22 траўня
Выгляд
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 год Усе дні |
22 тра́ўня — 143-і дзень году (142-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 224 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1501 — асьвечаны Касьцёл Сьвятой Ганны ў Вільні
- 1792 — Ашмяны атрымалі герб
- 1848 — пачаў дзейнічаць Дняпроўска-Бужанскі канал
- 1863 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: за падтрымку выступленьня расейскія карнікі расстралялі ксяндза Станіслава Ішору
- 1911 — у Парыжы заснавалі Міжнародную кіналягічную фэдэрацыю
- 1925 — выйшаў апошні, 36 нумар выдаваьнай у Вільні газэеты «Беларуская доля»
- 1928 — У Вільні закончыўся суд над 56 сябрамі Беларуская сялянска-работніцкай грамады
- 1939 — «Сталёвы пакт» Гітлера і Мусаліні
- 1940 - пачалася Апэрацыя Вясна, масавая дэпартацыя насельніцтва зь Летувіскай ССР у Сыбір
- 1960 — у Чылі адбыўся землятрус магнітудаю да 9,5 балаў, найбуйнейшы за ўсю гісторыю назіраньняў
- 1962 — у паселішчы Сосны пад Менскам запусьцілі першы ў Беларусі атамны рэактар.
- 1972 — Цэйлон зьмяніў назву на Шры-Ланку і афіцыйна зрабіўся рэспублікаю
- 1974 — заснаваны Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж
- 1980 — афіцыйны рэліз кампутарнае гульні Pac-Man
- 1990 — аб’яднаньне Паўночнага Емэна і Паўднёвага Емэна ў адзіную дзяржаву
- 2000 — заснаваная сеціўная плятформа «Беларуская Салідарнасьць»
- 2004 — у Вільні паставілі памятную дошку Наталі Арсеньневай
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1813 — Рыхард Вагнэр, нямецкі опэрны кампазытар, дырыжор, драматург, філёзаф, рэвалюцыянэр
- 1859 — Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік
- 1899 — Мікола Антонавіч Чарнецкі, публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч
- 1900 — Мікола Касьпяровіч, беларускі этнограф, мовазнаўца і дасьледчык літаратуры.
- 1902 — Мікалай Янчур, беларускі навуковец у галіне хірургіі, заслужаны дзяяч навукі Беларусі
- 1907 — Алена Аладава, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР, заслужаная дзяячка культуры Польшчы
- 1931 — Мая Яніцкая, беларуская мастацтвазнаўца, дасьледчыца гісторыі беларускага мастацкага шкла
- 1932 — Мікалай Тарасюк, беларускі разьбяр, Народны майстар Рэспублікі Беларусь
- 1959 — Мікалай Яцкоў, беларускі паэт, публіцыст, кампазытар-песеньнік
- 1974 — Арсень Яцэнюк, кіраўнік Вярхоўнай Рады Ўкраіны 6-га скліканьня, эканаміст, юрыст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1667 — Аляксандар VII, папа рымскі
- 1671 — Аляксандар Казімер Сапега, рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзеяч ВКЛ
- 1802 — Марта Вашынгтон, першая лэдзі ЗША, жонка першага прэзыдэнта ЗША Джорджа Вашынгтона.
- 1885 — Віктор Юго (н. 1802), францускі пісьменьнік
- 1891 — Эрнст Гэнэль, нямецкі скульптар, прафэсар Дрэздэнскай акадэміі мастацтваў
- 1967 — Лэнгстан Г’юз, амэрыканскі паэт, празаік, драматург і калумніст
- 2004 — Міхаіл Карчміт, сябра Савету Рэспублікі 2 скліканьня, Герой Беларусі
- 2007 — Ванда Махнач, дзяячка беларускае грэка-каталіцкае царквы ў ЗША
- 2008 — Робэрт Аспрын, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 2011 — Шалом Халяўскі, ізраільскі гісторык, кіраўнік паўстаньня ў Нясьвіскім гета
- 2018 — Філіп Рот, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Пулітцэраўскай прэміі