія згадкі пра вялікую колькасьць Бікрамаў і гэта робіць практычна немагчымым дакладна знайсьці асобу, якая паўплывала на стварэньне самвацкага кадендара. Што дзіўна, цікавым зьяўляецца факт, што ў часе, на які прыпадае пачатак эры Бікрам Самват, то бок каля 57 году н. э., адсутнічаюць якія-кольвек зьвесткі, якія б сьведчылі пра існаваньне кіраўніка з такім імем. Бліжэйшыя згадкі пра кіраўніка зь імем Вікрамадыт’я сустракаюцца толькі ў 4 стагодзьдзі. Ён вядомы тым, што кіраваў у Паўночнай Індыі, ваяваў з чужаземнымі захонікамі гунамі і выгнаў іх з сваёй зямлі. Часам каляндар таксама памылкова асацыюецца з каралём Чандрагуптам Вікрамадыт’ям, які кіраваў краінай на мяжы 4 і 5 стагодзьдзяў.

У афіцыйны ўжытак на тэрыторыі Індыі каляндар увайшоў у 1958 годзе і зьяўляецца найбольш распасюджаным у Заходняй Індыі, дзе мае назву Вікрам Самват.

Годазьлічэньне паводле эры Бікрам Самват пачынаецца з 57 году да н. э., а 2009 год паводле Грэгарыянскага календара прыпадае на 2065—2066 год паводле самвацкага календара.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Адкрыцьцё Індыі», Джавахарлал Нэру, 1944 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]